https://bel.sputnik.by/20240401/apaztsyya-peramagae-na-vybarakh-u-myastsovyya-organy-samakravannya--turtsy-1085064426.html
Апазіцыя перамагае на выбарах у мясцовыя органы самакіравання ў Турцыі
Апазіцыя перамагае на выбарах у мясцовыя органы самакіравання ў Турцыі
Sputnik Беларусь
Эксперты мяркуюць, што прычына няўдачы кіруючай каманды заключаецца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне. 01.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-01T11:54+0300
2024-04-01T11:54+0300
2024-04-01T11:54+0300
выбары
турцыя
навіны
грамадства
палітыка
рэджэп таіп эрдаган
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/01/1085061524_0:83:3072:1811_1920x0_80_0_0_528d997fa6a01e12102ef380672d59a3.jpg
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Апазіцыйная Народна-рэспубліканская партыя Турцыі (НРП) упершыню за 20 гадоў абыходзіць кіруючую Партыю справядлівасці і развіцця (ПСР) на выбарах у мясцовыя органы самакіравання. Пра гэта сведчаць папярэднія звесткі выбарчай кампаніі.Такім чынам, апазіцыйныя мэры такіх буйных турэцкіх гарадоў, як Анкара, Стамбул і Ізмір, захавалі за сабой пасады.У прыватнасці, апазіцыйны мэр турэцкай сталіцы Мансур Яваш набраў больш за 60% галасоў пасля апрацоўкі вынікаў амаль з усіх выбарчых скрынь. А яго сапернік і кандыдат ад кіруючай кааліцыі Тургут Алтынак – амаль 32%.Датэрміновыя прэзідэнцкія выбарыШэраг экспертаў мяркуе, што прычына няўдачы кіруючай каманды заключаецца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне: высокая інфляцыя (65%), недастатковыя пенсіі.Як заявіў РІА Навіны турэцкі аналітык Энгін Азер, апазіцыя на фоне свайго поспеху можа нават запатрабаваць правесці датэрміновыя выбары прэзідэнта."Хутчэй за ўсё, у 2025 годзе пройдуць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары паміж Экрэнам Імамаглу, які стане старшынёй апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі, і Сельджукам Байрактарам, які стане новым старшынёй ПСР", - мяркуе ён.Разам з тым, адміністрацыя турэцкага лідара адхіліла заклікі аб датэрміновых выбарах. Там запэўніваюць, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана працягнецца да 2028 года, гэта значыць яшчэ чатыры гады.Выбары без эксцэсаўТурэцкі прэзідэнт у сваю чаргу заявіў, што выбары ў мясцовыя органы самакіравання прайшлі ва ўмовах дэмакратыі і без сур’ёзных эксцэсаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240226/lukashenka-razlchvae-na-khutkuyu-sustrechu-z-erdaganam-1083967157.html
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/01/1085061524_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_8f6e34a74b2163abdce0aca576c3033d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, турцыя, навіны , грамадства, палітыка, рэджэп таіп эрдаган, у свеце
выбары, турцыя, навіны , грамадства, палітыка, рэджэп таіп эрдаган, у свеце
Апазіцыя перамагае на выбарах у мясцовыя органы самакіравання ў Турцыі
Эксперты мяркуюць, што прычына няўдачы кіруючай каманды заключаецца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне.
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Апазіцыйная Народна-рэспубліканская партыя Турцыі (НРП) упершыню за 20 гадоў абыходзіць кіруючую Партыю справядлівасці і развіцця (ПСР) на выбарах у мясцовыя органы самакіравання. Пра гэта сведчаць папярэднія звесткі выбарчай кампаніі.
Такім чынам, апазіцыйныя мэры такіх буйных турэцкіх гарадоў, як Анкара, Стамбул і Ізмір, захавалі за сабой пасады.
У прыватнасці, апазіцыйны мэр турэцкай сталіцы Мансур Яваш набраў больш за 60% галасоў пасля апрацоўкі вынікаў амаль з усіх выбарчых скрынь. А яго сапернік і кандыдат ад кіруючай кааліцыі Тургут Алтынак – амаль 32%.
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары
Шэраг экспертаў мяркуе, што прычына няўдачы кіруючай каманды заключаецца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне: высокая інфляцыя (65%), недастатковыя пенсіі.
Як заявіў
РІА Навіны турэцкі аналітык Энгін Азер, апазіцыя на фоне свайго поспеху можа нават запатрабаваць правесці датэрміновыя выбары прэзідэнта.
"Хутчэй за ўсё, у 2025 годзе пройдуць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары паміж Экрэнам Імамаглу, які стане старшынёй апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі, і Сельджукам Байрактарам, які стане новым старшынёй ПСР", - мяркуе ён.
Разам з тым, адміністрацыя турэцкага лідара адхіліла заклікі аб датэрміновых выбарах. Там запэўніваюць, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана працягнецца да 2028 года, гэта значыць яшчэ чатыры гады.
Турэцкі прэзідэнт у сваю чаргу заявіў, што выбары ў мясцовыя органы самакіравання прайшлі ва ўмовах дэмакратыі і без сур’ёзных эксцэсаў.
"Выбары ў мясцовыя органы ўлады завяршыліся са сталасцю, якая адпавядае нашай дэмакратыі. За выключэннем некаторых асобных інцыдэнтаў, не было ніякіх сур’ёзных непрыемных здарэнняў, якія маглі б азмрочыць атмасферу выбараў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"