https://bel.sputnik.by/20240329/maldask-paltyk-shor-aplats-avyablety-dzetsyam-khoru-rapsodyya-1085001648.html
Малдаўскі палітык Шор аплаціў авіябілеты дзецям хору "Рапсодыя"
Малдаўскі палітык Шор аплаціў авіябілеты дзецям хору "Рапсодыя"
Sputnik Беларусь
Вылет з Беларусі дзіцячага малдаўскага калектыву запланаваны на вечар пятніцы. 29.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-29T13:04+0300
2024-03-29T13:04+0300
2024-03-29T13:04+0300
калючая загарода еўрасаюза
малдова
беларусь
у беларусі
дзеці
культура
палітыка
грамадства
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/98/1041569897_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_36a80dffe304a7e600e43059ea6f7236.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Малдаўскі апазіцыйны палітык Ілан Шор аплаціў авіябілеты, каб з Беларусі маглі вярнуцца дадому юныя ўдзельнікі ансамбля "Рапсодыя", а таксама дарослыя, якія іх суправаджаюць, паведамляе Sputnik Малдова.Паведамляецца, што ляцець музычнаму калектыву давядзецца з перасадкай з-за таго, цяперашнія ўлады Малдовы раней прынялі рашэнне аб адмене авіярэйсаў у Беларусь і Расію. Паміж краінамі зараз прамых авіязносін няма.Па наяўнай інфармацыі, вылет плануецца на вечар пятніцы, 29 сакавіка.Аб тым, што здарылася няштатная сітуацыя з вяртаннем з гастролей дзіцячага хору, паведаміла ў сацыяльных сетках заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава. Паводле яе слоў, яна і дзеці больш за суткі спрабавалі выехаць з Беларусі – спачатку праз Польшчу, потым праз Літву.Малдаўскі дзіцячы хор гастраліраваў у Беларусі, а да гэтага выступаў у Варшаве.Па словах Барабаншчыкавай, у адмове пагранічнікаў фігуравалі фразы, што калектыў "Рапсодыя" ўяўляе пагрозу для Літвы.Да сітуацыі падключыліся беларускія ўлады – малдаўскіх артыстаў, якія затрымаліся, размясцілі ў школе ў прыгранічнай вёсцы Цудзенішкі і накармілі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240329/dztsyachy-khor-z-maldovy-yak-zatrymasya-na-myazhy-nakarml--belaruskay-vstsy-1084999737.html
малдова
беларусь
польшча
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/98/1041569897_361:0:3000:1979_1920x0_80_0_0_2a9954d897b5e96feccce839e13e2045.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малдова, беларусь, у беларусі, дзеці, культура, палітыка, грамадства, навіны , у свеце, мяжа, польшча, літва, ілан шор
малдова, беларусь, у беларусі, дзеці, культура, палітыка, грамадства, навіны , у свеце, мяжа, польшча, літва, ілан шор
Малдаўскі палітык Шор аплаціў авіябілеты дзецям хору "Рапсодыя"
Вылет з Беларусі дзіцячага малдаўскага калектыву запланаваны на вечар пятніцы.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Малдаўскі апазіцыйны палітык Ілан Шор аплаціў авіябілеты, каб з Беларусі маглі вярнуцца дадому юныя ўдзельнікі ансамбля "Рапсодыя", а таксама дарослыя, якія іх суправаджаюць, паведамляе Sputnik Малдова.
Паведамляецца, што ляцець музычнаму калектыву давядзецца з перасадкай з-за таго, цяперашнія ўлады Малдовы раней прынялі рашэнне аб адмене авіярэйсаў у Беларусь і Расію. Паміж краінамі зараз прамых авіязносін няма.
Па наяўнай інфармацыі, вылет плануецца на вечар пятніцы, 29 сакавіка.
Аб тым, што здарылася няштатная сітуацыя з вяртаннем з гастролей дзіцячага хору, паведаміла ў сацыяльных сетках заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава. Паводле яе слоў, яна і дзеці больш за суткі спрабавалі выехаць з Беларусі – спачатку праз Польшчу, потым праз Літву.
Малдаўскі дзіцячы хор гастраліраваў у Беларусі, а да гэтага выступаў у Варшаве.
Па словах Барабаншчыкавай, у адмове пагранічнікаў фігуравалі фразы, што калектыў "Рапсодыя" ўяўляе пагрозу для Літвы.
Да сітуацыі падключыліся беларускія ўлады – малдаўскіх артыстаў, якія затрымаліся, размясцілі ў школе ў прыгранічнай вёсцы Цудзенішкі і накармілі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"