Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дзве бібліятэкі Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

© Sputnik / Тамара БеляеваПагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі НББ і прэзідэнцкая бібліятэка РФ
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі НББ і прэзідэнцкая бібліятэка РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2024
Падпісацца
Мерапрыемства прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Пры падпісанні прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Расіі, Рассупрацоўніцтва і Пасткама Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ў Мінску Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына.
У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі бібліятэк Вадзім Гігін і Юрый Носаў.
"Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.Н Ельцына… з’яўляецца адной з перадавых бібліятэк не толькі Расіі, але і свету па прасоўванні бібліятэчных рэсурсаў, работы з рознымі катэгорыямі і з дзецьмі, і дзяржслужачымі, і навуковымі супрацоўнікамі", - адзначыў Гігін.
Ён падкрэсліў, што ў дзвюх бібліятэк ужо наладжана даўняе супрацоўніцтва і блізкія падыходы па многіх пытаннях.
"Гэтае супрацоўніцтва адлюстроўвае ў цэлым саюзніцтва Беларусі і Расіі ў культурна-гуманітарнай сферы", - сказаў Гігін.
© Sputnik / Тамара БеляеваПагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі НББ і прэзідэнцкая бібліятэка РФ
Соглашение о сотрудничестве подписали НББ и президентская библиотека РФ   - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2024

Сімвалічная дата

Ён назваў знакавым тое, што менавіта 2 красавіка адкрыты доступ да інфармацыйных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі. Гігін паведаміў, што разам з Носавым ён узначальвае камітэт па падрыхтоўцы ўсёй бібліятэчнай Асацыяцыі Еўразіі да 80-годдзя Перамогі ў ВАВ.
"Бібліятэчныя ўстановы былой постсавецкай прасторы ідуць разам да святкавання гэтай даты", - сказаў Гігін.
У сваю чаргу гендырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Юрый Носаў падкрэсліў, што ў бібліятэк шмат планаў у рамках пашырэння супрацоўніцтва.
"Невыпадкова ў гэты дзень мы падпісваем пагадненне аб супрацоўніцтве, у нас шмат планаў і мерапрыемстваў, упэўнен, што яны будуць усё дасягнуты", - сказаў Носаў.
Ён назваў адной з важных падзей тое, што адкрываецца аддаленая чытальная зала і беларускія чытачы могуць карыстацца інфармацыйнай базай Прэзідэнцкай бібліятэкі.
Носаў паднёс у падарунак беларускім калегам унікальнае факсімільнае выданне – "Простонародные белорусские песни, записанные в Минской губернии" 1869 года. Гігін у сваю чаргу перадаў расійскім калегам выданне аб палацава-паркавых комплексах Беларусі.
© Sputnik / Тамара БеляеваПагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі НББ і прэзідэнцкая бібліятэка РФ
Соглашение о сотрудничестве подписали НББ и президентская библиотека РФ   - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2024
Пасольства Расіі падарыла Нацбібліятэцы Беларусі рарытэтнае выданне 1948 года "Штурм Берлина". Кнігу дырэктару ўручыў старшы саветнік Пасольства Расіі ў Беларусі Станіслаў Макаранка.
"Спадзяемся, што гэта наш дастойны пасільны ўклад у пашырэнне бібліятэчных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Першую кнігу па гісторыі Саюзнай дзяржавы прэзентавалі ў Мінску
Стужка навiн
0