https://bel.sputnik.by/20240321/mnadukatsy-nazvala-termny-stupnay-kampan-dlya-metavko-1084722642.html
Мінадукацыі назвала тэрміны ўступнай кампаніі для мэтавікоў
Мінадукацыі назвала тэрміны ўступнай кампаніі для мэтавікоў
Sputnik Беларусь
Сёлета прыём абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ па мэтавым накіраванні, пройдзе пазней – здачу экзаменаў і залічэнне ссунуць амаль на месяц. 21.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-21T15:04+0300
2024-03-21T15:04+0300
2024-03-27T15:50+0300
абітурыенты
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
вну
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
пастанова
абітурыент – 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102456/27/1024562752_0:178:3000:1866_1920x0_80_0_0_db01fee98e6ae596ca09b8d89faf3b35.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі для абітурыентаў-мэтавікоў, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Падаваць дакументы і праходзіць сумоўе прэтэндэнты змогуць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня (у мінулым годзе – з 1 па 5 чэрвеня).Экзамены пройдуць з 4 па 10 ліпеня (раней – з 6 па 13 чэрвеня), а залічваць мэтавікоў будуць па 12 ліпеня (у 2023-м – па 16 чэрвеня).Нагадаем, што абітурыенты, якія ідуць у ВНУ па мэтавым накіраванні, паступаюць па асобным конкурсе. З 2023 года яны здаюць унутраны экзамен, фармат якога вызначае ўстанова адукацыі ў залежнасці ад профілю спецыяльнасці (можа быць вусны або практычны). Адзнака, атрыманая на экзамене, а таксама атэстат фарміруюць конкурс.Што тычыцца атэстата, то з 2024 года для мэтавікоў уводзіцца ніжні парог сярэдняга бала – не ніжэйшы за 7. Аднак калі паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці (спісак ёсць на сайце Мінадукацыі), а таксама па такіх напрамках як "Фізічная культура і спорт", "Сельская гаспадарка", "Ветэрынарыя", "Рыбная гаспадарка", "Ахова працы", то абмежаванняў па мінімальным бале атэстата няма.Для тых, хто прэтэндуе на месца мэтавіка і, адпаведна, бясплатнае навучанне ў ВНУ, важна памятаць: пасля вучобы давядзецца прайсці абавязковую адпрацоўку на працягу пяці гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240305/mnadukatsy-nabor-u-vnu-mnska-budze-skarachatstsa-1084243706.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102456/27/1024562752_138:0:2862:2043_1920x0_80_0_0_1bd7aa05cb9b978ec207a14b61babad5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, вну, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова
абітурыенты, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, вну, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова
Мінадукацыі назвала тэрміны ўступнай кампаніі для мэтавікоў
15:04 21.03.2024 (абноўлена: 15:50 27.03.2024) Сёлета прыём абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ па мэтавым накіраванні, пройдзе пазней – здачу экзаменаў і залічэнне ссунуць амаль на месяц.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі для абітурыентаў-мэтавікоў, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Падаваць дакументы і праходзіць сумоўе прэтэндэнты змогуць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня (у мінулым годзе – з 1 па 5 чэрвеня).
Экзамены пройдуць з 4 па 10 ліпеня (раней – з 6 па 13 чэрвеня), а залічваць мэтавікоў будуць па 12 ліпеня (у 2023-м – па 16 чэрвеня).
Нагадаем, што абітурыенты, якія ідуць у ВНУ па мэтавым накіраванні, паступаюць па асобным конкурсе. З 2023 года яны здаюць унутраны экзамен, фармат якога вызначае ўстанова адукацыі ў залежнасці ад профілю спецыяльнасці (можа быць вусны або практычны). Адзнака, атрыманая на экзамене, а таксама атэстат фарміруюць конкурс.
Што тычыцца атэстата, то з 2024 года для мэтавікоў уводзіцца ніжні парог сярэдняга бала – не ніжэйшы за 7. Аднак калі паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці (спісак ёсць на сайце Мінадукацыі), а таксама па такіх напрамках як "Фізічная культура і спорт", "Сельская гаспадарка", "Ветэрынарыя", "Рыбная гаспадарка", "Ахова працы", то абмежаванняў па мінімальным бале атэстата няма.
Для тых, хто прэтэндуе на месца мэтавіка і, адпаведна, бясплатнае навучанне ў ВНУ, важна памятаць: пасля вучобы давядзецца прайсці абавязковую адпрацоўку на працягу пяці гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"