https://bel.sputnik.by/20240402/lukashenka--putsn-abmyanyalsya-vnshavannyam-z-dnm-yadnannya-naroda-dzvyukh-kran-1085085769.html
Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін
Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнен, што перад краінамі адкрываюцца новыя перспектывы для доўгатэрміновага супрацоўніцтва і паглыблення кааперацыйных сувязей. 02.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-02T09:15+0300
2024-04-02T09:15+0300
2024-04-02T09:15+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
беларусь
расія
віншаванне
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1c/1083154162_0:0:3051:1717_1920x0_80_0_0_8ba69e8e3d5c282fa0b38a286eb37bff.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі накіравалі адзін аднаму віншаванні з Днём яднання народаў дзвюх краін, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, як старшыня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, назваў СД унікальным сумесным праектам. Прэзідэнт таксама лічыць яго прыкладам найбольш паспяховай інтэграцыі на постсавецкай прасторы.Беларускі лідар выказаў упэўненасць, перад дзвюма краінамі адкрываюцца новыя перспектывы для доўгатэрміновага супрацоўніцтва і паглыблення кааперацыйных сувязей.Лукашэнка пажадаў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну здароўя, аптымізму і поспехаў у рашэнні важных дзяржзадач.Пуцін у сваю чаргу адзначыў, што за апошні час, нягледзячы на няпростыя міжнародныя ўмовы, Беларусі і Расіі ўдалося шмат зрабіць для развіцця сувязей і ўмацавання інстытутаў СД.Па словах кіраўніка расійскай дзяржавы, добрую аддачу дае каардынацыя намаганняў у такіх сферах, як знешняя палітыка, абарона і бяспека.Акрамя таго, выкананне саюзных праграм, на думку Пуціна, забяспечыла ўніфікацыю заканадаўства дзвюх краін на важнейшых напрамках, стварыла аснову для правядзення адзінай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама для фарміравання агульнай сацыяльна-эканамічнай прасторы.Пуцін таксама нагадаў, што ў пачатку гэтага года быў зацверджаны новы комплекс мер па прасоўванні інтэграцыйных працэсаў.Пуцін пажадаў прэзідэнту Беларусі моцнага здароўя і поспехаў, а беларусам – шчасця і працвітання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240329/mezentsa-belarus--rf-realzaval-82-pragramy--ramkakh-sayuznay-dzyarzhavy-1085017222.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1c/1083154162_285:0:3016:2048_1920x0_80_0_0_c4c6317446042e4528254facadd7de7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, віншаванне, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, навіны , палітыка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, віншаванне, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, навіны , палітыка
Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнен, што перад краінамі адкрываюцца новыя перспектывы для доўгатэрміновага супрацоўніцтва і паглыблення кааперацыйных сувязей.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі накіравалі адзін аднаму віншаванні з Днём яднання народаў дзвюх краін, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, як старшыня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, назваў СД унікальным сумесным праектам. Прэзідэнт таксама лічыць яго прыкладам найбольш паспяховай інтэграцыі на постсавецкай прасторы.
"Напрацаваны за чвэрць стагоддзя вопыт дае магчымасць аператыўна і эфектыўна рэагаваць на беспрэцэдэнтныя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкнуліся нашы краіны, кансалідавана прасоўваць і адстойваць агульныя інтарэсы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі лідар выказаў упэўненасць, перад дзвюма краінамі адкрываюцца новыя перспектывы для доўгатэрміновага супрацоўніцтва і паглыблення кааперацыйных сувязей.
Лукашэнка пажадаў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну здароўя, аптымізму і поспехаў у рашэнні важных дзяржзадач.
Пуцін у сваю чаргу адзначыў, што за апошні час, нягледзячы на няпростыя міжнародныя ўмовы, Беларусі і Расіі ўдалося шмат зрабіць для развіцця сувязей і ўмацавання інстытутаў СД.
Па словах кіраўніка расійскай дзяржавы, добрую аддачу дае каардынацыя намаганняў у такіх сферах, як знешняя палітыка, абарона і бяспека.
Акрамя таго, выкананне саюзных праграм, на думку Пуціна, забяспечыла ўніфікацыю заканадаўства дзвюх краін на важнейшых напрамках, стварыла аснову для правядзення адзінай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама для фарміравання агульнай сацыяльна-эканамічнай прасторы.
Пуцін таксама нагадаў, што ў пачатку гэтага года быў зацверджаны новы комплекс мер па прасоўванні інтэграцыйных працэсаў.
"Упэўнен, што яго паслядоўная рэалізацыя адпавядае карэнным інтарэсам расіян і беларусаў, ідзе ў ручве ўмацавання стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы", - сказаў расійскі лідар.
Пуцін пажадаў прэзідэнту Беларусі моцнага здароўя і поспехаў, а беларусам – шчасця і працвітання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"