Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Афішы культурных устаноў перагледзелі ў Беларусі ў сувязі з тэрактам у РФ

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкТэатральная сцэна, архіўнае фота
Тэатральная сцэна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2024
Падпісацца
Міністр культуры рэспублікі напярэдадні ўсклаў кветкі да будынка пасольства РФ у Беларусі ў памяць аб ахвярах тэракта ў Падмаскоўі.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Афішы ўсіх культурных устаноў Беларусі было вырашана перагледзець у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі – з рэпертуараў тэатраў прыбралі камедыі, змяніліся даты канцэртаў, пра гэта паведаміў кіраўнік Мінкульта рэспублікі Анатоль Маркевіч.
Ён адзначыў, што ў краіне 22 сакавіка ўспамінаюць трагедыю Хатыні, дзень смутку, пятніца таксама завяршылася сумнымі весткамі аб трагедыі ў братоў-расіян. Міністр выказаў спачуванні грамадзянам Расіі і падкрэсліў, што беларусы смуткуюць разам з імі.

"Мы абмеркавалі з калегамі далейшыя дзеянні ў гэтай няпростай сітуацыі. Па-першае, шэраг мерапрыемстваў мы перанеслі, у прыватнасці, справаздачны канцэрт Гомельскай вобласці "Беларусь – мая песня". Паглядзелі ўважліва на тэатральны рэпертуар – жанр камедыі зняты. Але, тым не менш, нашы ўстановы працягваюць працаваць у штатным рэжыме", - цытуе БелТА словы Маркевіча.

Ён таксама дадаў, што напярэдадні міністэрства з дырэктарскім корпусам усіх культурных устаноў краіны абмеркавала пытанні бяспекі і ўдакладнілі, на што трэба звярнуць увагу.

Тэракт у "Крокус сити холл"

Зламыснікі ў камуфляжы вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус сити холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку канцэрта групы "Пикник". Пасля ў будынку адбылося ўзгаранне, якое прывяло да абвальвання даху канцэртнай залы.
Колькасць загінулых, паводле інфармацыі расійскага Следчага камітэта, перавысіла 133 чалавекі і можа павялічыцца. Галоўрэд медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян паведаміла, што колькасць ахвяр тэракта ў "Крокусе" вырасла да 143.
Супрацоўнікі МНС на месцы трагедыі працягваюць разбіраць завалы. У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК РФ узбудзіў крымінальную справу.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім суботнім звароце, спасылаючыся на папярэднія звесткі, расказаў, што ва Украіне для тэрарыстаў было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Расія "выявіць і пакарае кожнага, хто стаіць за спіной тэрарыстаў, хто рыхтаваў гэтае злачынства".
Расійскія спецслужбы паведамілі аб затрыманні 11 чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта, у тым ліку, чацвярых тых, хто нападаў. У адкрыты доступ выкладзены відэаролікі іх допыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нацыянальная бібліятэка Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Нацбібліятэка Беларусі афарбавалася ў колеры флага Расіі ў знак салідарнасці
Стужка навiн
0