https://bel.sputnik.by/20240320/vaennyya-rf-zbl-za-chas-vybarchykh-merapryemstva-bolsh-za-400-drona-usu-1084698493.html
Ваенныя РФ збілі за час выбарчых мерапрыемстваў больш за 400 дронаў УСУ
Ваенныя РФ збілі за час выбарчых мерапрыемстваў больш за 400 дронаў УСУ
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расіі гарантавалі бяспеку падчас выбараў прэзідэнта, у тым ліку ў новых рэгіёнах краіны. 20.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-20T17:44+0300
2024-03-20T17:44+0300
2024-04-12T16:02+0300
выбары прэзідэнта расіі – 2024
выбары
спецаперацыя
палітыка
бяспека
расія
міністэрства абароны рф
навіны
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/13/1083747560_0:319:3070:2047_1920x0_80_0_0_e5f3e433c4d07eef588691d68db2bce6.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Ваенныя РФ за час выбарчых мерапрыемстваў збілі 419 дронаў і 67 снарадаў УСУ, заявіў кіраўнік Міністэрства абароны Расіі Сяргей Шайгу ў сераду падчас калегіі ведамства.Ён адзначыў, што УС РФ забяспечвалі магчымасць для грамадзян бяспечна прагаласаваць падчас прэзідэнцкіх выбараў. Шайгу ўдакладніў, што ўкраінскія нацыяналісты спрабавалі сарваць выбарчую кампанію і для гэтага выкарыстоўвалі тэрарыстычныя метады.У прыватнасці, УСУ прыцэльна абстрэльвалі месцы для галасавання і дзяржустановы, дзе знаходзіліся выключна мірныя грамадзяне.Паводле яго слоў, украінскія баевікі таксама спрабавалі захапіць пагранічныя населеныя пункты ў Белгародскай і Курскай абласцях. Больш актыўна баявыя дзеянні ішлі ў раёне Козінкі. Расійскія вайскоўцы паспяхова адбілі ўсе атакі і адкінулі праціўніка за межы тэрыторыі РФ."Пры гэтым страты УСУ на кірунку дзеянняў груповак прыкрыцця дзяржмяжы за восем сутак баявых дзеянняў склалі больш за 3,5 тыс, а дакладней 3 501 чалавек, з іх 790 – незваротныя страты. Знішчана 23 танкі, 34 адзінкі бронетэхнікі, у тым ліку 11 Bradley, 5 пускавых установак рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Вампір", верталёт Мі-8", - паведаміў міністр.Шайгу звярнуў увагу на тое, што кіеўскі рэжым спрабуе схаваць ад грамадзян рэальную абстаноўку на полі бою і выдае за поспехі тэракты супраць расіян, нарошчвае прымусовую мабілізацыю. Таксама ён падкрэсліў, што дзякуючы мерам, якія былі прыняты, удалося выратаваць жыццё соцень людзей і забяспечыць правядзенне галасавання.Выбары ў арміі і флоцеШайгу расказаў, што асабовы склад флоту і арміі актыўна ўдзельнічаў у выбарах кіраўніка дзяржавы, а яўка аказалася рэкорднай – 99,8%.Ён дадаў, што свой голас аддалі больш за 1,5 млн вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу УС. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена правядзенню выбараў у зоне СВА.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240320/putsn-nazva-peramogu-na-vybarakh-pralogam-da-novykh-peramog-yakya-patrebny-ras-1084693377.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/13/1083747560_341:0:3070:2047_1920x0_80_0_0_fad91690f031dc0dbe5bf5cdd5fd86ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, спецаперацыя, палітыка, бяспека, расія, міністэрства абароны рф, навіны , украіна
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, спецаперацыя, палітыка, бяспека, расія, міністэрства абароны рф, навіны , украіна
Ваенныя РФ збілі за час выбарчых мерапрыемстваў больш за 400 дронаў УСУ
17:44 20.03.2024 (абноўлена: 16:02 12.04.2024) Узброеныя сілы Расіі гарантавалі бяспеку падчас выбараў прэзідэнта, у тым ліку ў новых рэгіёнах краіны.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Ваенныя РФ за час выбарчых мерапрыемстваў збілі 419 дронаў і 67 снарадаў УСУ, заявіў кіраўнік Міністэрства абароны Расіі Сяргей Шайгу ў сераду падчас калегіі ведамства.
Ён адзначыў, што УС РФ забяспечвалі магчымасць для грамадзян бяспечна прагаласаваць падчас прэзідэнцкіх выбараў. Шайгу ўдакладніў, што ўкраінскія нацыяналісты спрабавалі сарваць выбарчую кампанію і для гэтага выкарыстоўвалі тэрарыстычныя метады.
У прыватнасці, УСУ прыцэльна абстрэльвалі месцы для галасавання і дзяржустановы, дзе знаходзіліся выключна мірныя грамадзяне.
"Для прадухілення тэрактаў расійскія войскі ўзмацнілі ахову ўрадавых і сацыяльных аб’ектаў, умацавалі сістэму супрацьпаветранай абароны. Падчас выбарчых мерапрыемстваў збіты 419 беспілотных лятальных апаратаў, 67 рэактыўных снарадаў", - сказаў Шайгу.
Паводле яго слоў, украінскія баевікі таксама спрабавалі захапіць пагранічныя населеныя пункты ў Белгародскай і Курскай абласцях. Больш актыўна баявыя дзеянні ішлі ў раёне Козінкі. Расійскія вайскоўцы паспяхова адбілі ўсе атакі і адкінулі праціўніка за межы тэрыторыі РФ.
"Пры гэтым страты УСУ на кірунку дзеянняў груповак прыкрыцця дзяржмяжы за восем сутак баявых дзеянняў склалі больш за 3,5 тыс, а дакладней 3 501 чалавек, з іх 790 – незваротныя страты. Знішчана 23 танкі, 34 адзінкі бронетэхнікі, у тым ліку 11 Bradley, 5 пускавых установак рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Вампір", верталёт Мі-8", - паведаміў міністр.
Шайгу звярнуў увагу на тое, што кіеўскі рэжым спрабуе схаваць ад грамадзян рэальную абстаноўку на полі бою і выдае за поспехі тэракты супраць расіян, нарошчвае прымусовую мабілізацыю. Таксама ён падкрэсліў, што дзякуючы мерам, якія былі прыняты, удалося выратаваць жыццё соцень людзей і забяспечыць правядзенне галасавання.
Шайгу расказаў, што асабовы склад флоту і арміі актыўна ўдзельнічаў у выбарах кіраўніка дзяржавы, а яўка аказалася рэкорднай – 99,8%.
Ён дадаў, што свой голас аддалі больш за 1,5 млн вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу УС. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена правядзенню выбараў у зоне СВА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"