https://bel.sputnik.by/20240328/sm-zsha-peradal-ras-ne-se-danyya-ab-pagroze-terakta--krokuse-1084979232.html
СМІ: ЗША перадалі Расіі не ўсе даныя аб пагрозе тэракта ў "Крокусе"
СМІ: ЗША перадалі Расіі не ўсе даныя аб пагрозе тэракта ў "Крокусе"
Sputnik Беларусь
Амерыканскае пасольства ў Маскве папярэджвала сваіх грамадзян аб магчымым тэракце, а расійскім спецслужбам была перададзена няпоўная інфармацыя. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T17:53+0300
2024-03-28T17:53+0300
2024-03-28T17:53+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
бяспека
палітыка
у свеце
масква
зша
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/16/1084783946_0:160:3074:1889_1920x0_80_0_0_179d934af29030b0a76f477cce329712.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Спецслужбы Злучаных Штатаў перадалі расійскім калегам не ўсе даныя аб пагрозе тэракта ў "Крокус Сити Холл", паведамляе РІА Навіны са спасылкай на New York Times.Пры гэтым раней, 7 сакавіка, пасольства ЗША ў Маскве апублікавала папярэджанне для амерыканскіх грамадзян."Пасольства адсочвае паведамленні аб тым, што ў бліжэйшых планах у экстрэмістаў ёсць атакі на вялікія скопішчы людзей у Маскве, уключаючы канцэрты", - адзначалі ў пасольстве.У паведамленні гаварылася, што грамадзянам ЗША трэба пазбягаць такіх месцаў на працягу наступных двух сутак.У сваю чаргу, пасля падзей у "Крокус Сити Холл" дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў, што ЗША перадавалі інфармацыю аб падрыхтоўцы тэракта ў РФ у пачатку сакавіка. Аднак гэтыя даныя мелі агульны характар.Тэрарыстычная атака ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл", якая знаходзіцца на ўскраіне Масквы (фармальна ў Маскоўскай вобласці), адбылася 22 сакавіка. Група тэрарыстаў увайшла ў будынак і пачала расстрэльваць людзей. Акрамя таго, злачынцы ўчынілі падпалы ў некалькіх месцах. З-за пажару абваліўся дах і цалкам выгарэла глядзельная зала.Колькасць загінулых, паводле апошніх звестак – 143 чалавекі. Выканаўцаў тэракта, чацвярых грамадзян Таджыкістана, затрымалі раніцай 23 сакавіка ў Бранскай вобласці. Яны рухаліся на аўтамабілі ў бок мяжы з Украінай. Басманны суд Масквы адправіў іх пад арышт да 22 мая. Усяго па крымінальнай справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240328/pyasko-kazats-ab-adnalenn-krokus-siti-kholl-rana-1084972768.html
масква
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/16/1084783946_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_e3441b5da1103f3a26d6f783f3f2addd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, бяспека, палітыка, у свеце, масква, зша, расія, навіны
тэракт, грамадства, бяспека, палітыка, у свеце, масква, зша, расія, навіны
СМІ: ЗША перадалі Расіі не ўсе даныя аб пагрозе тэракта ў "Крокусе"
Амерыканскае пасольства ў Маскве папярэджвала сваіх грамадзян аб магчымым тэракце, а расійскім спецслужбам была перададзена няпоўная інфармацыя.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Спецслужбы Злучаных Штатаў перадалі расійскім калегам не ўсе даныя аб пагрозе тэракта ў "Крокус Сити Холл", паведамляе РІА Навіны са спасылкай на New York Times.
"Варожыя адносіны Масквы і Вашынгтона не дазволілі амерыканскім чыноўнікам перадаць інфармацыю аб плане (тэрарыстаў - Sputnik) звыш неабходнай з асцярог, што расійскія ўлады могуць даведацца аб іх крыніцах разведданых або метадах", - сцвярджае выданне.
Пры гэтым раней, 7 сакавіка, пасольства ЗША ў Маскве апублікавала папярэджанне для амерыканскіх грамадзян.
"Пасольства адсочвае паведамленні аб тым, што ў бліжэйшых планах у экстрэмістаў ёсць атакі на вялікія скопішчы людзей у Маскве, уключаючы канцэрты", - адзначалі ў пасольстве.
У паведамленні гаварылася, што грамадзянам ЗША трэба пазбягаць такіх месцаў на працягу наступных двух сутак.
У сваю чаргу, пасля падзей у "Крокус Сити Холл" дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў, што ЗША перадавалі інфармацыю аб падрыхтоўцы тэракта ў РФ у пачатку сакавіка. Аднак гэтыя даныя мелі агульны характар.
Тэрарыстычная атака ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл", якая знаходзіцца на ўскраіне Масквы (фармальна ў Маскоўскай вобласці), адбылася 22 сакавіка. Група тэрарыстаў увайшла ў будынак і пачала расстрэльваць людзей. Акрамя таго, злачынцы ўчынілі падпалы ў некалькіх месцах. З-за пажару абваліўся дах і цалкам выгарэла глядзельная зала.
Колькасць загінулых, паводле апошніх звестак – 143 чалавекі. Выканаўцаў тэракта, чацвярых грамадзян Таджыкістана, затрымалі раніцай 23 сакавіка ў Бранскай вобласці. Яны рухаліся на аўтамабілі ў бок мяжы з Украінай. Басманны суд Масквы адправіў іх пад арышт да 22 мая. Усяго па крымінальнай справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"