https://bel.sputnik.by/20240331/belarus-pratsyagnula-na-pagoda-abmezhavann-na-vyvaz-sheraga-pramyslovykh-tavara-1084923610.html
Беларусь працягнула на паўгода абмежаванні на вываз шэрага прамысловых тавараў
Беларусь працягнула на паўгода абмежаванні на вываз шэрага прамысловых тавараў
Sputnik Беларусь
Беларускі ўрад упершыню ўвёў такую забарону вясной 2022 года, а потым яе неаднаразова працягвалі. 31.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-31T14:45+0300
2024-03-31T14:45+0300
2024-03-31T14:45+0300
еаэс
пастанова
навіны
тавар
экспарт
эканоміка
у беларусі
беларусь
забарона
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104021/79/1040217960_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_4e3e31b542c57e377bebff2930b4e08f.jpg
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Улады Беларусі прынялі рашэнне прадоўжыць часовыя абмежаванні на вываз з краіны больш як 250 відаў прамтавараў, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №212 ад 22 сакавіка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Згодна з дакументам, урад устанавіў часовую забарону на вываз з краіны ў дзяржавы-члены ЕАЭС тавараў па пэўным пераліку. Забарона дзейнічае на тавары незалежна ад краіны іх паходжання.Таксама забарона ўводзіцца і на вываз за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС з Беларусі ў дзяржавы, якія не ўваходзяць ЕАЭС, тавараў "пры змяшчэнні іх пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту".Згодна з пастановай, дзейнічаць забароны будуць паўгода.Ёсць выключэнніУ дакуменце змяшчаецца шэраг выключэнняў. Так, рашэнне ўрада не распаўсюджваецца на тавары, якія суправаджаюцца сертыфікатам, што пацвярджае іх беларускае або расійскае паходжанне, а таксама на тавары, атрыманыя ў выніку аперацый па перапрацоўцы на мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусі, і вырабленыя з выкарыстаннем тавараў, раней змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны.Таксама рашэнне не датычыцца тавараў, якія вывозяцца за межы краіны па разавых ліцэнзіях, якія выдае МАРГ. У дакуменце таксама прапісана працэдура выдачы такіх ліцэнзій.Акрамя гэтага, дазваляецца экспарт у краіны ЕАЭС, але па ўзгадненні з дзяржорганамі. Таксама тавары ў Расію вывозіць можна "ў рамках Саюзнай дзяржавы" і нават транзітам праз тэрыторыі іншых краін. Вазіць тавары можна і транзітам праз Беларусь з адной часткі РФ у іншую.Стоп-ліст тавараўУ стоп-лісце ёсць самыя розныя тавары: ад расходных матэрыялаў для медыцыны да электраабсталявання. У спіску ёсць і катлы, турбіны, рухавікі, некаторае прамысловае абсталяванне, апаратура, механізмы, машыны і абсталяванне для сельскай гаспадаркі, станкі, некаторыя віды электраабсталявання і іншай апаратуры, лакаматывы і вагоны, транспартныя сродкі і гэтак далей.Усяго ў пераліку больш за 250 кодаў адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС.Асноўныя палажэнні пастановы набылі моц з 23 сакавіка 2024 года і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.Нагадаем, першы раз такую забарону ўводзілі вясной 2022 года, а затым яе працягвалі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/galochanka-fzchnyya-asoby-zmoguts-uvozts-tavary-z-ltvy-1084536908.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104021/79/1040217960_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_715c506ce2949cee3ed1dfd369b960d1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, пастанова, навіны , тавар, экспарт, эканоміка, у беларусі, беларусь, забарона, савет міністраў рб
еаэс, пастанова, навіны , тавар, экспарт, эканоміка, у беларусі, беларусь, забарона, савет міністраў рб
Беларусь працягнула на паўгода абмежаванні на вываз шэрага прамысловых тавараў
Беларускі ўрад упершыню ўвёў такую забарону вясной 2022 года, а потым яе неаднаразова працягвалі.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Улады Беларусі прынялі рашэнне прадоўжыць часовыя абмежаванні на вываз з краіны больш як 250 відаў прамтавараў, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №212 ад 22 сакавіка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, урад устанавіў часовую забарону на вываз з краіны ў дзяржавы-члены ЕАЭС тавараў па пэўным пераліку. Забарона дзейнічае на тавары незалежна ад краіны іх паходжання.
Таксама забарона ўводзіцца і на вываз за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС з Беларусі ў дзяржавы, якія не ўваходзяць ЕАЭС, тавараў "пры змяшчэнні іх пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту".
Згодна з пастановай, дзейнічаць забароны будуць паўгода.
У дакуменце змяшчаецца шэраг выключэнняў. Так, рашэнне ўрада не распаўсюджваецца на тавары, якія суправаджаюцца сертыфікатам, што пацвярджае іх беларускае або расійскае паходжанне, а таксама на тавары, атрыманыя ў выніку аперацый па перапрацоўцы на мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусі, і вырабленыя з выкарыстаннем тавараў, раней змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны.
Таксама рашэнне не датычыцца тавараў, якія вывозяцца за межы краіны па разавых ліцэнзіях, якія выдае МАРГ. У дакуменце таксама прапісана працэдура выдачы такіх ліцэнзій.
Акрамя гэтага, дазваляецца экспарт у краіны ЕАЭС, але па ўзгадненні з дзяржорганамі. Таксама тавары ў Расію вывозіць можна "ў рамках
Саюзнай дзяржавы" і нават транзітам праз тэрыторыі іншых краін. Вазіць тавары можна і транзітам праз Беларусь з адной часткі РФ у іншую.
У стоп-лісце ёсць самыя розныя тавары: ад расходных матэрыялаў для медыцыны да электраабсталявання. У спіску ёсць і катлы, турбіны, рухавікі, некаторае прамысловае абсталяванне, апаратура, механізмы, машыны і абсталяванне для сельскай гаспадаркі, станкі, некаторыя віды электраабсталявання і іншай апаратуры, лакаматывы і вагоны, транспартныя сродкі і гэтак далей.
Усяго ў пераліку больш за 250 кодаў адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС.
Асноўныя палажэнні пастановы набылі моц з 23 сакавіка 2024 года і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
Нагадаем, першы раз такую забарону ўводзілі вясной 2022 года, а затым яе працягвалі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"