https://bel.sputnik.by/20240325/syargeenka-teraryzmu-ne-mozha-byts-nyakaga-apradannya-1084878301.html
Сяргеенка: тэрарызму не можа быць ніякага апраўдання
Сяргеенка: тэрарызму не можа быць ніякага апраўдання
Sputnik Беларусь
Кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў у пасольстве Расіі ў Мінску. 25.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-25T15:41+0300
2024-03-25T15:41+0300
2024-03-25T15:41+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
палітыка
грамадства
бяспека
навіны
пасольства рф у беларусі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/19/1084874873_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_00b88c853c5f44f57882e691a16b7dea.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Беларускі народ з болем успрыняў вестку аб жахлівым тэрарыстычным акце ў Падмаскоўі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка.Аб гэтым ён напісаў у кнізе спачуванняў, якая адкрыта ў пасольстве РФ у Мінску ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэракта ў "Крокус Сити Холл".Пры гэтым ён падкрэсліў, што атака тэрарыстаў прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр, у тым ліку сярод дзяцей.Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што беларусаў, як і расіян перапаўняюць пачуцці смутку і спачування. Паводле яго слоў, у Беларусі рашуча асуджаюць забойства мірных грамадзян.Пры гэтым ён выказаў перакананасць у тым, што ўсе адказныя за планаванне, арганізацыю і ажыццяўленне гэтага "варварскага злачынства панясуць няўхільнае пакаранне".Ён выказаў ад імя беларускіх дэпутатаў і ад сябе асабіста спачуванні родным і блізкім загінулых.Зверскае злачынстваУ панядзелак у пасольства Расіі з самай раніцы, каб выказаць словы спачування, прыбылі кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў.Старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава напісала ў кнізе спачуванняў, што "гэтае зверскае злачынства ўзрушыла і шакіравала ўсю Беларусь".Паводле яе слоў, гэтаму злачынству супраць чалавечнасці няма і не можа быць ніякага апраўдання. "Вінаватыя павінны панесці заслужанае пакаранне", - адзначыла яна.Тэракт у "Крокусе"Па апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнання цел вядзецца кругласутачна з учарашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі, таксама вядома аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры ахоўнікам і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.Суд у Маскве арыштаваў чатырох абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Двое з іх поўнасцю прызналі віну. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.Сярод арыштаваных – Мухамадсабір Файзаў, Шамсідзін Фарыдуні, а таксама Далерджон Мірзоеў і Саідакрам Рачабалізада. Усе яны з Таджыкістана. Апошнія двое прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240325/lukashenka-by-sutk-na-suvyaz-z-putsnym-paslya-terakta--krokuse-1084862179.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/19/1084874873_267:0:2934:2000_1920x0_80_0_0_b5a0787e36ac31dc08deacb4218654c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, палітыка, грамадства, бяспека, навіны , пасольства рф у беларусі, саюзная дзяржава, расія, у беларусі, беларусь
тэракт, ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, палітыка, грамадства, бяспека, навіны , пасольства рф у беларусі, саюзная дзяржава, расія, у беларусі, беларусь
Сяргеенка: тэрарызму не можа быць ніякага апраўдання
Кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў у пасольстве Расіі ў Мінску.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Беларускі народ з болем успрыняў вестку аб жахлівым тэрарыстычным акце ў Падмаскоўі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка.
Аб гэтым ён напісаў у кнізе спачуванняў, якая адкрыта ў пасольстве РФ у Мінску ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэракта ў "Крокус Сити Холл".
"Беларускія дэпутаты, як і ўвесь народ Беларусі, з болем успрынялі вестку аб жахлівым тэракце (…) у Падмаскоўі", - напісаў Сяргеенка.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што атака тэрарыстаў прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр, у тым ліку сярод дзяцей.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што беларусаў, як і расіян перапаўняюць пачуцці смутку і спачування. Паводле яго слоў, у Беларусі рашуча асуджаюць забойства мірных грамадзян.
"Мы заяўляем, што тэрарызму не можа быць ніякага апраўдання", - напісаў Сяргеенка.
Пры гэтым ён выказаў перакананасць у тым, што ўсе адказныя за планаванне, арганізацыю і ажыццяўленне гэтага "варварскага злачынства панясуць няўхільнае пакаранне".
Ён выказаў ад імя беларускіх дэпутатаў і ад сябе асабіста спачуванні родным і блізкім загінулых.
У панядзелак у пасольства Расіі з самай раніцы, каб выказаць словы спачування, прыбылі кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў.
Старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава напісала ў кнізе спачуванняў, што "гэтае зверскае злачынства ўзрушыла і шакіравала ўсю Беларусь".
Паводле яе слоў, гэтаму злачынству супраць чалавечнасці няма і не можа быць ніякага апраўдання. "Вінаватыя павінны панесці заслужанае пакаранне", - адзначыла яна.
Па апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнання цел вядзецца кругласутачна з учарашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.
Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі, таксама вядома аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры ахоўнікам і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.
Суд у Маскве арыштаваў чатырох абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Двое з іх поўнасцю прызналі віну. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.
Сярод арыштаваных – Мухамадсабір Файзаў, Шамсідзін Фарыдуні, а таксама Далерджон Мірзоеў і Саідакрам Рачабалізада. Усе яны з Таджыкістана. Апошнія двое прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"