https://bel.sputnik.by/20240328/zagaroda--belavezhskay-pushchy-mnsk-spadzyaetstsa-na-abektynasts-atsenak-yuneska-1084976353.html
Загарода ў Белавежскай пушчы: Мінск спадзяецца на аб’ектыўнасць ацэнак ЮНЕСКА
Загарода ў Белавежскай пушчы: Мінск спадзяецца на аб’ектыўнасць ацэнак ЮНЕСКА
Sputnik Беларусь
У МЗС разлічваюць на тое, што справаздача і рэкамендацыі ЮНЕСКА дазволяць захаваць унікальны лес. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T16:28+0300
2024-03-28T16:28+0300
2024-03-28T16:28+0300
калючая загарода еўрасаюза
навіны
нелегальныя мігранты
загарода
белавежская пушча
прырода
юнеска
польшча
беларусь
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084973705_0:139:1515:991_1920x0_80_0_0_e9f43fd818c9fbfae1df249ce5eb87cd.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Беларусь разлічвае, што вывады спецыялістаў ЮНЕСКА пры ацэнцы ўплыву польскай загароды на экасістэму Белавежскай пушчы будуць непрадузятыя і аб’ектыўныя, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў рэспублікі.Місія ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды працавала ў нацыянальным парку з мінулага тыдня, яе мэта – ацэнка негатыўных наступстваў узвядзення ў пушчы пагранічнага загараджальнага збудавання.Там таксама адзначаецца, што гэта трэба зрабіць для будучых пакаленняў, бо пушча з’яўляецца сапраўды лёгкімі Еўропы.Раней першы намеснік міністра Мінпрыроды Аляксандр Корбут падчас круглага стала з прадстаўнікамі ЮНЕСКА заявіў, што загарода, збудаваная Польшчай у пушчы, нясе пагрозу не толькі самому рэліктаваму лесу, але экасістэмам усёй Еўропы.Пяціметровы плотЗагароды на мяжы з Беларуссю краіны Еўрасаюза пачалі будаваць падчас міграцыйнага крызісу восенню 2021 года. Даўжыня польскай агароджы складае 186 кіламетраў, вышыня – пяць метраў.Варшава лічыць, што сцяна павінна абараніць ад патоку нелегальных мігрантаў, аднак у эколагаў і зоаабаронцаў іншае меркаванне на гэты конт, паколькі частка загароды прайшла праз Белавежскую пушчу. Яны заяўляюць, што плот парушае міграцыйныя працэсы жывёл у запаведным лесе.У сувязі з гэтым Беларусь прапанавала ЮНЕСКА даць сваю ацэнку ўплыву польскай загароды на мяжы на навакольнае асяроддзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231011/belarus-nagadala-yuneska-ab-prableme-polskay-stsyany--belavezhskay-pushchy-1080181274.html
белавежская пушча
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084973705_60:0:1381:991_1920x0_80_0_0_f60f39dd26ecf02caa05726a975062ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , нелегальныя мігранты, загарода, белавежская пушча, прырода, юнеска, польшча, беларусь, мзс беларусі, у свеце, палітыка, мяжа, мяжа беларусі і польшчы
навіны , нелегальныя мігранты, загарода, белавежская пушча, прырода, юнеска, польшча, беларусь, мзс беларусі, у свеце, палітыка, мяжа, мяжа беларусі і польшчы
Загарода ў Белавежскай пушчы: Мінск спадзяецца на аб’ектыўнасць ацэнак ЮНЕСКА
У МЗС разлічваюць на тое, што справаздача і рэкамендацыі ЮНЕСКА дазволяць захаваць унікальны лес.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Беларусь разлічвае, што вывады спецыялістаў ЮНЕСКА пры ацэнцы ўплыву польскай загароды на экасістэму Белавежскай пушчы будуць непрадузятыя і аб’ектыўныя, паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў рэспублікі.
Місія ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды працавала ў нацыянальным парку з мінулага тыдня, яе мэта – ацэнка негатыўных наступстваў узвядзення ў пушчы пагранічнага загараджальнага збудавання.
"Спадзяемся, што вывады экспертаў будуць аб’ектыўныя і непрадузятыя, а іх справаздача і рэкамендацыі, якія Камітэт сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разгледзіць у ліпені 2024 года на сваёй 46-й сесіі ў Нью-Дэлі, дазволяць захаваць унікальны рэліктавы лес", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Там таксама адзначаецца, што гэта трэба зрабіць для будучых пакаленняў, бо пушча з’яўляецца сапраўды лёгкімі Еўропы.
Раней першы намеснік міністра Мінпрыроды Аляксандр Корбут падчас круглага стала з прадстаўнікамі ЮНЕСКА заявіў, што загарода, збудаваная Польшчай у пушчы, нясе пагрозу не толькі самому рэліктаваму лесу, але экасістэмам усёй Еўропы.
Загароды на мяжы з Беларуссю краіны Еўрасаюза пачалі будаваць падчас міграцыйнага крызісу восенню 2021 года. Даўжыня польскай агароджы складае 186 кіламетраў, вышыня – пяць метраў.
Варшава лічыць, што сцяна павінна абараніць ад патоку нелегальных мігрантаў, аднак у эколагаў і зоаабаронцаў іншае меркаванне на гэты конт, паколькі частка загароды прайшла праз Белавежскую пушчу. Яны заяўляюць, што плот парушае міграцыйныя працэсы жывёл у запаведным лесе.
У сувязі з гэтым Беларусь прапанавала ЮНЕСКА даць сваю ацэнку ўплыву польскай загароды на мяжы на навакольнае асяроддзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 11 кастрычніка 2023, 17:35