Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Канцэрт з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі прайшоў у Мінску – відэа

Падпісацца
Гэты дзень штогод адзначаецца 2 красавіка – у дату падпісання прэзідэнтамі Беларусі і Расіі дагавора аб стварэнні супольнасці дзвюх краін.
Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню яднання народаў Расіі і Беларусі, прайшоў сёння ў Палацы Рэспублікі.
Мерапрыемства наведалі ганаровыя госці – дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў, віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін, віцэ-спікер Дзярждумы Пётр Талстой і іншыя.
Выступаючы перад прысутнымі, Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што сёння спаўняецца роўна 25 гадоў з моманту падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і гэты дакумент мае асаблівы патэнцыял, які прымушае Беларусь і Расію і ў далейшым паспяхова рухацца наперад.
У сваю чаргу Барыс Грызлоў заявіў, што страты беларускага боку ад санкцый, якія былі ўведзены Захадам у 2022 годзе, ужо кампенсаваны, і гэта адбылося дзякуючы, у тым ліку, кантрактам, заключаным рэспублікай з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
Намеснік старшыні дзярждумы РФ Пётр Талстой у сваёй прамове падкрэсліў бліскучыя перспектывы Саюза Беларусі і Расіі. Ён адзначыў, што краіны з’яўляюцца апорай традыцыйных каштоўнасцей у Еўропе.
Пасля перад прысутнымі разгарнулася маляўнічае відовішча – канцэрт, у якім прынялі ўдзел заслужаныя калектывы дзвюх краін.
Сваё майстэрства на сцэне прадэманстравалі Рускі нацыянальны балет "Кострома", Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча, расійская арт-група "Хор Турецкого", спявачкі Варвара, Алена Ланская і іншыя.

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі адзначаецца 2 красавіка, бо менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб утварэнні супольнасці дзвюх краін, праз год – Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
У снежні 1998-га былі заключаны Дэкларацыя аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання і пратакол да яго.
У снежні 1999-га былі падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў гэтага дагавора. З 26 студзеня 2000 года аб’яднанне стала афіцыйна назвацца Саюзнай дзяржавай.
У 2019 годзе дзве краіны пачалі працаваць над дарожнымі картамі інтэграцыі па розных напрамках. Потым іх перайменавалі ў саюзныя праграмы.
4 лістапада 2021 года прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі 28 саюзных праграм. Яны датычацца адзінай палітыкі ў крэдытна-фінансавай і банкаўскай сферах, адзіных прынцыпаў падаткаабкладання, агульных падыходаў у працы прамысловасці і сельскай гаспадарцы і іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0