https://bel.sputnik.by/20240325/karabel-soyuz-ms-25-z-belaruskay-vasleskay-prystykavasya-da-mks-1084887584.html
Карабель "Союз МС-25" з беларускай Васілеўскай прыстыкаваўся да МКС
Карабель "Союз МС-25" з беларускай Васілеўскай прыстыкаваўся да МКС
Sputnik Беларусь
Карабель "Союз МС-25" стартаваў з Байканура ў суботу, у склад экіпажа ўвайшлі тры чалавекі, у тым ліку, першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт... 25.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-25T18:19+0300
2024-03-25T18:19+0300
2024-03-25T18:33+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
космас
даследаванне космаса
мкс
марына васілеўская
расія
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084727637_0:65:2047:1216_1920x0_80_0_0_744dcf993a59173cb0f889a3ca58c9ee.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карабель "Союз МС-25" з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыстыкаваўся ў панядзелак да ўніверсальнага вузлавога модуля "Причал" расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляюць РІА Навіны з падмаскоўнага Цэнтра кіравання палётамі.Карабель прыстыкаваўся да модуля МКС у 18:03 па маскоўскім часе (супадае з мінскім).Першапачаткова касманаўты павінны былі адправіцца 21 сакавіка, але з-за няштатнай сітуацыі на завяршальным этапе перадпускавой падрыхтоўкі ўсю працэдуру прыйшлося спыніць. Прычынай стала прасадка напружання хімічнай крыніцы току.Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе ў рэзервовы дзень. У яго экіпаж увайшлі беларуска Марына Васілеўская, герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер астранаўт Трэйсі Дайсан.Згодна з планам, беларуска і расіянін на МКС прабудуць 12 сутак, а назад адправяцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з амерыканкай Лорел О’Хара. У сваю чаргу, Дайсан застанецца на станцыі да верасня.Чакаецца, што Васілеўская на станцыі правядзе сеанс сувязі са школьнікамі і студэнтамі. Акрамя таго, яна павінна рэалізаваць пяць навуковых праектаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240321/vasleskaya-parazmalyae-z-mks-sa-shkolnkam--studentam-1084707130.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084727637_0:0:2047:1535_1920x0_80_0_0_74a829aae3c54e344fe941f36b240aaa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, космас, даследаванне космаса, мкс, марына васілеўская, расія, беларусь, у свеце
саюзная дзяржава, космас, даследаванне космаса, мкс, марына васілеўская, расія, беларусь, у свеце
Карабель "Союз МС-25" з беларускай Васілеўскай прыстыкаваўся да МКС
18:19 25.03.2024 (абноўлена: 18:33 25.03.2024) Карабель "Союз МС-25" стартаваў з Байканура ў суботу, у склад экіпажа ўвайшлі тры чалавекі, у тым ліку, першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт – Марына Васілеўская.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карабель "Союз МС-25" з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыстыкаваўся ў панядзелак да ўніверсальнага вузлавога модуля "Причал" расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляюць
РІА Навіны з падмаскоўнага Цэнтра кіравання палётамі.
Карабель прыстыкаваўся да модуля МКС у 18:03 па маскоўскім часе (супадае з мінскім).
Першапачаткова касманаўты павінны былі адправіцца 21 сакавіка, але з-за няштатнай сітуацыі на завяршальным этапе перадпускавой падрыхтоўкі ўсю працэдуру прыйшлося спыніць. Прычынай стала прасадка напружання хімічнай крыніцы току.
Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе ў рэзервовы дзень. У яго экіпаж увайшлі беларуска Марына Васілеўская, герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер астранаўт Трэйсі Дайсан.
Згодна з планам, беларуска і расіянін на МКС прабудуць 12 сутак, а назад адправяцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з амерыканкай Лорел О’Хара. У сваю чаргу, Дайсан застанецца на станцыі да верасня.
Чакаецца, што Васілеўская на станцыі правядзе сеанс сувязі са школьнікамі і студэнтамі. Акрамя таго, яна павінна рэалізаваць пяць навуковых праектаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"