https://bel.sputnik.by/20240401/garyla-kal-nata-znme-tabu-z-adprak-vaennykh-va-ukranu-to-rf-gatova-1085058623.html
Гаўрылаў: калі НАТА зніме "табу" з адпраўкі ваенных ва Украіну, то РФ гатова
Гаўрылаў: калі НАТА зніме "табу" з адпраўкі ваенных ва Украіну, то РФ гатова
Sputnik Беларусь
Расійскі бок мяркуе, што заявы НАТА аб гатоўнасці канфлікту з Масквой закліканы адцягнуць ад карупцыі ў Кіеве. 01.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-01T09:38+0300
2024-04-01T09:38+0300
2024-04-01T09:38+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
украіна
францыя
бяспека
палітыка
ната
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/05/1084202707_0:27:3070:1754_1920x0_80_0_0_dd7e472da13fba0eff5845078611cc56.jpg
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Калі НАТА зняццем "табу" на магчымую адпраўку ваенных ва Украіну спрабуе выпрабаваць Расію на трываласць, то Масква гатова да любога развіцця падзей, аб гэтым заявіў кіраўнік дэлегацыі РФ на перагаворах у Вене па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Канстанцін Гаўрылаў.Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заяўляў, што не выключае адпраўкі вайскоўцаў ва Украіну. Падобныя заявы рабілі афіцыйныя асобы і іншых краін.Ён нагадаў словы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які казаў, што дзяржавы, якія сцвярджаюць, што ў дачыненні да Расіі не маюць ніякіх "чырвоных ліній", павінны зразумець, што і ў Масквы для іх таксама не будзе ніякіх "чырвоных ліній".Больш чым "халодная вайна"Паводле слоў Гаўрылава, адносіны паміж Расіяй і НАТА цяпер можна назваць "больш чым халоднай вайной". Ён нагадаў, што ў стратэгічнай канцэпцыі альянсу, якая была зацверджана на саміце ў Мадрыдзе ў 2022 годзе, Расію аб’явілі "найбольш значнай і прамой пагрозай".Ён выказаў меркаванне, што ідэал еўрапейскай бяспекі зараз – гэта абматаныя калючым дротам межы з Расіяй.Гаўрылаў мяркуе, што да мяжы агрэсіўная палітыка НАТА ў дачыненні да Масквы прывядзе да поўнай дэградацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўропе, аднак "так доўга працягвацца не можа".Адцягнуць ад карупцыіДыпламат таксама лічыць, што заявы НАТА адносна гатоўнасці да канфлікту з Расіяй закліканы адцягнуць ад карупцыі ў Кіеве.Украіна для альянсу, паводле яго слоў, выконвае ролю поля бою і інструмента ўзброенай барацьбы супраць Расіі, Захад жа выконвае функцыі штаба, тылу, пастаўшчыка ўзбраенняў, разведвальных даных і цэлеўказання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240328/putsn-rasya-ne-zbraetstsa-vayavats-z-nata-geta-prosta-tryznenne-1084958883.html
расія
украіна
францыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/05/1084202707_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_bdfbb58a77d59148c491865615ef8327.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, украіна, францыя, бяспека, палітыка, ната, навіны , у свеце
спецаперацыя, расія, украіна, францыя, бяспека, палітыка, ната, навіны , у свеце
Гаўрылаў: калі НАТА зніме "табу" з адпраўкі ваенных ва Украіну, то РФ гатова
Расійскі бок мяркуе, што заявы НАТА аб гатоўнасці канфлікту з Масквой закліканы адцягнуць ад карупцыі ў Кіеве.
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Калі НАТА зняццем "табу" на магчымую адпраўку ваенных ва Украіну спрабуе выпрабаваць Расію на трываласць, то Масква гатова да любога развіцця падзей, аб гэтым заявіў кіраўнік дэлегацыі РФ на перагаворах у Вене па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Канстанцін Гаўрылаў.
Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заяўляў, што не выключае адпраўкі вайскоўцаў ва Украіну. Падобныя заявы рабілі афіцыйныя асобы і іншых краін.
"Ваенным стратэгам у Вашынгтоне і Бруселі трэба было б усвядоміць: калі зняццем "табу" на патэнцыяльную адпраўку кадравых ваеннаслужачых краін альянсу ва Украіну яны спрабуюць выпрабаваць нашу краіну на трываласць, то мы гатовы да любога развіцця падзей", - сказаў Гаўрылаў у інтэрв’ю агенцтву РІА Навіны.
Ён нагадаў словы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які казаў, што дзяржавы, якія сцвярджаюць, што ў дачыненні да Расіі не маюць ніякіх "чырвоных ліній", павінны зразумець, што і ў Масквы для іх таксама не будзе ніякіх "чырвоных ліній".
Больш чым "халодная вайна"
Паводле слоў Гаўрылава, адносіны паміж Расіяй і НАТА цяпер можна назваць "больш чым халоднай вайной". Ён нагадаў, што ў стратэгічнай канцэпцыі альянсу, якая была зацверджана на саміце ў Мадрыдзе ў 2022 годзе, Расію аб’явілі "найбольш значнай і прамой пагрозай".
"З гэтай агрэсіўна-канфрантацыйнай логікі НАТАўцы плануюць зыходзіць сама меней у бліжэйшыя дзесяць гадоў, на якія разлічаны гэты дакумент", - паведаміў кіраўнік дэлегацыі.
Ён выказаў меркаванне, што ідэал еўрапейскай бяспекі зараз – гэта абматаныя калючым дротам межы з Расіяй.
Гаўрылаў мяркуе, што да мяжы агрэсіўная палітыка НАТА ў дачыненні да Масквы прывядзе да поўнай дэградацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўропе, аднак "так доўга працягвацца не можа".
Дыпламат таксама лічыць, што заявы НАТА адносна гатоўнасці да канфлікту з Расіяй закліканы адцягнуць ад карупцыі ў Кіеве.
"Мэту заходніх "буравеснікаў" бачым у тым, каб адцягнуць увагу падаткаплацельшчыкаў ад бессэнсоўнага выкідвання іх грошай ва ўкраінскую карупцыйную "чорную дзірку", а таксама "прагрэць" грамадскую думку на карысць адраджэння ўласнай абароннай прамысловасці", - сказаў Гаўрылаў.
Украіна для альянсу, паводле яго слоў, выконвае ролю поля бою і інструмента ўзброенай барацьбы супраць Расіі, Захад жа выконвае функцыі штаба, тылу, пастаўшчыка ўзбраенняў, разведвальных даных і цэлеўказання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"