Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Зварот Пуціна ў сувязі з тэрактам у "Крокус сити холл" – відэа

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступае са зваротам у сувязі з тэрактам у "Крокус сити холл" у Падмаскоўі. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
У пятніцу вечарам невядомыя ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холл" у падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам гурта "Пикник". Паводле інфармацыі ФСБ РФ, папярэдне больш за 60 чалавек загінулі, больш за 115 пацярпелі.
Па ўдакладненай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя РФ, пацярпелі больш за 140 чалавек, сярод іх дзеці.
Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу аб тэракце.
Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб тым, што адбылося адразу ж і потым пастаянна атрымліваў даклады ад усіх адпаведных службаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0