Відэа

Крымская вясна: гістарычныя падзеі і паралелі

Падпісацца
У аўторак, 19 сакавіка, у 13:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Масква – Мінск – Сімферопаль на тэму: "10-годдзе падпісання дагавора аб прыняцці ў склад Расійскай Федэрацыі Рэспублікі Крым".
Дзесяць гадоў таму – у 2014 годзе – у Крыме адбыўся рэферэндум. Па яго выніках 96,57% жыхароў паўвострава прагаласавалі за вяртанне да гістарычных каранёў – уваходжанне ў склад Расіі.
Дакумент аб прыняцці Рэспублікі Крым у Расійскую Федэрацыю быў падпісаны расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка.
Удзельнікі відэамоста прааналізавалі прычыны і наступствы Крымскай вясны для жыхароў Крыма і Расіі, краін-суседзяў, а таксама свету ў цэлым.
Беларусь актыўна развівае гандлёва-эканамічныя адносіны з Крымам. Традыцыйна папулярны курорты сонечнага паўвострава, а таксама прадукцыя сельскай гаспадаркі і морапрадукты. У сваю чаргу суб’ект Расійскай Федэрацыі зацікаўлены ў прадукцыі машынабудавання: сельскагаспадарчай, камунальнай тэхніцы, гарадскім транспарце.
Удзельнік у Маскве:
намеснік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым – пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Крым пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Георгій МУРАДАЎ.
У Мінску:
старшы саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Станіслаў МАКАРАНКА;
намеснік старшыні Каардынацыйнага савета арганізацый расійскіх суайчыннікаў Беларусі Андрэй ЛАПАЦКІ.
У Сімферопалі:
старшыня Савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Рэспублікі Крым "Белорусы Крыма", саветнік Кіраўніка Рэспублікі Крым Раман ЧАГРЫНЕЦ;
член прэзідыума "Русской общины Крыма" Аляксандр ШАЎЦОЎ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0