https://bel.sputnik.by/20240321/pamflava-za-putsna-na-vybarakh-pragalasaval-bolsh-za-762-mln-vybarshchyka-1084719168.html
Памфілава: за Пуціна на выбарах прагаласавалі больш за 76,2 млн выбаршчыкаў
Памфілава: за Пуціна на выбарах прагаласавалі больш за 76,2 млн выбаршчыкаў
Sputnik Беларусь
Колькасць выбаршчыкаў у Расіі з "вельмі цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй" вырасла на 20% у параўнанні з выбарамі пяць гадоў таму. 21.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-21T12:56+0300
2024-03-21T12:56+0300
2024-03-21T13:15+0300
выбары прэзідэнта расіі – 2024
выбары
уладзімір пуцін
расія
эла памфілава
цвк
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/12/1084624694_0:0:2974:1674_1920x0_80_0_0_82ba28ad753cd9eb36379a1ca3dd134d.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Галасы за Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах аддалі больш за 76,2 мільёны чалавек, пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Эла Памфілава.Сёння ў Маскве праходзіць пасяджэнне ЦВК Расіі, на якім падводзяцца вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы.Паводле яе слоў, колькасць выбаршчыкаў з "вельмі цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй" вырасла ў краіне на 20 млн у параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай кампаніяй, якая прайшла ў 2018 годзе."Тады за Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна прагаласавалі 56 426 399 чалавек", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.Таксама яна адзначыла высокую яўку на выбарах у параўнанні з папярэднімі электаральнымі кампаніямі.Памфілава назвала афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.Па канчатковых даных ЦВК, Уладзімір Пуцін набраў 87,28% галасоў, Мікалай Харытонаў – 4,31%, Уладзіслаў Даванкоў – 3,85%, Леанід Слуцкі – 3,20%.Галасаванне за мяжойКіраўнік ЦВК таксама паведаміла выніковыя лічбы галасавання за мяжой. На выбарах прагаласавалі амаль 388,8 тыс грамадзян, з якіх за Пуціна аддалі свае галасы больш за 72,5%.Па словах Памфілавай, Пуцін атрымаў перамогу на галасаванні ў ЗША, Германіі, Эстоніі, Кіргізіі, Латвіі, Аўстраліі, Арменіі, а таксама ў іншых недружалюбных краінах.Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі 15 – 17 сакавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240320/putsn-nazva-peramogu-na-vybarakh-pralogam-da-novykh-peramog-yakya-patrebny-ras-1084693377.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/12/1084624694_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_eec522b21a0998a17f29c21732745314.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, уладзімір пуцін, расія, эла памфілава, цвк, палітыка, грамадства, навіны
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, уладзімір пуцін, расія, эла памфілава, цвк, палітыка, грамадства, навіны
Памфілава: за Пуціна на выбарах прагаласавалі больш за 76,2 млн выбаршчыкаў
12:56 21.03.2024 (абноўлена: 13:15 21.03.2024) Колькасць выбаршчыкаў у Расіі з "вельмі цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй" вырасла на 20% у параўнанні з выбарамі пяць гадоў таму.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Галасы за Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах аддалі больш за 76,2 мільёны чалавек, пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Эла Памфілава.
Сёння ў Маскве праходзіць пасяджэнне ЦВК Расіі, на якім падводзяцца вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы.
"(..) аб агульных выніках галасавання: 76 277 708 выбаршчыкаў прагаласавалі за Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна", - сказала Памфілава.
Паводле яе слоў, колькасць выбаршчыкаў з "вельмі цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй" вырасла ў краіне на 20 млн у параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай кампаніяй, якая прайшла ў 2018 годзе.
"Тады за Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна прагаласавалі 56 426 399 чалавек", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.
Таксама яна адзначыла высокую яўку на выбарах у параўнанні з папярэднімі электаральнымі кампаніямі.
Памфілава назвала афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Па канчатковых даных ЦВК, Уладзімір Пуцін набраў 87,28% галасоў, Мікалай Харытонаў – 4,31%, Уладзіслаў Даванкоў – 3,85%, Леанід Слуцкі – 3,20%.
Кіраўнік ЦВК таксама паведаміла выніковыя лічбы галасавання за мяжой. На выбарах прагаласавалі амаль 388,8 тыс грамадзян, з якіх за Пуціна аддалі свае галасы больш за 72,5%.
Па словах Памфілавай, Пуцін атрымаў перамогу на галасаванні ў ЗША, Германіі, Эстоніі, Кіргізіі, Латвіі, Аўстраліі, Арменіі, а таксама ў іншых недружалюбных краінах.
Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі 15 – 17 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"