https://bel.sputnik.by/20240321/regstratsyyu-p-spynyats-u-belarus-z-1-kastrychnka-2024-goda-1084728157.html
Рэгістрацыю ІП спыняць у Беларусі з 1 кастрычніка 2024 года
Рэгістрацыю ІП спыняць у Беларусі з 1 кастрычніка 2024 года
Sputnik Беларусь
Беларускі парламент прыняў папраўкі, паводле якіх усе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы да 31 снежня 2025 года. 21.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-21T17:17+0300
2024-03-21T17:17+0300
2024-03-21T17:17+0300
іп
юрыдычныя асобы
бізнес
закон
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1e/1068528822_0:58:1200:733_1920x0_80_0_0_7e3dc4d0981b57a2a15baab1ee456b62.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў другім чытанні папраўкі ў заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.Прадугледжваецца, што астатнія індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) павінны перайсці ў статус юрыдычных асоб да 31 снежня 2025 года. Ім прапанавана зрабіць гэта па спрошчанай схеме на працягу аднаго працоўнага дня.Таксама ўстаноўлена, што малыя юрыдычныя асобы – гэта кампаніі з калектывам да 100 чалавек, сярэднія – з колькасцю да 250 работнікаў, буйныя – з колькасцю звыш 250.Застаецца магчымасць ажыццяўляць некаторыя віды дробнага бізнесу без стварэння юрыдычнай асобы. Напрыклад, фізічныя асобы змогуць займацца рамесніцтвам або трымаць аграэкасядзібы.Чакаецца, што Савет міністраў прыме адпаведны адзіны пералік відаў дзейнасці.Гэты закон зараз павінен адобрыць Савет Рэспублікі, затым ён будзе перададзены на подпіс прэзідэнту Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/galochanka-fzchnyya-asoby-zmoguts-uvozts-tavary-z-ltvy-1084536908.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1e/1068528822_69:0:1149:810_1920x0_80_0_0_fc6af1177f374f30256059acca8bc5de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іп, юрыдычныя асобы, бізнес, закон, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
іп, юрыдычныя асобы, бізнес, закон, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Рэгістрацыю ІП спыняць у Беларусі з 1 кастрычніка 2024 года
Беларускі парламент прыняў папраўкі, паводле якіх усе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы да 31 снежня 2025 года.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў другім чытанні папраўкі ў заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
"З 1 кастрычніка 2024 года ўводзіцца забарона на рэгістрацыю новых індывідуальных прадпрымальнікаў", - растлумачылі ў парламенце.
Прадугледжваецца, што астатнія індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) павінны перайсці ў статус юрыдычных асоб да 31 снежня 2025 года. Ім прапанавана зрабіць гэта па спрошчанай схеме на працягу аднаго працоўнага дня.
Таксама ўстаноўлена, што малыя юрыдычныя асобы – гэта кампаніі з калектывам да 100 чалавек, сярэднія – з колькасцю да 250 работнікаў, буйныя – з колькасцю звыш 250.
Застаецца магчымасць ажыццяўляць некаторыя віды дробнага бізнесу без стварэння юрыдычнай асобы. Напрыклад, фізічныя асобы змогуць займацца рамесніцтвам або трымаць аграэкасядзібы.
"Прадугледжваецца перагляд відаў дзейнасці, якія будуць даступны для ажыццяўлення рамеснікам і самазанятым грамадзянам", - дадалі ў парламенце.
Чакаецца, што Савет міністраў прыме адпаведны адзіны пералік відаў дзейнасці.
Гэты закон зараз павінен адобрыць Савет Рэспублікі, затым ён будзе перададзены на подпіс прэзідэнту Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"