https://bel.sputnik.by/20240327/sabyann-u-balntsakh-zastayutstsa-60-patsyarpelykh-padchas-terakta--krokuse-1084931907.html
Сабянін: у бальніцах застаюцца 60 пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"
Сабянін: у бальніцах застаюцца 60 пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"
Sputnik Беларусь
Сталічныя ўлады адзначаюць, што, дзякуючы намаганням медыкаў, ніхто з тых, хто паступіў у цяжкім стане ў бальніцы, "не быў страчаны". 27.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-27T10:18+0300
2024-03-27T10:18+0300
2024-03-27T10:18+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
сяргей сабянін
грамадства
бяспека
здароўе
дапамога
масква
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057625725_0:155:3000:1843_1920x0_80_0_0_142e1f20b96aa0f1e8d2a107faab82c3.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Медыкі ўжо выпісалі з бальніц 34 пацярпелыя падчас тэракта ў "Крокус Сити Холл", у бальніцах знаходзяцца яшчэ 60 чалавек, паведаміў у сераду мэр Масквы Сяргей Сабянін у сваім Telegram-канале.Трагедыя ў "Крокусе" адбылася ў мінулую пятніцу – тэрарысты пачалі стральбу з аўтаматаў перад канцэртам, потым пачаўся пажар. У выніку здарэння загінулі 139 чалавек. Паводле звестак МНС, пацярпелі таксама 152 чалавекі.Ён таксама паведаміў, што дзякуючы намаганням медыкаў амаль у тры разы скарацілася колькасць пацыентаў, якія былі дастаўлены пасля тэракта ў вельмі цяжкім стане."Ні адзін з тых, хто паступіў у цяжкім стане, не быў страчаны", - паведаміў мэр Масквы.Крыві дастатковаЁн таксама паведаміў, што тысячы жыхароў Масквы і Падмаскоўя здалі кроў для пацярпелых.Раней віцэ-прэм’ер урада Расіі Таццяна Голікава паведамляла СМІ, што лекаў, крыві і яе кампанентаў для пацярпелых хапае. Яна паведамляла, што па ўсёй краіне ў першыя дні пасля тэракта прыйшлі больш за 24 тысячы чалавек, каб здаць кроў.Аказанне дапамогіМэр Масквы таксама паведаміў, што за мінулыя дні пасля тэракта ў "Крокусе" больш за 225 млн рублёў было накіравана ад жыхароў Масквы, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і гандлю на дапамогу пацярпелым і сем’ям загінулых у тэракце.Сабянін удакладніў, што сумы больш за 20 млн рублёў самі масквічы накіравалі ў якасці дапамогі праз гарадскія дабрачынныя сэрвісы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240327/zakharava-rasya-lchyts-angazhyravanay-paztsyyu-zsha-pa-teraktse--krokuse-1084929976.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057625725_169:0:2832:1997_1920x0_80_0_0_6c7abf3b3ab10735450e5edb6a5ddd83.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, сяргей сабянін, грамадства, бяспека, здароўе, дапамога, масква, расія, навіны , здарэнні
тэракт, сяргей сабянін, грамадства, бяспека, здароўе, дапамога, масква, расія, навіны , здарэнні
Сабянін: у бальніцах застаюцца 60 пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"
Сталічныя ўлады адзначаюць, што, дзякуючы намаганням медыкаў, ніхто з тых, хто паступіў у цяжкім стане ў бальніцы, "не быў страчаны".
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Медыкі ўжо выпісалі з бальніц 34 пацярпелыя падчас тэракта ў "Крокус Сити Холл", у бальніцах знаходзяцца яшчэ 60 чалавек, паведаміў у сераду мэр Масквы Сяргей Сабянін у сваім Telegram-канале.
Трагедыя ў "Крокусе" адбылася ў мінулую пятніцу – тэрарысты пачалі стральбу з аўтаматаў перад канцэртам, потым пачаўся пажар. У выніку здарэння загінулі 139 чалавек. Паводле звестак МНС, пацярпелі таксама 152 чалавекі.
"Усяго ў маскоўскія бальніцы паступілі 94 чалавекі. 34 ужо выпісаны, і сёння на лячэнні знаходзяцца 60 чалавек", - паведаміў Сабянін.
Ён таксама паведаміў, што дзякуючы намаганням медыкаў амаль у тры разы скарацілася колькасць пацыентаў, якія былі дастаўлены пасля тэракта ў вельмі цяжкім стане.
"Ні адзін з тых, хто паступіў у цяжкім стане, не быў страчаны", - паведаміў мэр Масквы.
Ён таксама паведаміў, што тысячы жыхароў Масквы і Падмаскоўя здалі кроў для пацярпелых.
"Больш за 7,7 тысячы чалавек прыйшлі, каб здаць для пацярпелых донарскую кроў", - сказаў Сабянін. Донары і звычайныя людзі здавалі кроў нягледзячы на тое, што яе хапае ў шпіталях.
Раней віцэ-прэм’ер урада Расіі Таццяна Голікава паведамляла СМІ, што лекаў, крыві і яе кампанентаў для пацярпелых хапае. Яна паведамляла, што па ўсёй краіне ў першыя дні пасля тэракта прыйшлі больш за 24 тысячы чалавек, каб здаць кроў.
Мэр Масквы таксама паведаміў, што за мінулыя дні пасля тэракта ў "Крокусе" больш за 225 млн рублёў было накіравана ад жыхароў Масквы, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і гандлю на дапамогу пацярпелым і сем’ям загінулых у тэракце.
Сабянін удакладніў, што сумы больш за 20 млн рублёў самі масквічы накіравалі ў якасці дапамогі праз гарадскія дабрачынныя сэрвісы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"