https://bel.sputnik.by/20240323/pasol-adzn-gramadzyann-belarus--velm-tsyazhkm-stane-paslya-teraktu-1084795625.html
Пасол: адзін грамадзянін Беларусі ў вельмі цяжкім стане пасля тэракта
Пасол: адзін грамадзянін Беларусі ў вельмі цяжкім стане пасля тэракта
Sputnik Беларусь
Пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі з тэрарыстычнай атакай у падмаскоўным "Крокус Сити Холл" працягвае працу ў кругласутачным рэжыме. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T10:12+0300
2024-03-23T10:12+0300
2024-03-23T19:07+0300
расія
тэракт
дзмітрый крутой
дыпламатыя
здарэнні
бяспека
грамадства
масква
тэракт у "крокус сити холл"
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084791667_0:264:3100:2007_1920x0_80_0_0_1ac90fc97dbaf4a0589e7ef51052bc65.jpg
МIНСК, 23 мар - Sputnik. Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі, паведаміў пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой.Стральба і пажар адбыліся перад канцэртам музычнай групы "Пикник" напярэдадні ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл". Паводле апошніх звестак СК, загінулі больш за 60 чалавек, але колькасць ахвяр яшчэ можа вырасці, папярэдзілі ў ведамстве."Цяпер ідзе працэс высвятлення асобы ўсіх пацярпелых. Паводле наяўнай у пасольстве інфармацыі, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі. Чакаем публікацыі звестак аб загінулых", - гаворыцца ў каментарыі пасла, размешчаным у Telegram-канале пасольства.Дзмітрый Крутой удакладніў, што ў сувязі са здарэннем пасольства Беларусі ў Расіі працуе ў кругласутачным рэжыме. І дадаў, што беларускія спецыялісты прапанавалі расійскім калегам дапамогу і садзейнічанне.Пасол яшчэ раз выказаў самыя глыбокія і шчырыя спачуванні брацкаму расійскаму народу і сем'ям загінулых грамадзян."Усімі думкамі знаходзімся з медыкамі, якія робяць усё магчымае, каб выратаваць жыцці пацярпелых", – сказаў Дзмітрый Крутой.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
масква
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084791667_139:0:2870:2048_1920x0_80_0_0_5f086aa742d8da22fb27d963aa8ca875.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, тэракт, дзмітрый крутой, дыпламатыя, здарэнні, бяспека, грамадства, масква, саюзная дзяржава, беларусь
расія, тэракт, дзмітрый крутой, дыпламатыя, здарэнні, бяспека, грамадства, масква, саюзная дзяржава, беларусь
Пасол: адзін грамадзянін Беларусі ў вельмі цяжкім стане пасля тэракта
10:12 23.03.2024 (абноўлена: 19:07 23.03.2024) Пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі з тэрарыстычнай атакай у падмаскоўным "Крокус Сити Холл" працягвае працу ў кругласутачным рэжыме.
МIНСК, 23 мар - Sputnik. Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі, паведаміў пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой.
Стральба і пажар адбыліся перад канцэртам музычнай групы "Пикник" напярэдадні ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл". Паводле апошніх звестак СК, загінулі больш за 60 чалавек, але колькасць ахвяр яшчэ можа вырасці, папярэдзілі ў ведамстве.
"Цяпер ідзе працэс высвятлення асобы ўсіх пацярпелых. Паводле наяўнай у пасольстве інфармацыі, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі. Чакаем публікацыі звестак аб загінулых", - гаворыцца ў каментарыі пасла, размешчаным у Telegram-канале пасольства.
Дзмітрый Крутой удакладніў, што ў сувязі са здарэннем пасольства Беларусі ў Расіі працуе ў кругласутачным рэжыме. І дадаў, што беларускія спецыялісты прапанавалі расійскім калегам дапамогу і садзейнічанне.
Пасол яшчэ раз выказаў самыя глыбокія і шчырыя спачуванні брацкаму расійскаму народу і сем'ям загінулых грамадзян.
"Усімі думкамі знаходзімся з медыкамі, якія робяць усё магчымае, каб выратаваць жыцці пацярпелых", – сказаў Дзмітрый Крутой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"