https://bel.sputnik.by/20240326/daragoga-varta-lukashenka-ab-uzaemadzeyann-z-rf-pry-zatrymann-terarysta-1084910989.html
Дарагога варта: Лукашэнка аб узаемадзеянні з РФ пры затрыманні тэрарыстаў
Дарагога варта: Лукашэнка аб узаемадзеянні з РФ пры затрыманні тэрарыстаў
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі адразу ж пасля здарэння ў Падмаскоўі былі прыняты асаблівыя меры бяспекі. 26.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-26T14:36+0300
2024-03-26T14:36+0300
2024-03-26T15:35+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
аляксандр лукашэнка
бяспека
грамадства
палітыка
саюзная дзяржава
навіны
здарэнні
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084824923_0:0:3056:1719_1920x0_80_0_0_f0f2128f25d58365d4c48e02e82abcb2.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка агучыў падрабязнасці ўзаемадзеяння з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і на ўзроўні спецслужбаў пры затрыманні асоб, якія ў канцы мінулага тыдня ўчынілі ў "Крокус Сити Холл" тэракт.Лукашэнка пазітыўна ацаніў сумесную працу з расійскім бокам. На яго думку, аперацыя па затрыманні тэрарыстаў была арганізавана і выканана вельмі грунтоўна.Акрамя таго, Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі адразу ж пасля здарэння ў Падмаскоўі былі прыняты асаблівыя меры бяспекі, а спецслужбы дзейнічалі па загадзя вызначаным алгарытме. Менавіта таму, мяркуе кіраўнік дзяржавы, тэрарысты не вырашылі ехаць на тэрыторыю Беларусі, а накіраваліся ў бок Украіны.Беларусь была "на замку"Больш за тое, прэзідэнт катэгарычна не згодзен з версіяй некаторых СМІ, што тэрарысты хацелі схавацца ў Беларусі, праехаўшы праз Бранскую вобласць.Справа ў тым, што адразу пасля тэракта ў краіне былі задзейнічаны сілы МУС, выстаўлены пасты на дарогах, у тым ліку з Расяяй, прыцягваліся сілы КДБ, Дзяржпагранкамітэта, некаторыя часці вайскоўцаў. Менавіта з гэтай прычыны, паводле меркавання Лукашэнкі, тэрарысты ніяк не маглі зайсці ў Беларусь.Лукашэнка таксама расказаў, што, калі яму і прэзідэнту Расіі паступіла інфармацыя ад спецслужбаў, што аўтамабіль з тэрарыстамі едзе ў бок Бранска, была дасягнута дамоўленасць, што беларускі бок блакіруе свой участак напрамку верагоднага руху злачынцаў, а расійскі бок – свой."Мы сазвоньваліся. Я ў яго (Пуціна - Sputnik) пытаю: "Яшчэ нешта трэба?" – "Не. Усё нармальна". – Ён у мяне пытаецца: "Дапаможаш закрыць?" – "Дапамагу. Усё робім". Ідзе такі дыялог", - распавёў прэзідэнт.Дадатковыя мерыШто датычыцца неабходнасці ўвядзення ў краіне дадатковых мер бяспекі, Лукашэнка растлумачыў, што цяпер у Беларусі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў з удзелам вялікай колькасці людзей у цэлым ужо робіцца ўсё неабходнае для гарантавання бяспекі."Мы выстаўляем туды міліцыю, АМАП, трэба – ваеннаслужачымі ўзмацняем. Усе ўзброены", - падкрэсліў ён.Прэзідэнт лічыць, што такой сістэмы гарантавання бяспекі і трэба прытрымлівацца. Таксама важным аспектам з’яўляецца відэаназіранне, дадаў кіраўнік дзяржавы.Тэракт у "Крокус Сити Холл"Тэрарысты вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку канцэрта групы "Пикник". Потым будынак загарэўся.Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 139 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.Суд у Маскве арыштаваў васьмярых абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240325/lukashenka-by-sutk-na-suvyaz-z-putsnym-paslya-terakta--krokuse-1084862179.html
беларусь
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084824923_151:0:2882:2048_1920x0_80_0_0_2ce944dd9b9b1bb128c1efc8de7b3689.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, аляксандр лукашэнка, бяспека, грамадства, палітыка, саюзная дзяржава, навіны , здарэнні, у беларусі, беларусь, масква, расія
тэракт, аляксандр лукашэнка, бяспека, грамадства, палітыка, саюзная дзяржава, навіны , здарэнні, у беларусі, беларусь, масква, расія
Дарагога варта: Лукашэнка аб узаемадзеянні з РФ пры затрыманні тэрарыстаў
14:36 26.03.2024 (абноўлена: 15:35 26.03.2024) Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі адразу ж пасля здарэння ў Падмаскоўі былі прыняты асаблівыя меры бяспекі.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка агучыў падрабязнасці ўзаемадзеяння з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і на ўзроўні спецслужбаў пры затрыманні асоб, якія ў канцы мінулага тыдня ўчынілі ў "Крокус Сити Холл" тэракт.
