https://bel.sputnik.by/20240328/tsvk-belarus-zaregstrava-56-kandydata-u-verkhnyuyu-palatu-1084965538.html
ЦВК Беларусі зарэгістравала 56 кандыдатаў у Верхнюю палату
ЦВК Беларусі зарэгістравала 56 кандыдатаў у Верхнюю палату
Sputnik Беларусь
Рэгіянальныя і сталічныя дэпутаты выбяруць сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі на наступным тыдні. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T11:51+0300
2024-03-28T11:51+0300
2024-03-28T11:51+0300
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб
цвк рэспублікі беларусь
парламент беларусі
палітыка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101658/43/1016584393_0:10:4928:2782_1920x0_80_0_0_72bc767d0c7c61ad77751087c50c65a1.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў па восем кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.Згодна з заканадаўствам, кожны рэгіён і сталіцу ў верхняй палаце парламента прадстаўляюць па восем чалавек. Асобна прэзідэнтам прызначаюцца яшчэ восем сенатараў.Галасаваць за кандыдатаў будуць дэпутаты мясцовых саветаў у кожнай вобласці і Мінску. Гэтыя выбары пройдуць 4 красавіка.Як удакладніў раней старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, сярод кандыдатаў 15 дзеючых сенатараў.Таксама на пасяджэнні ЦВК стала вядома, што ў новы склад вылучылася цяперашняя старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.Акрамя таго, сярод кандыдатаў ёсць такія вядомыя людзі як: намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі, галоўны ўрач дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірына Абельская, экс-старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, кіраўнік выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.Новыя сенатары аўтаматычна ўвойдуць у склад Усебеларускага народнага сходу (УНС), новага канстытуцыйнага органа.Першае пасяджэнне, як чакаецца, пройдзе 25 красавіка. Цяпер ідзе працэс вылучэння дэлегатаў ад рэгіёнаў і грамадзянскай супольнасці. Ад Мінска ў УНС увойдуць усе дэпутаты Мінгарсавета.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/lukashenka-prezdentu-davyadzetstsa-lchytstsa-z-rashennem-uns-1084533459.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101658/43/1016584393_555:0:4928:3280_1920x0_80_0_0_219d0d6160e4f7977d209d431babba1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, цвк рэспублікі беларусь, парламент беларусі, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, цвк рэспублікі беларусь, парламент беларусі, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
ЦВК Беларусі зарэгістравала 56 кандыдатаў у Верхнюю палату
Рэгіянальныя і сталічныя дэпутаты выбяруць сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі на наступным тыдні.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў па восем кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
Згодна з заканадаўствам, кожны рэгіён і сталіцу ў верхняй палаце парламента прадстаўляюць па восем чалавек. Асобна прэзідэнтам прызначаюцца яшчэ восем сенатараў.
Галасаваць за кандыдатаў будуць дэпутаты мясцовых саветаў у кожнай вобласці і Мінску. Гэтыя выбары пройдуць 4 красавіка.
Як удакладніў раней старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, сярод кандыдатаў 15 дзеючых сенатараў.
Таксама на пасяджэнні ЦВК стала вядома, што ў новы склад вылучылася цяперашняя старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Акрамя таго, сярод кандыдатаў ёсць такія вядомыя людзі як: намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі, галоўны ўрач дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірына Абельская, экс-старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, кіраўнік выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.
Новыя сенатары аўтаматычна ўвойдуць у склад Усебеларускага народнага сходу (УНС), новага канстытуцыйнага органа.
Першае пасяджэнне, як чакаецца, пройдзе 25 красавіка. Цяпер ідзе працэс вылучэння дэлегатаў ад рэгіёнаў і грамадзянскай супольнасці. Ад Мінска ў УНС увойдуць усе дэпутаты Мінгарсавета.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"