Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Кнігу спачуванняў адкрыюць у пасольстве РФ у Беларусі ў сувязі з тэрактам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасольства РФ у Рэспубліцы Беларусь
Пасольства РФ у Рэспубліцы Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Падпісацца
Расійскія дыпламатычныя ўстановы, як на беларускай тэрыторыі, так і па ўсім свеце апусцілі дзяржаўныя сцягі ў знак смутку.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Кніга спачуванняў у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі будзе адкрыта ў пасольстве два дні – 25-26 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе пасольства РФ.
Пры гэтым у прэс-службе са шкадаваннем адзначылі, што не ўсе жадаючыя змогуць пакінуць свой запіс у кнізе, таму што гэта звязана як з працай пасольства, так і колькасцю неабыякавых людзей, якія ідуць да загранустановы з кветкамі.
"Кніга будзе адкрыта для афіцыйных асоб Беларусі і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў", - удакладнілі ў пасольстве.
Пры гэтым беларусы могуць з дапамогай расійскіх дыпламатаў выказаць свае спачуванні ў сувязі з тэрактам народа Расіі. Для гэтага трэба накіраваць ліст на адрас пасольства ці па электроннай пошце.
"Ні адзін такі ліст не прападзе, дойдзе да адрасата і будзе прачытаны. У Расіі чуюць словы спачування з боку беларусаў, бачаць вочы, напоўненыя слязамі, і адчуваюць падтрымку", - запэўнілі ў пасольстве РФ.
Цяпер на расійскіх загранустановах прыспушчаны дзяржаўныя флагі ў знак смутку аб ахвярах тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холл".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Грызлоў: расіяне і беларусы ўспрымаюць тэракт, як трагедыю з роднымі
Стужка навiн
0