https://bel.sputnik.by/20240323/putsn-abyav-agulnanatsyyanalnuyu-zhalobu-pa-zagnulykh-u-krokuse-24-sakavka-1084816891.html
Пуцін аб’явіў агульнанацыянальную жалобу па загінулых у "Крокусе" 24 сакавіка
Пуцін аб’явіў агульнанацыянальную жалобу па загінулых у "Крокусе" 24 сакавіка
Sputnik Беларусь
Тэракт, які адбыўся ў падмаскоўнай канцэртнай зале напярэдадні, забраў жыцці дзесяткаў ні ў чым не вінаватых людзей. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T15:45+0300
2024-03-23T15:45+0300
2024-03-23T19:13+0300
тэракт у "крокус сити холл"
уладзімір пуцін
тэракт
бяспека
грамадства
навіны
расія
масква
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084799242_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_5374f96c41c09cb59c9064f91f08ce7a.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў 24 сакавіка агульнанацыянальную жалобу па людзях, якія загінулі ў выніку тэракта ў канцэртнай зале "Крокус сити холл", перадае Sputnik.Па словах расійскага лідара, у Маскве, Падмаскоўі і іншых рэгіёнах РФ ужо ўведзены дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі.Кіраўнік дзяржавы выказаў свае шчырыя спачуванні родным і блізкім тых, хто пацярпеў падчас тэрарыстычнага акта, падкрэсліўшы, што разам з імі смуткуе ўся Расія."Расія не раз праходзіла праз цяжкія, часам невыносныя выпрабаванні, але станавілася яшчэ мацнейшай. Так будзе і цяпер", - канстатаваў расійскі лідар, падкрэсліўшы, што нішто не здольна пахіснуць згуртаванасць і сілу народа Расіі.Што здарылася ў "Крокусе"?Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам групы "Пикник".Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/belaruskaya-pravaslanaya-tsarkva-moltstsa-ab-supako-zagnulykh-u-krokuse-1084805362.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084799242_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_5beb8e7d9fc84893660cff0fc0423b24.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, тэракт, бяспека, грамадства, навіны , расія, масква, здарэнні
уладзімір пуцін, тэракт, бяспека, грамадства, навіны , расія, масква, здарэнні
Пуцін аб’явіў агульнанацыянальную жалобу па загінулых у "Крокусе" 24 сакавіка
15:45 23.03.2024 (абноўлена: 19:13 23.03.2024) Тэракт, які адбыўся ў падмаскоўнай канцэртнай зале напярэдадні, забраў жыцці дзесяткаў ні ў чым не вінаватых людзей.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў 24 сакавіка агульнанацыянальную жалобу па людзях, якія загінулі ў выніку тэракта ў канцэртнай зале "Крокус сити холл", перадае Sputnik.
"Дваццаць чацвёртае сакавіка аб’яўляю днём агульнанацыянальнай жалобы", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў звароце пасля тэракта ў "Крокус сити холле".
Па словах расійскага лідара, у Маскве, Падмаскоўі і іншых рэгіёнах РФ ужо ўведзены дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі.
"У Маскве і Падмаскоўі, ва ўсіх рэгіёнах краіны ўведзены дадатковыя меры антытэрарыстычнага і супрацьдыверсійнага характару. Галоўнае цяпер – не даць тым, хто стаіць за гэтай крывавай бойняй, учыніць новае злачынства", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы выказаў свае шчырыя спачуванні родным і блізкім тых, хто пацярпеў падчас тэрарыстычнага акта, падкрэсліўшы, што разам з імі смуткуе ўся Расія.
"Расія не раз праходзіла праз цяжкія, часам невыносныя выпрабаванні, але станавілася яшчэ мацнейшай. Так будзе і цяпер", - канстатаваў расійскі лідар, падкрэсліўшы, што нішто не здольна пахіснуць згуртаванасць і сілу народа Расіі.
Што здарылася ў "Крокусе"?
Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам групы "Пикник".
Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.
У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"