Рэкорд усё бліжэй: Авечкін аформіў дубль у матчы супраць "Таронта" ў НХЛ

© AP / Nick WassРасійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін
Расійскі нападаючы і капітан Вашынгтон Кэпіталз Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2024
Падпісацца
Нягледзячы на два галы расійскага хакеіста, гульцы сталічнай каманды ўсё ж прайгралі на дамашнім лёдзе сапернікам з Канады.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін адзначыўся двума галамі ў матчы супраць "Таронта Мэйпл Ліфс" у рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе Sputnik.
Такім чынам вядомы хакеіст скараціў адставанне ад канадца Уэйна Грэцкі ў спіску лепшых снайпераў у чэмпіянатах лігі за ўсю гісторыю да 49 галоў. Цяпер у яго агульная колькасць забітых шайб складае 845, у той час як рэкорд Грэцкі – 894 галы ў 1 487 матчах.
Гэты дубль таксама дапамог Авечкіну ўзняўся на 13-е месца ў спіску лепшых бамбардзіраў у гісторыі чэмпіянатаў НХЛ. На яго рахунку 1 539 (845 галоў і 694 перадачы) дзейсных балаў за ўсю гульнявую кар’еру ў лізе. Для дасягнення гэтай адзнакі яму спатрэбілася 1 412 матчаў.
Што да самога паядынку "Вашынгтона" супраць "Таронта", то дубль Авечкіна не выратаваў каманду ад паражэння. Гэта сустрэча, якая адбылася ў сталіцы ЗША, завяршылася з лікам 7:3 (1:0, 3:2, 3:1) на карысць гасцей.
Беларускі нападаючы "сталічных" Аляксей Протас быў вымушаны прапусціць гэты матч, бо ў гульца "пашкоджанне ніжняй часткі цела". У сёлетнім сезоне НХЛ беларус зарабіў 28 (5+23) ачкоў, згуляўшы ў 65 матчах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Адзін са стадыёнаў для правядзення Паралімпійскіх гульняў у Парыжы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.03.2024
Беларусаў і расіян не пусцяць на цырымонію адкрыцця Паралімпіяды
Стужка навiн
0