Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Пуцін правёў нараду па наступствах тэракта ў "Крокусе" – відэа

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў нараду, звязаную з мерамі, якія прымаюцца пасля тэракта ў "Крокус Сити Холл". Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Паводле апошніх звестак Следчага камітэта Расіі, у выніку тэракта 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" загінулі 137 чалавек, з іх трое – дзеці. Галоўрэд медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян паведаміла, што колькасць ахвяр вырасла да 143. МНС інфармуе таксама аб 152 пацярпелых у выніку тэракта.
Уладзімір Пуцін у сваім звароце 23 сакавіка паведаміў, што ўсе выканаўцы тэракта затрыманы, тэрарыстаў чацвёра. Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што тэрарысты спрабавалі ўцячы і ехалі ў бок Украіны, дзе на мяжы ўкраінскі бок падрыхтаваў для іх "акно".
Па даных МУС Расіі, выканаўцы тэракта – замежнікі, у іх няма расійскіх пашпартоў. ФСБ РФ паведаміла аб тым, што зброя тэрарыстаў была загадзя падрыхтавана ў тайніку.
Пуцін у суботнім звароце заявіў, што Расія сутыкнулася са старанна падрыхтаваным масавым забойствам мірных людзей. Расійскі лідар падкрэсліў, што ўсе выканаўцы, арганізатары і заказчыкі гэтага злачынства панясуць справядлівае і непазбежнае пакаранне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0