https://bel.sputnik.by/20240322/gadavna-zhudasnay-raspravy-81-god-tamu-karnk-spall-khatyn--vdea-1084754895.html
Гадавіна жудаснай расправы: 81 год таму карнікі спалілі Хатынь – відэа
Гадавіна жудаснай расправы: 81 год таму карнікі спалілі Хатынь – відэа
Sputnik Беларусь
Спаленая вёска стала сімвалам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 22 сакавіка 1943 года карнікі спалілі зажыва і расстралялі амаль усіх... 22.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-22T10:07+0300
2024-03-22T10:07+0300
2024-05-06T16:36+0300
відэа
хатынь
мемарыяльны комплекс "хатынь"
бяспека
грамадства
вялікая айчынная вайна
гісторыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084735557_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_49d42210a9bb497daeea91738f3e1b97.jpg
У той жудаснай расправе цудам удалося выжыць 5 дзецям і адзінаму даросламу жыхару Хатыні Іосіфу Камінскаму. Свайго сына Адама – абгарэлага і са смяротнай ранай ад вілаў на жываце – Іосіф знайшоў сярод цел аднавяскоўцаў пасля таго, як карнікі сышлі з папялішча.Адзіны дарослы з загінулым сынам на руках сталі прататыпамі знакамітага помніка ў Хатыні, 5 ліпеня 1969 года на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь", стварэнне мемарыяла курыраваў асабіста Пётр Машэраў. Тут бывалі многія знакамітыя замежныя госці, сярод іх у 1972 годзе Машэраў прывёз сюды лідара Кубы Фідэля Кастра.Знішчэнне вёскі лягло ў аснову "Хатынскай аповесці" пісьменніка Алеся Адамовіча. А на аснове кнігі Адамовіч і рэжысёр Элем Клімаў стварылі сцэнарый фільма "Ідзі і глядзі", гэта адна з самых жудасных, але максімальна дакладных карцін пра падзеі ў Беларусі падчас вайны.У 1986 годзе суд прыгаварыў да расстрэлу карніка Рыгора Васюру, які кіраваў паліцаямі падчас знішчэння Хатыні ў 1943 годзе. Гэты працэс стаў апошняй гучнай справай аб злачынствах фашысцкіх катаў, якая разглядалася ў СССР.Да прыцягнення да адказнасці карнікаў за злачынствы часоў вайны вярнуліся ўжо ў сучаснай Беларусі. Падчас расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа Вярхоўны суд Беларусі 18 сакавіка бягучага года прызнаў вінаватым у генацыдзе аднаго з катаў Хатыні – ураджэнца Украіны Уладзіміра Катрука, які ў гады вайны ў складзе 118-га карнага батальёна ўдзельнічаў у расстрэлах мірнага насельніцтва і спальваў вёскі. Пасля завяршэння вайны Катрук збег у Канаду, дзе і памёр у 2015 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
хатынь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084735557_149:0:2878:2047_1920x0_80_0_0_48e7ade91bc697511145f6953d154938.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, хатынь, мемарыяльны комплекс "хатынь", бяспека, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь, видео, генацыд
відэа, хатынь, мемарыяльны комплекс "хатынь", бяспека, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь, видео, генацыд
Гадавіна жудаснай расправы: 81 год таму карнікі спалілі Хатынь – відэа
10:07 22.03.2024 (абноўлена: 16:36 06.05.2024) Спаленая вёска стала сімвалам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 22 сакавіка 1943 года карнікі спалілі зажыва і расстралялі амаль усіх жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Успаміны аб трагедыі глядзіце на Sputnik.
У той жудаснай расправе цудам удалося выжыць 5 дзецям і адзінаму даросламу жыхару Хатыні Іосіфу Камінскаму. Свайго сына Адама – абгарэлага і са смяротнай ранай ад вілаў на жываце – Іосіф знайшоў сярод цел аднавяскоўцаў пасля таго, як карнікі сышлі з папялішча.
Адзіны дарослы з загінулым сынам на руках сталі прататыпамі знакамітага помніка ў Хатыні, 5 ліпеня 1969 года на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь", стварэнне мемарыяла курыраваў асабіста Пётр Машэраў. Тут бывалі многія знакамітыя замежныя госці, сярод іх у 1972 годзе Машэраў прывёз сюды лідара Кубы Фідэля Кастра.
Знішчэнне вёскі лягло ў аснову "Хатынскай аповесці" пісьменніка Алеся Адамовіча. А на аснове кнігі Адамовіч і рэжысёр Элем Клімаў стварылі сцэнарый фільма "
Ідзі і глядзі", гэта адна з самых жудасных, але максімальна дакладных карцін пра падзеі ў Беларусі падчас вайны.
У 1986 годзе суд прыгаварыў да расстрэлу карніка
Рыгора Васюру, які кіраваў паліцаямі падчас знішчэння Хатыні ў 1943 годзе. Гэты працэс стаў апошняй гучнай справай аб злачынствах фашысцкіх катаў, якая разглядалася ў СССР.
Да прыцягнення да адказнасці карнікаў за злачынствы часоў вайны вярнуліся ўжо ў сучаснай Беларусі. Падчас расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа Вярхоўны суд Беларусі 18 сакавіка бягучага года прызнаў вінаватым у генацыдзе аднаго з катаў Хатыні – ураджэнца Украіны
Уладзіміра Катрука, які ў гады вайны ў складзе 118-га карнага батальёна ўдзельнічаў у расстрэлах мірнага насельніцтва і спальваў вёскі. Пасля завяршэння вайны Катрук збег у Канаду, дзе і памёр у 2015 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"