Лукашэнка пазітыўна ацаніў сумесную працу з расійскім бокам. На яго думку, аперацыя па затрыманні тэрарыстаў была арганізавана і выканана вельмі грунтоўна.
"Узаемадзеянне беларусаў і расіян дарагога варта", - сказаў прэзідэнт, яго словы прыводзіць БелТА.
Акрамя таго, Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі адразу ж пасля здарэння ў Падмаскоўі былі прыняты асаблівыя меры бяспекі, а спецслужбы дзейнічалі па загадзя вызначаным алгарытме. Менавіта таму, мяркуе кіраўнік дзяржавы, тэрарысты не вырашылі ехаць на тэрыторыю Беларусі, а накіраваліся ў бок Украіны.
Больш за тое, прэзідэнт катэгарычна не згодзен з версіяй некаторых СМІ, што тэрарысты хацелі схавацца ў Беларусі, праехаўшы праз Бранскую вобласць.
"Яны не маглі пайсці ў Беларусь. Іх куратары (у нас ёсць падазрэнні па некаторых, гэта я Пуціну патэлефаную, скажу свае падазрэнні) – яны разумелі, што ў Беларусь заходзіць нельга", - заявіў ён.
Справа ў тым, што адразу пасля тэракта ў краіне былі задзейнічаны сілы МУС, выстаўлены пасты на дарогах, у тым ліку з Расяяй, прыцягваліся сілы КДБ, Дзяржпагранкамітэта, некаторыя часці вайскоўцаў. Менавіта з гэтай прычыны, паводле меркавання Лукашэнкі, тэрарысты ніяк не маглі зайсці ў Беларусь.
"Таму яны адвярнуліся і пайшлі на ўчастак украінска-расійскай мяжы", - дадаў беларускі лідар.
Лукашэнка таксама расказаў, што, калі яму і прэзідэнту Расіі паступіла інфармацыя ад спецслужбаў, што аўтамабіль з тэрарыстамі едзе ў бок Бранска, была дасягнута дамоўленасць, што беларускі бок блакіруе свой участак напрамку верагоднага руху злачынцаў, а расійскі бок – свой.
"Мы сазвоньваліся. Я ў яго (Пуціна - Sputnik) пытаю: "Яшчэ нешта трэба?" – "Не. Усё нармальна". – Ён у мяне пытаецца: "Дапаможаш закрыць?" – "Дапамагу. Усё робім". Ідзе такі дыялог", - распавёў прэзідэнт.
Што датычыцца неабходнасці ўвядзення ў краіне дадатковых мер бяспекі, Лукашэнка растлумачыў, што цяпер у Беларусі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў з удзелам вялікай колькасці людзей у цэлым ужо робіцца ўсё неабходнае для гарантавання бяспекі.
"Мы выстаўляем туды міліцыю, АМАП, трэба – ваеннаслужачымі ўзмацняем. Усе ўзброены", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт лічыць, што такой сістэмы гарантавання бяспекі і трэба прытрымлівацца. Таксама важным аспектам з’яўляецца відэаназіранне, дадаў кіраўнік дзяржавы.
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Тэрарысты вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку канцэрта групы "Пикник". Потым будынак загарэўся.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 139 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.
Суд у Маскве арыштаваў васьмярых абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"