Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Паўторны старт "Союза" з беларускай жанчынай-касманаўтам – відэа

Падпісацца
Сёння на касмадроме Байканур праходзіць працэдура старту касмічнага карабля "Союз МС-25" з беларускай Марынай Васілеўскай. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Першапачаткова "Союз" павінен быў стартаваць да Міжнароднай касмічнай станцыі ў чацвер 21 сакавіка, аднак працэдура пуску была адменена. Кіраўнік "Роскосмоса" Юрый Барысаў пазней паведаміў, што аўтаматычныя сістэмы адмянілі старт з-за прасадкі напружання хімічнай крыніцы току.
Барысаў расказаў, што з экіпажам усё ў парадку, і назваў новую дату старту – 23 сакавіка ў 15:36. Па словах кіраўніка "Роскосмоса", гэта рэзервовая дата.
У пятніцу 23 сакавіка адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з гендырэктарам "Роскосмоса". Юрый Барысаў праінфармаваў беларускага лідара аб сітуацыі, звязанай з адменай старту, а таксама запэўніў у тым, што паўторны пуск ракеты пройдзе штатна.
"Союз МС-25" даставіць на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) першую ў гісторыі Беларусі касманаўтку Марыну Васілеўскую. Акрамя яе ў экіпаж уваходзяць герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканская астранаўт Трэйсі Дайсан.
Плануецца, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС усяго 12 сутак. Яны вернуцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з Лорэл О’Хара (ЗША), а Дайсан застанецца на станцыі да верасня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0