https://bel.sputnik.by/20240327/patryyarkh-u-krokuse-suprats-ras-sprabaval-razygrats-relgyny-faktar-1084941089.html
Патрыярх: у "Крокусе" супраць Расіі спрабавалі разыграць рэлігійны фактар
Патрыярх: у "Крокусе" супраць Расіі спрабавалі разыграць рэлігійны фактар
Sputnik Беларусь
Кіраўнік РПЦ мяркуе, што спробы расхістаць сітуацыю ў Расіі разбіваюцца аб светапогляднае і маральнае адзінства праваслаўных і мусульман. 27.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-27T14:05+0300
2024-03-27T14:05+0300
2024-03-27T14:05+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
бяспека
рэлігія
навіны
патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл
масква
праваслаўе
руская праваслаўная царква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1b/1084938667_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_dc93a65792debab669cdb24be1785737.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Тэрактам у "Крокус Сити Холл" супраць Расіі спрабавалі разыграць рэлігійны і нацыянальны фактар, заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл на адкрыцці пазачарговага з’езда Сусветнага Рускага народнага сабора.Ён параўнаў злачынства ў Падмаскоўі з НАТАўскімі бамбёжкамі Югаславіі.Паводле яго слоў, такое заключэнне можна зрабіць, гледзячы на непасрэдных выканаўцаў тэракта, які быў учынены ў "Крокусе".Разам з тым патрыярх падкрэсліў, што спробы злоснікаў Расіі пасеяць міжрэлігійную і міжнацыянальную варожасць разбіваюцца аб адзіныя падыходы праваслаўных і мусульман да маральных прынцыпаў.Па словах кіраўніка РПЦ, ніякага рускага нацыяналізму і "ў прыродзе не існуе". Але размова аб ролі і важнасці рускага народа ў кантэксце захавання шматнацыянальнай Расіі важная і актуальная.Папярэдні Сусветны рускі сабор прайшоў восенню 2023 года, на ім асноўнай тэмай былі пытанні міграцыі, адукацыі, а таксама дэмаграфіі ў Расіі.Тады Патрыярх Кірыл заклікаў ацаніць наступствы міграцыйнай плыні ў Расію. Ён заяўляў, што міграцыйныя працэсы мяняюць аблічча расійскіх гарадоў, і гэтую акалічнасць нельга не ўлічваць.Тэракт у "Крокусе"У пятніцу вечарам зламыснікі адкрылі стральбу ў падмаскоўнай канцэртнай зале. Пазней у будынку пачаўся пажар, які прывёў да абвальвання даху.Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 140 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна.Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Маскоўскі суд арыштаваў Далерджона Мірзоева, Саідакрамі Рачабалізада, Фарыдуна Шамсідзіна і Мухамадсабіра Файзава. Ім прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні тэракта, які прывёў да смерці, у складзе арганізаванай групы (п. "б" ч. 3 арт. 205 КК РФ).Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/belaruskaya-pravaslanaya-tsarkva-moltstsa-ab-supako-zagnulykh-u-krokuse-1084805362.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1b/1084938667_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_a5a07977a6dac2710b99c50674684f4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, бяспека, рэлігія, навіны , патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл, масква, праваслаўе, руская праваслаўная царква, іслам, расія, здарэнні
тэракт, грамадства, бяспека, рэлігія, навіны , патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл, масква, праваслаўе, руская праваслаўная царква, іслам, расія, здарэнні
Патрыярх: у "Крокусе" супраць Расіі спрабавалі разыграць рэлігійны фактар
Кіраўнік РПЦ мяркуе, што спробы расхістаць сітуацыю ў Расіі разбіваюцца аб светапогляднае і маральнае адзінства праваслаўных і мусульман.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Тэрактам у "Крокус Сити Холл" супраць Расіі спрабавалі разыграць рэлігійны і нацыянальны фактар, заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл на адкрыцці пазачарговага з’езда Сусветнага Рускага народнага сабора.
Ён параўнаў злачынства ў Падмаскоўі з НАТАўскімі бамбёжкамі Югаславіі.
"Як тады (падчас агрэсіі НАТА ў Югаславіі - Sputnik), так і зараз, разыгрываюцца сцэнарыі з выкарыстаннем рэлігійнага і міжнацыянальнага фактару", - сказаў прадстаяцель РПЦ.
Паводле яго слоў, такое заключэнне можна зрабіць, гледзячы на непасрэдных выканаўцаў тэракта, які быў учынены ў "Крокусе".
Разам з тым патрыярх падкрэсліў, што спробы злоснікаў Расіі пасеяць міжрэлігійную і міжнацыянальную варожасць разбіваюцца аб адзіныя падыходы праваслаўных і мусульман да маральных прынцыпаў.
Па словах кіраўніка РПЦ, ніякага рускага нацыяналізму і "ў прыродзе не існуе". Але размова аб ролі і важнасці рускага народа ў кантэксце захавання шматнацыянальнай Расіі важная і актуальная.
Папярэдні Сусветны рускі сабор прайшоў восенню 2023 года, на ім асноўнай тэмай былі пытанні міграцыі, адукацыі, а таксама дэмаграфіі ў Расіі.
Тады Патрыярх Кірыл заклікаў ацаніць наступствы міграцыйнай плыні ў Расію. Ён заяўляў, што міграцыйныя працэсы мяняюць аблічча расійскіх гарадоў, і гэтую акалічнасць нельга не ўлічваць.
У пятніцу вечарам зламыснікі адкрылі стральбу ў падмаскоўнай канцэртнай зале. Пазней у будынку пачаўся пажар, які прывёў да абвальвання даху.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 140 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна.
Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Маскоўскі суд арыштаваў Далерджона Мірзоева, Саідакрамі Рачабалізада, Фарыдуна Шамсідзіна і Мухамадсабіра Файзава. Ім прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні тэракта, які прывёў да смерці, у складзе арганізаванай групы (п. "б" ч. 3 арт. 205 КК РФ).
Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"