https://bel.sputnik.by/20240325/pyasko-spetssluzhby-ras-pratsuyuts-pa-teraktse--krokuse-samastoyna-1084872922.html
Пяскоў: спецслужбы Расіі працуюць па тэракце ў "Крокусе" самастойна
Пяскоў: спецслужбы Расіі працуюць па тэракце ў "Крокусе" самастойна
Sputnik Беларусь
У Расіі праходзіць расследаванне тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным гандлёвым цэнтры, у выніку якога загінула 137 чалавек. 25.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-25T14:12+0300
2024-03-25T14:12+0300
2024-03-25T14:12+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
дзмітрый пяскоў
расія
масква
крэмль
бяспека
грамадства
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084824923_0:0:3056:1719_1920x0_80_0_0_f0f2128f25d58365d4c48e02e82abcb2.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Расійскія спецслужбы працуюць па тэракце ў падмаскоўным "Крокус Сити Холле" самастойна, ні пра якую дапамогу ад іншых краін няма гаворкі, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Прадстаўніку Крамля задалі пытанне, ці далі заходнія краіны, якія раней папярэджвалі аб магчымых тэрактах у Маскве, нейкія даныя наконт тэракта ў "Крокусе", і ці патрэбна зараз Расіі падобная дапамога.Па яго словах, кантактаў з заходнімі краінамі ў сувязі з расследаваннем тэракта няма.Прадстаўнік Крамля адзначыў, што ніводны горад і ні адна краіна ў свеце не могуць быць поўнасцю застрахаваны ад пагрозы тэрарызму. Расійскія спецслужбы працуюць не пакладаючы рук і займаюцца ўсімі пагрозамі і выклікамі.Пяскоў нагадаў, што інфармацыя аб магчымых тэрактах праходзіць па лініі спецслужбаў і не выдаецца."Разведданыя ніколі не перадаюцца Крамлю. Яны перадаюцца па каналах спецслужбам, ад спецслужбы да спецслужбы", - расказаў прэс-сакратар.Ён таксама заклікаў арыентавацца на інфармацыю аб расследаванні тэракта ў "Крокусе" ад расійскіх праваахоўнікаў.Прэс-сакратар таксама паведаміў, што Крэмль не будзе даваць каментарыі аб ходзе следства па справе аб тэракце ў "Крокусе"."Ідзе следства, і тут з боку адміністрацыі прэзідэнта даваць нейкія каментарыі па ходзе следства надзвычай няправільна. Мы не будзем гэтага рабіць", - сказаў Пяскоў.Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы таксама паведаміў, што ў панядзелак прэзідэнт Уладзімір Пуцін правядзе нараду, на якой абмяркуе меры, якія прымаюцца пасля тэракта ў "Крокусе". Цяпер Пуцін атрымлівае ўсе даклады па лініі ўсіх адпаведных службаў. Наведваць месца трагедыі ён пакуль што не плануе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240325/lukashenka-by-sutk-na-suvyaz-z-putsnym-paslya-terakta--krokuse-1084862179.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084824923_151:0:2882:2048_1920x0_80_0_0_2ce944dd9b9b1bb128c1efc8de7b3689.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, дзмітрый пяскоў, расія, масква, крэмль, бяспека, грамадства, палітыка, навіны
тэракт, дзмітрый пяскоў, расія, масква, крэмль, бяспека, грамадства, палітыка, навіны
Пяскоў: спецслужбы Расіі працуюць па тэракце ў "Крокусе" самастойна
У Расіі праходзіць расследаванне тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным гандлёвым цэнтры, у выніку якога загінула 137 чалавек.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Расійскія спецслужбы працуюць па тэракце ў падмаскоўным "Крокус Сити Холле" самастойна, ні пра якую дапамогу ад іншых краін няма гаворкі, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Прадстаўніку Крамля задалі пытанне, ці далі заходнія краіны, якія раней папярэджвалі аб магчымых тэрактах у Маскве, нейкія даныя наконт тэракта ў "Крокусе", і ці патрэбна зараз Расіі падобная дапамога.
"Нашы службы працуюць самастойна, тут цяпер ні пра якую дапамогу размова не ідзе", - сказаў Пяскоў.
Па яго словах, кантактаў з заходнімі краінамі ў сувязі з расследаваннем тэракта няма.
Прадстаўнік Крамля адзначыў, што ніводны горад і ні адна краіна ў свеце не могуць быць поўнасцю застрахаваны ад пагрозы тэрарызму. Расійскія спецслужбы працуюць не пакладаючы рук і займаюцца ўсімі пагрозамі і выклікамі.
Пяскоў нагадаў, што інфармацыя аб магчымых тэрактах праходзіць па лініі спецслужбаў і не выдаецца.
"Разведданыя ніколі не перадаюцца Крамлю. Яны перадаюцца па каналах спецслужбам, ад спецслужбы да спецслужбы", - расказаў прэс-сакратар.
Ён таксама заклікаў арыентавацца на інфармацыю аб расследаванні тэракта ў "Крокусе" ад расійскіх праваахоўнікаў.
Прэс-сакратар таксама паведаміў, што Крэмль не будзе даваць каментарыі аб ходзе следства па справе аб тэракце ў "Крокусе".
"Ідзе следства, і тут з боку адміністрацыі прэзідэнта даваць нейкія каментарыі па ходзе следства надзвычай няправільна. Мы не будзем гэтага рабіць", - сказаў Пяскоў.
Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы таксама паведаміў, што ў панядзелак прэзідэнт Уладзімір Пуцін правядзе нараду, на якой абмяркуе меры, якія прымаюцца пасля тэракта ў "Крокусе". Цяпер Пуцін атрымлівае ўсе даклады па лініі ўсіх адпаведных службаў. Наведваць месца трагедыі ён пакуль што не плануе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"