https://bel.sputnik.by/20240329/vechar-pamyats-akhvyar-terakta--krokuse-praysho-u-pasolstve-rf-u-mnsku-1085006016.html
Вечар памяці ахвяр тэракта ў "Крокусе" прайшоў у пасольстве РФ у Мінску
Вечар памяці ахвяр тэракта ў "Крокусе" прайшоў у пасольстве РФ у Мінску
Sputnik Беларусь
На музычным вечары выступіла стыпендыят Спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Лідзія Яфімовіч. 29.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-29T15:22+0300
2024-03-29T15:22+0300
2024-03-29T15:22+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
бяспека
саюзная дзяржава
навіны
пасольства рф у беларусі
расія
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1d/1085004331_0:133:1280:853_1920x0_80_0_0_8b4a29ceac94a719cfad0c2bf1776c02.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Музычны вечар у памяць аб ахвярах тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сити Холл" адбыўся ў пасольстве РФ у Беларусі 28 сакавіка, паведаміла прэс-служба дыпмісіі.На ім выступіла беларуская піяністка Лідзія Яфімовіч, якая зараз вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі. Яна з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў, двойчы стыпендыятам Спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыятам Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума.Як адзначыла маці выканаўцы Кацярына Яфімовіч, для Лідзіі вялікі гонар выступіць у пасольстве Расіі. Дадзены музычны вечар – гэта знак падзякі за магчымасць спасцігаць рускую школу музыкі, вучыцца ў вядомых прафесараў і знаходзіцца ў цэнтры найбагатай культуры, якая з’яўляецца асновай агульнай саюзнай прасторы.У прэс-службе пасольства паведамілі, што разам з усімі расіянамі Яфімовіч смуткуе аб загінулых падчас жахлівага тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным Краснагорску. Таму ўся музычная праграма была пабудавана на філасофска-лірычных кампазіцыях.Трагедыя ў "Крокусе"Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холле", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску.Паводле апошніх звестак, загінулі 144 чалавекі. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна.Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны, частка з іх ужо выпісана, аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.Паводле слоў прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна, Расія сутыкнулася не проста са старанна і цынічна падрыхтаваным тэрактам, а з арганізаваным масавым забойствам мірных людзей. Ён падкрэсліў, што ўсе выканаўцы, арганізатары і заказчыкі злачынства будуць пакараны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240329/patsyarpely--teraktse--krokuse-akhonk-belarus-pamr-u-balntsy-1084993945.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1d/1085004331_69:0:1206:853_1920x0_80_0_0_66a9ab77e55b4f095532788954d5a448.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, бяспека, саюзная дзяржава, навіны , пасольства рф у беларусі, расія, беларусь, у беларусі, культура
тэракт, грамадства, бяспека, саюзная дзяржава, навіны , пасольства рф у беларусі, расія, беларусь, у беларусі, культура
Вечар памяці ахвяр тэракта ў "Крокусе" прайшоў у пасольстве РФ у Мінску
На музычным вечары выступіла стыпендыят Спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Лідзія Яфімовіч.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Музычны вечар у памяць аб ахвярах тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сити Холл" адбыўся ў пасольстве РФ у Беларусі 28 сакавіка, паведаміла прэс-служба дыпмісіі.
На ім выступіла беларуская піяністка Лідзія Яфімовіч, якая зараз вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі. Яна з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў, двойчы стыпендыятам Спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыятам Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума.
Як адзначыла маці выканаўцы Кацярына Яфімовіч, для Лідзіі вялікі гонар выступіць у пасольстве Расіі. Дадзены музычны вечар – гэта знак падзякі за магчымасць спасцігаць рускую школу музыкі, вучыцца ў вядомых прафесараў і знаходзіцца ў цэнтры найбагатай культуры, якая з’яўляецца асновай агульнай саюзнай прасторы.
У прэс-службе пасольства паведамілі, што разам з усімі расіянамі Яфімовіч смуткуе аб загінулых падчас жахлівага тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным Краснагорску. Таму ўся музычная праграма была пабудавана на філасофска-лірычных кампазіцыях.
Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холле", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску.
Паводле апошніх звестак, загінулі 144 чалавекі. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна.
Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны, частка з іх ужо выпісана, аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
Паводле слоў прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна, Расія сутыкнулася не проста са старанна і цынічна падрыхтаваным тэрактам, а з арганізаваным масавым забойствам мірных людзей. Ён падкрэсліў, што ўсе выканаўцы, арганізатары і заказчыкі злачынства будуць пакараны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"