https://bel.sputnik.by/20240402/kapsuly-z-zyamly-z-mestsa-pakhavannya-geroya-vayny-pryvezl--mnsk--vdea-1085119165.html
Капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў герояў вайны прывезлі ў Мінск – відэа
Капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў герояў вайны прывезлі ў Мінск – відэа
Sputnik Беларусь
Капсулы з зямлёй з месцаў пахавання беларусаў, якія ў Вялікай Айчыннай вайне абаранялі гарады-героі Расіі, перадалі сёння ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх... 02.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-02T16:37+0300
2024-04-02T16:37+0300
2024-05-06T16:39+0300
відэа
рэлігія
усіхсвяцкі храм
мінск
у беларусі
беларусь
вялікая айчынная вайна
расія
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/02/1085115585_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_ff0ea467faf127471da8c1cc532caad8.png
Урачыстае мерапрыемства ў мінскім храме адбылося падчас праекта "Мы сувязь часоў і пакаленняў", яно прымеркавана да святкавання Дня яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.У крыпту "Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" (так поўнасцю называецца мінскі Усіхсвяцкі храм) перадалі капсулы з зямлёй, сабранай у месцах пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. У гэтых магілах пахаваны героі-беларусы, якія падчас вайны абаранялі расійскія гарады-героі – Маскву, Санкт-Пецярбург і Новарасійск.Пасля цырымоніі прайшоў таксама кіналекторый пад назвай "Без тэрміну даўнасці", прысвечаны памяці беларусаў і расіян, якія сталі ахвярамі генацыду ў ваенныя часы. Патрыятычныя арганізацыі Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум, які прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва дзвюх краін у справе ўвекавечання памяці герояў ваеннага часу і мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі карнікаў у гады ВАв.Урачысты вечар з нагоды святкавання Дня яднання Расіі і Беларусі штогод праходзіць 2 красавіка ў Доме Масквы ў Мінску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/02/1085115585_49:0:1186:853_1920x0_80_0_0_cb0671e474e98db5105de55fc30649fe.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, рэлігія, усіхсвяцкі храм, мінск, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, расія, видео, саюзная дзяржава
відэа, рэлігія, усіхсвяцкі храм, мінск, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, расія, видео, саюзная дзяржава
Капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў герояў вайны прывезлі ў Мінск – відэа
16:37 02.04.2024 (абноўлена: 16:39 06.05.2024) Капсулы з зямлёй з месцаў пахавання беларусаў, якія ў Вялікай Айчыннай вайне абаранялі гарады-героі Расіі, перадалі сёння ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Як праходзіла ўрачыстая цырымонія, глядзіце на відэа Sputnik.
Урачыстае мерапрыемства ў мінскім храме адбылося падчас праекта "Мы сувязь часоў і пакаленняў", яно прымеркавана да святкавання Дня яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.
У крыпту "Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" (так поўнасцю называецца мінскі Усіхсвяцкі храм) перадалі капсулы з зямлёй, сабранай у месцах пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. У гэтых магілах пахаваны героі-беларусы, якія падчас вайны абаранялі расійскія гарады-героі – Маскву, Санкт-Пецярбург і Новарасійск.
Пасля цырымоніі прайшоў таксама кіналекторый пад назвай "Без тэрміну даўнасці", прысвечаны памяці беларусаў і расіян, якія сталі ахвярамі генацыду ў ваенныя часы. Патрыятычныя арганізацыі Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум, які прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва дзвюх краін у справе ўвекавечання памяці герояў ваеннага часу і мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі карнікаў у гады ВАв.
Урачысты вечар з нагоды святкавання Дня яднання Расіі і Беларусі штогод праходзіць 2 красавіка ў Доме Масквы ў Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"