Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Адменены старт "Саюза" з першай беларускай жанчынай-касманаўтам – як гэта было

Падпісацца
На самай справе у экіпажы "Союза" двое ўраджэнцаў Беларусі, і адзін з іх – герой Расіі. Прамую трансляцыю падрыхтоўкі да старту глядзіце на відэа.
Ракета-носьбіт "Союз-2.1а" павінна была ў чацвер 21 сакавіка стартаваць да МКС з касмадрома Байканур. Адзін з членаў экіпажа – першая ў гісторыі грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская. Аднак працэдура старту была адменена, прычыны пакуль што не паведамляюцца.
Марына Васілеўская ў 2017-2022 гадах працавала бортправадніцай у авіякампаніі "Белавія". У 2022-м яна прайшла адбор і стала адной з шасці кандыдатак для ўдзелу ў касмічным палёце. У маі 2023 года стала вядома, што яна – асноўны прэтэндэнт на ўдзел у экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Дублёрам стала Анастасія Лянкова – дзіцячы хірург з Мінска.
Асноўным экіпажам, куды ўвайшла Васілеўская, камандуе герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Бортінжэнер – амерыканская астранаўт Трэйсі Дайсан.
Планавалася, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС 12 сутак і вернуцца на Зямлю на караблі "Союз МС-24" разам з Лорел О’Хара (ЗША), а Трэйсі Дайсан застанецца на арбіце на больш працяглы тэрмін.
Задача Марыны Васілеўскай будзе ў тым, каб правесці некалькі навуковых эксперыментаў для беларускіх вучоных. Касманаўтка пратэсціруе тэхналогіі, якія немагчыма праверыць на Зямлі. Таксама яна паразмаўляе са школьнікамі і студэнтамі па відэасувязі з арбіты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0