https://bel.sputnik.by/20240328/byatlansty-z-belarus-vyygral-zmeshanuyu-estafetu-chempyanatu-ras-1084964697.html
Біятланісты з Беларусі выйгралі змешаную эстафету чэмпіянату Расіі
Біятланісты з Беларусі выйгралі змешаную эстафету чэмпіянату Расіі
Sputnik Беларусь
Гэта ўжо другая перамога беларусаў на спаборніцтвах у Цюмені: раней пасьют выйграла Ганна Сола. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T11:26+0300
2024-03-28T11:26+0300
2024-03-28T11:26+0300
спорт
біятлон
саюзная дзяржава
беларусь
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0b/1083547127_0:108:2301:1402_1920x0_80_0_0_d1f009788ed88e4eaa02e869927e2f98.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Беларускія біятланісты сталі першымі ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце Расіі, які праходзіць гэтымі днямі ў Цюмені, перадае Sputnik.Квартэт з Беларусі ў складзе Ганны Сола, Дзінары Смольскай, Дзмітрыя Лазоўскага і Антона Смольскага прайшоў дыстанцыю за 1 гадзіну 17 хвілін і 33 секунды, не дапусціўшы на агнявых рубяжах ніводнага промаху і выкарыстаўшы дзевяць дадатковых патронаў.Другімі сталі прадстаўнікі Новасібірскай вобласці (15,9), трэцімі – спартсмены з ХМАА-Югра-2 (16,5).Старты ў Цэнтры зімовых відаў спорту "Жемчужина Сибири" прадоўжацца ў чацвер, 28 сакавіка, гонкай у сінгл-міксце.Гэта ўжо другая перамога беларусаў на чэмпіянаце Расіі: у аўторак, 26 сакавіка, Ганна Сола стала першай у гонцы праследавання.Нагадаем, што ў дачыненні да атлетаў з Беларусі і Расіі ў 2022 годзе былі ўведзены санкцыі з-за сітуацыі ва Украіне. Многія федэрацыі забаранілі праводзіць у Беларусі і Расіі міжнародныя спаборніцтвы пад сваёй эгідай.У гэтых умовах Масква і Мінск арганізуюць альтэрнатыўныя спаборніцтвы, каб спартсмены маглі падтрымліваць форму.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240305/argkamtet-na-guln-druzhby-buduts-zaprashats-spartsmena-z-uskh-kran-1084202101.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0b/1083547127_144:0:2157:1510_1920x0_80_0_0_46a984f0708ac7ef63962fcaafe68305.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, біятлон, саюзная дзяржава, беларусь, расія, навіны
спорт, біятлон, саюзная дзяржава, беларусь, расія, навіны
Біятланісты з Беларусі выйгралі змешаную эстафету чэмпіянату Расіі
Гэта ўжо другая перамога беларусаў на спаборніцтвах у Цюмені: раней пасьют выйграла Ганна Сола.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Беларускія біятланісты сталі першымі ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце Расіі, які праходзіць гэтымі днямі ў Цюмені, перадае Sputnik.
Квартэт з Беларусі ў складзе Ганны Сола, Дзінары Смольскай, Дзмітрыя Лазоўскага і Антона Смольскага прайшоў дыстанцыю за 1 гадзіну 17 хвілін і 33 секунды, не дапусціўшы на агнявых рубяжах ніводнага промаху і выкарыстаўшы дзевяць дадатковых патронаў.
Другімі сталі прадстаўнікі Новасібірскай вобласці (15,9), трэцімі – спартсмены з ХМАА-Югра-2 (16,5).
Старты ў Цэнтры зімовых відаў спорту "Жемчужина Сибири" прадоўжацца ў чацвер, 28 сакавіка, гонкай у сінгл-міксце.
Гэта ўжо другая перамога беларусаў на чэмпіянаце Расіі: у аўторак, 26 сакавіка, Ганна Сола стала першай у гонцы праследавання.
Нагадаем, што ў дачыненні да атлетаў з Беларусі і Расіі ў 2022 годзе былі ўведзены санкцыі з-за
сітуацыі ва Украіне. Многія федэрацыі забаранілі праводзіць у Беларусі і Расіі міжнародныя спаборніцтвы пад сваёй эгідай.
У гэтых умовах Масква і Мінск арганізуюць альтэрнатыўныя спаборніцтвы, каб спартсмены маглі падтрымліваць форму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"