Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Стыкоўка касмічнага карабля "Союз" з МКС – відэа

Падпісацца
Касмічны карабель "Союз МС-25" правёў у панядзелак стыкоўку з Міжнароднай касмічнай станцыяй. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
На борце касмічнага карабля знаходзіцца першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт – Марына Васілеўская. Камандзір экіпажа "Союза" – ураджэнец Беларусі, герой Расіі Алег Навіцкі. У якасці бортінжынера на МКС паляцела амерыканская астранаўт Трэйсі Дайсан.
Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе.
Стыкоўка рабілася з модулем МКС "Причал".
Плануецца, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС усяго 12 сутак. Яны вернуцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з Лорел О’Хара (ЗША), а Дайсан застанецца на станцыі да верасня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0