https://bel.sputnik.by/20240325/zgarely-budynak-krokus-siti-kholl-znyal-na-vdea-z-vertalta-1084859171.html
Згарэлы будынак "Крокус Сити Холл" знялі на відэа з верталёта
Згарэлы будынак "Крокус Сити Холл" знялі на відэа з верталёта
Sputnik Беларусь
Уладальнікі падмаскоўнай канцэртнай залы пасля тэракта 22 сакавіка заявілі, што будынак можа быць адноўлены, пакуль што на месцы абвальвання працягваецца... 25.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-25T10:47+0300
2024-03-25T10:47+0300
2024-03-25T10:47+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
відэа
бяспека
грамадства
расія
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/19/1084858104_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_26d0e1584b0a901f6f665ba46061778e.jpg
Згарэлы пасля тэракта будынак "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску знялі на відэа з верталёта МНС, на кадрах з вышыні дэталёва бачна зламаная канструкцыя часткова разбуранай канцэртнай залы, якая пацярпела падчас пажару.На гэты момант у будынку працягваецца разбор завалаў, працуе вежавы кран, выкарыстоўваецца цяжкая тэхніка, якая прымае буйныя кавалкі даху, які абваліўся, і металаканструкцый, пры дапамозе робатаў і дронаў вядзецца агляд месца абвальвання, задзейнічаны кінолагі са службовымі сабакамі.Увечары ў пятніцу адбыўлося нападзенне на "Крокус Сити Холл", дзе ў гэты момант павінен быў пачацца канцэрт групы "Пикник". Была адкрыта стральба па людзях, а таксама кінута граната або выбухная шашка, пасля чаго пачаўся моцны пажар.Загінулыя і пацярпелыяПа апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна з учорашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі, таксама вядома аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.Што вядома аб тэрарыстахПа факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле тэракт, чацвёра затрыманых баевікоў, якія ўдзельнічалі ў нападзенні на канцэртную залу, напярэдадні былі дастаўлены ў суд, ім прад’яўлена афіцыйнае абвінавачанне, выбрана мера стрымання, яны ўзяты пад варту да 22 мая.Па словах уладальніка "Крокус сити холл" Араса Агаларова, па гарачых слядах удалося высветліць, што тэрарысты зайшлі ў "Крокус" не праз дзверы, а праз акно суседняга выставачнага цэнтра. "З аўтаматамі наперавес. Пачалі страляць па ўсім, што яны бачылі. Па ўсіх людзях, па ахоўніках. Адзін ахоўнік забіты, другі паранены. Гэта нават не ахоўнікі. Яны ў нас называюцца "кантралёры", - распавёў Агалараў.Што ўяўляе сабой "Крокус"Канцэртная зала Crocus City Hall умяшчальнасцю больш за 9 000 чалавек была адкрыта восенню 2009 года ў падмаскоўным Краснагорску і названа ў гонар спевака Мусліма Магамаева. Уладальнікі ўклалі ў будаўніцтва каля $70 млн і зараз маюць намер аднавіць разбураную канцэртную залу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/19/1084858104_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_ab81f7b460b27179ae27470b1346b045.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, відэа, бяспека, грамадства, расія, здарэнні, видео
тэракт, відэа, бяспека, грамадства, расія, здарэнні, видео
Згарэлы будынак "Крокус Сити Холл" знялі на відэа з верталёта
Уладальнікі падмаскоўнай канцэртнай залы пасля тэракта 22 сакавіка заявілі, што будынак можа быць адноўлены, пакуль што на месцы абвальвання працягваецца разбор завалаў, працуе цяжкая тэхніка, задзейнічаны рабатызаваныя комплексы і кінолагі.
Згарэлы пасля тэракта будынак "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску знялі на відэа з верталёта МНС, на кадрах з вышыні дэталёва бачна зламаная канструкцыя часткова разбуранай канцэртнай залы, якая пацярпела падчас пажару.
На гэты момант у будынку працягваецца разбор завалаў, працуе вежавы кран, выкарыстоўваецца цяжкая тэхніка, якая прымае буйныя кавалкі даху, які абваліўся, і металаканструкцый, пры дапамозе робатаў і дронаў вядзецца агляд месца абвальвання, задзейнічаны кінолагі са службовымі сабакамі.
Увечары ў пятніцу адбыўлося нападзенне на "Крокус Сити Холл", дзе ў гэты момант павінен быў пачацца канцэрт групы "Пикник". Была адкрыта стральба па людзях, а таксама кінута граната або выбухная шашка, пасля чаго пачаўся моцны пажар.
Па апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна з учорашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.
Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі, таксама вядома аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.
Па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле тэракт, чацвёра затрыманых баевікоў, якія ўдзельнічалі ў нападзенні на канцэртную залу, напярэдадні былі дастаўлены ў суд, ім прад’яўлена афіцыйнае абвінавачанне, выбрана мера стрымання, яны ўзяты пад варту да 22 мая.
Па словах уладальніка "Крокус сити холл" Араса Агаларова, па гарачых слядах удалося высветліць, што тэрарысты зайшлі ў "Крокус" не праз дзверы, а праз акно суседняга выставачнага цэнтра. "З аўтаматамі наперавес. Пачалі страляць па ўсім, што яны бачылі. Па ўсіх людзях, па ахоўніках. Адзін ахоўнік забіты, другі паранены. Гэта нават не ахоўнікі. Яны ў нас называюцца "кантралёры", - распавёў Агалараў.
Што ўяўляе сабой "Крокус"
Канцэртная зала Crocus City Hall умяшчальнасцю больш за 9 000 чалавек была адкрыта восенню 2009 года ў падмаскоўным Краснагорску і названа ў гонар спевака Мусліма Магамаева. Уладальнікі ўклалі ў будаўніцтва каля $70 млн і зараз маюць намер аднавіць разбураную канцэртную залу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"