https://bel.sputnik.by/20240326/lukashenka-zapras-prezdenta-bangladesh-u-belarus-1084898280.html
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Бангладэш у Беларусь
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Бангладэш у Беларусь
Sputnik Беларусь
Беларускі бок гатоў зрабіць уклад у развіццё прамысловага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў эканомікі гэтай паўднёваазіяцкай дзяржавы. 26.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-26T10:09+0300
2024-03-26T10:09+0300
2024-03-26T10:11+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
бангладэш
беларусь
у беларусі
у свеце
палітыка
навіны
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0d/1083602249_30:0:1100:602_1920x0_80_0_0_b01d4111283f5abd86800163a0568a83.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго бангладэшскага калегу Махамеда Шахабуддзіна і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці, аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Як адзначаецца ў тэксце, Мінск разглядае ўмацаванне дружалюбных адносін з Бангладэш як важны напрамак знешняй палітыкі Беларусі ў Паўднёвай Азіі.Кіраўнік Беларусі таксама ўпэўнен, што пастаўкі ў Бангладэш калійных удабрэннеяў, пасажырскай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, электратранспарту і трактароў будуць садзейнічаць прагрэсу, паляпшэнню ўзроўню жыцця, росту дабрабыту народа гэтай краіны. Гэтым мэтам таксама будзе садзейнічаць паглыбленне сувязей у сферах фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій, мадэрнізацыі авіяцыйнай і іншай тэхнікі.Беларускі лідар запрасіў Шахабуддзіна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час. Плануецца, што падчас візіту будуць абмяркоўвацца далейшыя меры па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках.Лукашэнка таксама пажадаў Шахабудзіну здароўя і поспехаў.Двухбаковыя кансультацыіНагадаем, што ў сакавіку Беларусь і Бангладэш правялі двухбаковыя кансультацыі па актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах.У ходзе перагавораў паміж прадстаўнікамі знешнепалітычных ведамства краін бакі зрабілі асаблівы акцэнт на актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітыцы, гандлі і эканоміцы, а таксама абмене дзелавымі візітамі.Паводле звестак беларускага МЗС, былі дасягнуты дамоўленасці па кроках аб нарошчванні дыялогу, у тым ліку аб правядзенні другога пасяджэння сумеснай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240325/lukashenka-zapras-gramadzyan-gretsy-pryyazdzhats-u-belarus-1084857153.html
бангладэш
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0d/1083602249_163:0:966:602_1920x0_80_0_0_3ebefeb699041cab43247d5332c52b02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, бангладэш, беларусь, у беларусі, у свеце, палітыка, навіны , эканоміка
аляксандр лукашэнка, віншаванне, бангладэш, беларусь, у беларусі, у свеце, палітыка, навіны , эканоміка
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Бангладэш у Беларусь
10:09 26.03.2024 (абноўлена: 10:11 26.03.2024) Беларускі бок гатоў зрабіць уклад у развіццё прамысловага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў эканомікі гэтай паўднёваазіяцкай дзяржавы.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго бангладэшскага калегу Махамеда Шахабуддзіна і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці, аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Як адзначаецца ў тэксце, Мінск разглядае ўмацаванне дружалюбных адносін з Бангладэш як важны напрамак знешняй палітыкі Беларусі ў Паўднёвай Азіі.
"Мы зацікаўлены не толькі пашырыць наменклатуру экспарту на бангладэшскі рынак, але і ўнесці пасільны ўклад у развіццё прамысловага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў эканомікі вашай дзяржавы", - адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі таксама ўпэўнен, што пастаўкі ў Бангладэш калійных удабрэннеяў, пасажырскай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, электратранспарту і трактароў будуць садзейнічаць прагрэсу, паляпшэнню ўзроўню жыцця, росту дабрабыту народа гэтай краіны. Гэтым мэтам таксама будзе садзейнічаць паглыбленне сувязей у сферах фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій, мадэрнізацыі авіяцыйнай і іншай тэхнікі.
Беларускі лідар запрасіў Шахабуддзіна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час. Плануецца, што падчас візіту будуць абмяркоўвацца далейшыя меры па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках.
Лукашэнка таксама пажадаў Шахабудзіну здароўя і поспехаў.
Нагадаем, што ў сакавіку Беларусь і Бангладэш правялі двухбаковыя кансультацыі па актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах.
У ходзе перагавораў паміж прадстаўнікамі знешнепалітычных ведамства краін бакі зрабілі асаблівы акцэнт на актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітыцы, гандлі і эканоміцы, а таксама абмене дзелавымі візітамі.
Паводле звестак беларускага МЗС, былі дасягнуты дамоўленасці па кроках аб нарошчванні дыялогу, у тым ліку аб правядзенні другога пасяджэння сумеснай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"