https://bel.sputnik.by/20240331/ermalovch-rynak-dzyarzhzakupak-u-eaes-peravys-190-mlrd-dolara-1084916243.html
Ермаловіч: рынак дзяржзакупак у ЕАЭС перавысіў 190 млрд долараў
Ермаловіч: рынак дзяржзакупак у ЕАЭС перавысіў 190 млрд долараў
Sputnik Беларусь
Самы вялікі аб’ём дзяржзакупак у ЕАЭС прыпадае на Расію, але пакуль што ёсць праблемы з доступам на рынак пастаўшчыкоў з іншых краін Саюза. 31.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-31T10:52+0300
2024-03-31T10:52+0300
2024-03-31T10:52+0300
еэк
еаэс
эканоміка
у свеце
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1d/1059118811_0:0:2692:1515_1920x0_80_0_0_6d03e91da8bebf2e7be44d410221bc7d.jpg
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Аб’ём паставак на рынках дзяржзакупак краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) пастаянна расце, паведаміў Член Калегіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максім Ермаловіч падчас відэаканферэнцыі па канкурэнцыі на трансгранічных рынках і дзяржзакупках.Ён звярнуў увагу, што аб’ём гэтага рынку ў ЕАЭС у 2020 годзе быў меншы за 140 млрд долараў, а ў 2022 годзе ўжо перавысіў 190 млрд долараў."Гэтая тэндэнцыя (росту - Sputnik) будзе толькі працягвацца", - лічыць Ермаловіч.Асноўны рынакНайбольшая доля рынку прыпадае на Расію: больш за 162 млрд долараў у 2022 годзе і каля 88 млрд за дзевяць месяцаў 2023 года."Так, гэта (РФ - Sputnik) якарны рынак для ўсяго Саюза", - падкрэсліў прадстаўнік ЕЭК.Аднак пакуль што ўдзел у дзяржзакупках адной краіны ЕАЭС у другой невялікі. Гэтыя аб’ёмы могуць складаць 1%. Ермаловіч адзначыў, што трэба максімальна спрасціць узаемадзеянне па лініі дзяржзакупак і зрабіць іх максімальна канкурэнтнымі.Што тычыцца Беларусі, то ў 2022 годзе пастаўкі з яе ў Расію па дзяржзакупках склалі 492 млн долараў, а ў зваротным напрамку сума яшчэ больш сціплая – 176,3 млн.Другі істотны рынак дзяржзакупак для Беларусі зараз – Казахстан. Аб’ём паставак туды склаў 200,7 млн у доларавым эквіваленце. Паток з Казахстана вельмі сціплы – 0,19 млн.Армянская моваПрадстаўнік ЕЭК лічыць, што краінам ЕЭАС трэба адмовіцца ад пратэкцыянізму. Ермаловіч падкрэсліў, што канкурэнтная эканоміка нясе перавагі, але ёсць і "вымушанае дзяржрэгуляванне", якое ён назваў "інструментам тонкай наладкі".Ермаловіч канстатуе, што жаданне пратэкцыянізму ў некаторых краінах узрастае, і ёсць цяжкасці з доступам да ўдзелу ў дзяржзакупках. Ствараюцца дадатковыя бар’еры."Колькасць выключэнняў дастаткова вялікая. Гэта суверэннае права нацыянальных урадаў, але, тым не менш, чым больш гэтых выключэнняў, тым менш канкурэнтны рынак", - канстатаваў Ермаловіч.Ён прывёў прыклад адной з перашкод для ўдзелу ў дзяржзакупках. Як аказалася, у Арменіі дакументы ў базе размяшчаюць толькі на армянскай мове без перакладу на рускую мову, і гэта ўскладняе працу для пастаўшчыкоў з іншых дзяржаў Саюза.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240226/lukashenka-zaklka-da-daleyshaga-znyatstsya-barera-u-eaes-1083975192.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1d/1059118811_0:0:2692:2019_1920x0_80_0_0_23ba60a8017f6982324edf778cbc11a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еэк, еаэс, эканоміка, у свеце, навіны , беларусь
еэк, еаэс, эканоміка, у свеце, навіны , беларусь
Ермаловіч: рынак дзяржзакупак у ЕАЭС перавысіў 190 млрд долараў
Самы вялікі аб’ём дзяржзакупак у ЕАЭС прыпадае на Расію, але пакуль што ёсць праблемы з доступам на рынак пастаўшчыкоў з іншых краін Саюза.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Аб’ём паставак на рынках дзяржзакупак краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) пастаянна расце, паведаміў Член Калегіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максім Ермаловіч падчас відэаканферэнцыі па канкурэнцыі на трансгранічных рынках і дзяржзакупках.
Ён звярнуў увагу, што аб’ём гэтага рынку ў ЕАЭС у 2020 годзе быў меншы за 140 млрд долараў, а ў 2022 годзе ўжо перавысіў 190 млрд долараў.
"Гэтая тэндэнцыя (росту - Sputnik) будзе толькі працягвацца", - лічыць Ермаловіч.
Найбольшая доля рынку прыпадае на Расію: больш за 162 млрд долараў у 2022 годзе і каля 88 млрд за дзевяць месяцаў 2023 года.
"Так, гэта (РФ - Sputnik) якарны рынак для ўсяго Саюза", - падкрэсліў прадстаўнік ЕЭК.
Аднак пакуль што ўдзел у дзяржзакупках адной краіны ЕАЭС у другой невялікі. Гэтыя аб’ёмы могуць складаць 1%. Ермаловіч адзначыў, што трэба максімальна спрасціць узаемадзеянне па лініі дзяржзакупак і зрабіць іх максімальна канкурэнтнымі.
Што тычыцца Беларусі, то ў 2022 годзе пастаўкі з яе ў Расію па дзяржзакупках склалі 492 млн долараў, а ў зваротным напрамку сума яшчэ больш сціплая – 176,3 млн.
Другі істотны рынак дзяржзакупак для Беларусі зараз – Казахстан. Аб’ём паставак туды склаў 200,7 млн у доларавым эквіваленце. Паток з Казахстана вельмі сціплы – 0,19 млн.
Прадстаўнік ЕЭК лічыць, што краінам ЕЭАС трэба адмовіцца ад пратэкцыянізму. Ермаловіч падкрэсліў, што канкурэнтная эканоміка нясе перавагі, але ёсць і "вымушанае дзяржрэгуляванне", якое ён назваў "інструментам тонкай наладкі".
"Заўсёды хочацца прыняць рашэнне пратэкцыянісцкае, аднак толькі ўзаемнымі ўступкамі, толькі праз узаемную адмову ад пратэкцыянізму краіны могуць развіваць свой гандаль, павышаючы гэты градус канкурэнцыі, які ў Беларусі, я сказаў бы, самы высокі на сённяшні дзень", - адзначыў міністр ЕЭК.
Ермаловіч канстатуе, што жаданне пратэкцыянізму ў некаторых краінах узрастае, і ёсць цяжкасці з доступам да ўдзелу ў дзяржзакупках. Ствараюцца дадатковыя бар’еры.
"Колькасць выключэнняў дастаткова вялікая. Гэта суверэннае права нацыянальных урадаў, але, тым не менш, чым больш гэтых выключэнняў, тым менш канкурэнтны рынак", - канстатаваў Ермаловіч.
Ён прывёў прыклад адной з перашкод для ўдзелу ў дзяржзакупках. Як аказалася, у Арменіі дакументы ў базе размяшчаюць толькі на армянскай мове без перакладу на рускую мову, і гэта ўскладняе працу для пастаўшчыкоў з іншых дзяржаў Саюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"