https://bel.sputnik.by/20240323/pershaya-belaruskaya-zhanchyna-kasmanat-adpravlasya--palt-na-mks-1084728601.html
Першая беларуская жанчына-касманаўт адправілася ў палёт на МКС
Першая беларуская жанчына-касманаўт адправілася ў палёт на МКС
Sputnik Беларусь
Ракета-носьбіт "Союз-2.1а" з касмічным караблём "Союз МС-25" стартавала ў суботу, 23 сакавіка, з касмадрома Байканур. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T15:43+0300
2024-03-23T15:43+0300
2024-03-25T09:44+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
расія
беларусь
байканур (касмадром)
мкс
марына васілеўская
навука
навука і тэхналогіі
космас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084727637_0:65:2047:1216_1920x0_80_0_0_744dcf993a59173cb0f889a3ca58c9ee.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Беларуска Марына Васілеўская, першая ў гісторыі рэспублікі касманаўтка, адправілася на Міжнародную касмічную станцыю (МКС), перадае Sputnik.Беларуска ўвайшла ў міжнародны экіпаж з трох чалавек, якім кіруе герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У якасці бортінжынера на станцыю паляцела амерыканская жанчына-астранаўт Трэйсі Дайсан.Марына Васілеўская нарадзілася 14 верасня 1990 года. Скончыла мінскую сярэднюю школу №151. У 2017–2022 гадах працавала сцюардэсай у авіякампаніі "Белавія". У 2022-м яна была адабрана сярод больш як трох тысяч прэтэндэнтак на ўдзел у касмічным палёце.Усяго на канец 2022 года было шэсць кандыдатак. У выніку з іх выбралі Васілеўскую і яе дублёра – дзіцячага хірурга Анастасію Лянкову.Плануецца, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС нядоўга – усяго 12 сутак. Яны вернуцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з Лорел О’Хара (ЗША), а Дайсан застанецца на МКС да верасня.У Васілеўскай на арбіце запланаваны сеанс сувязі са школьнікамі і студэнтамі. Таксама яна павінна рэалізаваць пяць навуковых праектаў. У тым ліку ёй трэба зняць пэўныя ўчасткі беларускай тэрыторыі, каб у Нацыянальнай акадэміі навук маглі супаставіць здымкі са станцыі, са спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, з самалёта, беспілотніка і наземную інфармацыю.Іншы праект звязаны з вывучэннем бактэрый, іх уплыву ў космасе на людзей, матэрыялы, оптыку і радыёэлектроніку. Васілеўскай трэба будзе правесці доследы з лактаферынам і іншыя навуковыя эксперыменты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240321/vtsyaz-belarus-zatskalena-va-dzele--rasyskay-mesyachnay-pragrame-1084712198.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084727637_0:0:2047:1535_1920x0_80_0_0_74a829aae3c54e344fe941f36b240aaa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, расія, беларусь, байканур (касмадром), мкс, марына васілеўская, навука, навука і тэхналогіі, космас, даследаванне космаса
саюзная дзяржава, расія, беларусь, байканур (касмадром), мкс, марына васілеўская, навука, навука і тэхналогіі, космас, даследаванне космаса
Першая беларуская жанчына-касманаўт адправілася ў палёт на МКС
15:43 23.03.2024 (абноўлена: 09:44 25.03.2024) Ракета-носьбіт "Союз-2.1а" з касмічным караблём "Союз МС-25" стартавала ў суботу, 23 сакавіка, з касмадрома Байканур.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Беларуска Марына Васілеўская, першая ў гісторыі рэспублікі касманаўтка, адправілася на Міжнародную касмічную станцыю (МКС), перадае Sputnik.
Беларуска ўвайшла ў міжнародны экіпаж з трох чалавек, якім кіруе герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У якасці бортінжынера на станцыю паляцела амерыканская жанчына-астранаўт Трэйсі Дайсан.
Марына Васілеўская нарадзілася 14 верасня 1990 года. Скончыла мінскую сярэднюю школу №151. У 2017–2022 гадах працавала сцюардэсай у авіякампаніі "Белавія". У 2022-м яна была адабрана сярод больш як трох тысяч прэтэндэнтак на ўдзел у касмічным палёце.
Усяго на канец 2022 года было шэсць кандыдатак. У выніку з іх выбралі Васілеўскую і яе дублёра – дзіцячага хірурга Анастасію Лянкову.
Плануецца, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС нядоўга – усяго 12 сутак. Яны вернуцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з Лорел О’Хара (ЗША), а Дайсан застанецца на МКС да верасня.
У Васілеўскай на арбіце запланаваны сеанс сувязі са школьнікамі і студэнтамі. Таксама яна павінна рэалізаваць пяць навуковых праектаў. У тым ліку ёй трэба зняць пэўныя ўчасткі беларускай тэрыторыі, каб у Нацыянальнай акадэміі навук маглі супаставіць здымкі са станцыі, са спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, з самалёта, беспілотніка і наземную інфармацыю.
Іншы праект звязаны з вывучэннем бактэрый, іх уплыву ў космасе на людзей, матэрыялы, оптыку і радыёэлектроніку. Васілеўскай трэба будзе правесці доследы з лактаферынам і іншыя навуковыя эксперыменты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"