https://bel.sputnik.by/20240323/zyavlasya-vdea-pershaga-dopytu-terarysta-yakya-napal-na-krokus-1084812424.html
З’явілася відэа першага допыту тэрарыстаў, якія напалі на "Крокус"
З’явілася відэа першага допыту тэрарыстаў, якія напалі на "Крокус"
Sputnik Беларусь
Тэрарысты, якія ўдзельнічалі ў нападзенні на канцэртную пляцоўку ў Падмаскоўе, павінны былі атрымаць за гэта буйныя сумы ад сваіх куратараў. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T14:51+0300
2024-03-23T14:51+0300
2024-03-23T19:05+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
відэа
допыт
злачынства
здарэнні
расія
масква
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084811885_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_fe2a1c5dbabff4b2310d7936fb00e6fc.jpg
Расійскія спецслужбы запісалі відэа з першым допытам падазронага ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле".На кадрах бачна, што сілавікі дапытваюць мужчыну проста на месцы затрымання. Ён прызнаецца, што прыляцеў у Расію з Турцыі 4 сакавіка.У адказ на пытанне, што ён рабіў учора ў "Крокусе", тэрарыст адказаў, што "страляў". Пры гэтым удакладніў, што за гэта яму паабяцалі паўмільёна расійскіх рублёў.Мужчына расказаў, што ў Telegram слухаў урокі прапаведніка. "Месяц таму напісаў памочнік прапаведніка і прапанаваў паўмільёна рублёў за забойствы. Я пагадзіўся".У роліку ён распавядае, што пасля ў Telegram яму напісалі людзі без імён і прозвішчаў і далі зброю. Таксама яму паведамілі месца і час, дзе "трэба забіваць людзей без разбору".Расійскія сілавікі таксама запісаў фрагмент допыту верхавода тэрарыстаў, які, як аказалася, жыў у хостэле ў раёне Дзмітраўкі.Паводле яго слоў, ён разам са сваімі знаёмымі Мухамедам і Абдуло хацелі працаваць таксістамі, для чаго купілі невялікую машыну.Кіраўнік тэрарыстаў размаўляў з сілавікамі праз перакладчыка, таму што ён практычна не разумее і не размаўляе па-руску.Глядзіце на відэа поўную версію першага допыту падазроных у здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084811885_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_6b958c9e65d36134f7d13e8fb393a01f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт у "крокус сити холл", тэракт, відэа, допыт, злачынства, здарэнні, расія, масква, грамадства, бяспека, затрыманне, видео
тэракт у "крокус сити холл", тэракт, відэа, допыт, злачынства, здарэнні, расія, масква, грамадства, бяспека, затрыманне, видео
З’явілася відэа першага допыту тэрарыстаў, якія напалі на "Крокус"
14:51 23.03.2024 (абноўлена: 19:05 23.03.2024) Тэрарысты, якія ўдзельнічалі ў нападзенні на канцэртную пляцоўку ў Падмаскоўе, павінны былі атрымаць за гэта буйныя сумы ад сваіх куратараў.
Расійскія спецслужбы запісалі відэа з першым допытам падазронага ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле".
На кадрах бачна, што сілавікі дапытваюць мужчыну проста на месцы затрымання. Ён прызнаецца, што прыляцеў у Расію з Турцыі 4 сакавіка.
У адказ на пытанне, што ён рабіў учора ў "Крокусе", тэрарыст адказаў, што "страляў". Пры гэтым удакладніў, што за гэта яму паабяцалі паўмільёна расійскіх рублёў.
Мужчына расказаў, што ў Telegram слухаў урокі прапаведніка. "Месяц таму напісаў памочнік прапаведніка і прапанаваў паўмільёна рублёў за забойствы. Я пагадзіўся".
У роліку ён распавядае, што пасля ў Telegram яму напісалі людзі без імён і прозвішчаў і далі зброю. Таксама яму паведамілі месца і час, дзе "трэба забіваць людзей без разбору".
Расійскія сілавікі таксама запісаў фрагмент допыту верхавода тэрарыстаў, які, як аказалася, жыў у хостэле ў раёне Дзмітраўкі.
Паводле яго слоў, ён разам са сваімі знаёмымі Мухамедам і Абдуло хацелі працаваць таксістамі, для чаго купілі невялікую машыну.
Кіраўнік тэрарыстаў размаўляў з сілавікамі праз перакладчыка, таму што ён практычна не разумее і не размаўляе па-руску.
Глядзіце на відэа поўную версію першага допыту падазроных у здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"