Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Пярцоў: Беларусь асуджае акт тэрарызму ў "Крокусе"

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Пярцоў каля пасольства РФ у Мінску 23 сакавіка 2024 года
Уладзімір Пярцоў каля пасольства РФ у Мінску 23 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Падпісацца
Расійскія ўлады паведамілі, што ў выніку тэракта ў падмаскоўным Каменагорску загінула больш за 93 чалавек і паранена 115 чалавек.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Тэрарызм з’яўляецца самым подлым спосабам забойства людзей, сказаў міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Уся медыйная супольнасць Беларусі смуткуе разам з жыхарамі Маскоўскага рэгіёна, разам з усёй Расіяй смуткуе па тых, хто загінуў і пацярпеў у выніку гэтага жахлівага тэракта", - адзначыў кіраўнік Мінінфарма.
Паводле яго слоў, тэрарызм у цэлым – гэта самае подлае, што можа толькі быць на свеце, таму што стральба ў спіны бяззбройных людзей – гэта не вайна, а подлае, мярзотнае забойства.
"Мы асуджаем такі акт. Наша краіна некалькі разоў сутыкалася з такой жахлівай бесчалавечнай праявай, таму нам гэта знаёма", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.
Пасля чаго яшчэ выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых і пажадаў больш хуткай папраўкі, тым хто знаходзіцца ў бальніцах.
"Мы жадаем мужнасці, адзінства ўсяму народу Расіі", - рэзюміраваў беларускі міністр інфармацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сообщение Скорбим на рекламном экране - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Сабянін: пацярпелым у "Крокус Сити Холл" акажуць усю неабходную дапамогу
Стужка навiн
0