https://bel.sputnik.by/20240328/lukashenka-paabyatsa-uzmatsnts-kantrol-za-tsenam-1084966014.html
Лукашэнка паабяцаў узмацніць кантроль за цэнамі
Лукашэнка паабяцаў узмацніць кантроль за цэнамі
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады лічаць прыярытэтам барацьбу з ростам цэн на спажывецкім рынку, каб не дапускаць росту незадаволенасці сітуацыяй з боку грамадзян. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T12:01+0300
2024-03-28T12:01+0300
2024-03-28T12:03+0300
аляксандр лукашэнка
эканоміка
грамадства
цэны і кошты
савет міністраў рб
нацбанк рб
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1b/1070589095_0:0:3094:1740_1920x0_80_0_0_29222c93f9f47a88998bacc7e6c57749.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Нацыянальны банк павінен аказаць падтрымку ўраду ў пытанні стрымлівання росту цэн, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў палацы Незалежнасці на нарадзе па пытаннях работы банкаўскай сістэмы.Паводле яго слоў, у рэспубліцы за інфляцыю і рост цэн на спажывецкім рынку адказвае не толькі ўрад, але і Нацбанк.Паводле яго назіранняў, беларускім уладам удалося ўзяць пад кантроль цэнаўтварэнне ў краіне."Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца", - цытуе Лукашэнку БелТА.Пасля чаго дадаў, што ўрад будзе займацца гэтым пытаннем і надалей, а Нацбанк са свайго боку таксама павінен зрабіць усё патрэбнае, каб беларусы не крыўдзіліся на ўлады з-за росту інфляцыі.Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што беларускія ўлады не стануць абмяжоўваць рост цэн у тых сферах, дзе ў гэтым няма патрэбы, але і не пакіне без увагі неабгрунтаваны іх рост."Мы хочам выпрацаваць стройную сістэму кантролю за цэнаўтварэннем. Камусьці гэта можа падабацца, камусьці – не. Але рашэнне мною прынята, і яно падлягае выкананню", - рэзюміраваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/eabr-papyaredz-ab-ryzytsy-rostu-tsen-z-za-pavelchennya-zarobka-1084768615.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1b/1070589095_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_2db033b0c8f3b953db0582ef15f8fbf0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, эканоміка, грамадства, цэны і кошты, савет міністраў рб, нацбанк рб, навіны
аляксандр лукашэнка, эканоміка, грамадства, цэны і кошты, савет міністраў рб, нацбанк рб, навіны
Лукашэнка паабяцаў узмацніць кантроль за цэнамі
12:01 28.03.2024 (абноўлена: 12:03 28.03.2024) Беларускія ўлады лічаць прыярытэтам барацьбу з ростам цэн на спажывецкім рынку, каб не дапускаць росту незадаволенасці сітуацыяй з боку грамадзян.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Нацыянальны банк павінен аказаць падтрымку ўраду ў пытанні стрымлівання росту цэн, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў палацы Незалежнасці на нарадзе па пытаннях работы банкаўскай сістэмы.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы за інфляцыю і рост цэн на спажывецкім рынку адказвае не толькі ўрад, але і Нацбанк.
"Па маім даручэнні ўрад прыняў пэўныя меры да таго, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння", - нагадаў беларускі лідар.
Паводле яго назіранняў, беларускім уладам удалося ўзяць пад кантроль цэнаўтварэнне ў краіне.
"Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Пасля чаго дадаў, што ўрад будзе займацца гэтым пытаннем і надалей, а Нацбанк са свайго боку таксама павінен зрабіць усё патрэбнае, каб беларусы не крыўдзіліся на ўлады з-за росту інфляцыі.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што беларускія ўлады не стануць абмяжоўваць рост цэн у тых сферах, дзе ў гэтым няма патрэбы, але і не пакіне без увагі неабгрунтаваны іх рост.
"Мы хочам выпрацаваць стройную сістэму кантролю за цэнаўтварэннем. Камусьці гэта можа падабацца, камусьці – не. Але рашэнне мною прынята, і яно падлягае выкананню", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"