https://bel.sputnik.by/20240402/lukashenka-daruchy-zrabts-medytsynu-dastupnay-dlya-skh-1085092216.html
Лукашэнка даручыў зрабіць медыцыну даступнай для ўсіх
Лукашэнка даручыў зрабіць медыцыну даступнай для ўсіх
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар прыбыў у Гродзенскую вобласць, каб узяць удзел у пачатку будаўніцтва гарадской клінічнай бальніцы. 02.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-02T11:10+0300
2024-04-02T11:10+0300
2024-04-02T12:17+0300
гродна
аляксандр лукашэнка
здароўе
навіны
грамадства
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
будаўніцтва
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/02/1085093590_71:0:1170:618_1920x0_80_0_0_99fb39586cb2b618166fac7ef3486615.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля прыбыцця ў Гродна заслухаў даклад міністра аховы здароўя рэспублікі Аляксандра Хаджаева, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Рэперныя кропкіЛукашэнка спытаў таксама ў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, якім ён бачыць калектыў ва ўласным ведамстве і як неабходна праводзіць кадравую палітыку.Паводле слоў міністра, у бліжэйшай перспектыве на разгляд кіраўніка дзяржавы будуць прадстаўлены адпаведныя кандыдатуры."Калі ты не паплывеш па цячэнні, а, як Каранік (экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік), будзеш цвёрда курс трымаць – праца будзе ў ахове здароўя. Я казаў, што там у нас рэперных кропак шмат, кланаў звышдастаткова, любяць "паплаваць" так , як зручна, начальнікаў абслужыць. Парадак трэба наводзіць", - канстатаваў беларускі лідар.Выдатная прафесіяКіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Беларусі хапае і ўрачоў, і медсясцёр. Проста асобныя людзі жадаюць заробак атрымліваць, як заходнія медыкі, а працаваць, як у нас.Пасля чаго нагадаў, што падчас пандэміі каронавіруса беларускія медыкі атрымалі даплату. Цяпер урачы павінны і самастойныя дзеянні распачынаць."Выдатная прафесія, цудоўная спецыяльнасць. Лепш, напэўна, у свеце няма. Вядома, і адказнасць, і паварушыцца трэба. Пераразмяркуецеся і працуйце як след", - прапанаваў беларускі лідар.Дапамог прэзідэнтСтаршыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які падчас пандэміі быў міністрам аховы здароўя, нагадаў аб тым, як Лукашэнка дапамог урачам."Цяпер мала хто ўспамінае, але я добра памятаю, што нашы прапановы па матэрыяльным стымуляванні ў пандэмію вашай рукой былі павялічаны ў некалькі разоў. Мы нават столькі не прапаноўвалі", - расказаў кіраўнік рэгіёна.Новая бальніца ў ГроднеУ абласным цэнтры новая медустанова будуецца, таму што другая гарадская бальніца размяшчаецца ў манастыры XIX стагоддзя, і старажытны будынак складана адаптаваць пад сучасныя патрабаванні.Беларускі лідар азнаёміўся з планамі завяршэння ўзвядзення новай гарадской бальніцы ў 2027 годзе і запатрабаваў завяршыць работы за два гады.Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у новай бальніцы плануецца размясціць аддзяленні ў асноўным тэрапеўтычнага профілю з кабінетамі эндаваскулярнай хірургіі, а таксама дыягнастычныя аддзяленні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240327/anshchanka-raspav-ts-zmozha-shtuchny-ntelekt-zamyants-uracho-1084947928.html
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/02/1085093590_370:0:1194:618_1920x0_80_0_0_6f45d5880c995d2318a316b03bee5e17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гродна, аляксандр лукашэнка, здароўе, навіны , грамадства, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, будаўніцтва, у беларусі, беларусь
гродна, аляксандр лукашэнка, здароўе, навіны , грамадства, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, будаўніцтва, у беларусі, беларусь
Лукашэнка даручыў зрабіць медыцыну даступнай для ўсіх
11:10 02.04.2024 (абноўлена: 12:17 02.04.2024) Беларускі лідар прыбыў у Гродзенскую вобласць, каб узяць удзел у пачатку будаўніцтва гарадской клінічнай бальніцы.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля прыбыцця ў Гродна заслухаў даклад міністра аховы здароўя рэспублікі Аляксандра Хаджаева, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Трэба зрабіць медыцыну, як у нас раней гаварылі, народнай. Усім даступна, аднолькава", - сказаў ён.
Лукашэнка спытаў таксама ў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, якім ён бачыць калектыў ва ўласным ведамстве і як неабходна праводзіць кадравую палітыку.
Паводле слоў міністра, у бліжэйшай перспектыве на разгляд кіраўніка дзяржавы будуць прадстаўлены адпаведныя кандыдатуры.
"Калі ты не паплывеш па цячэнні, а, як Каранік (экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік), будзеш цвёрда курс трымаць – праца будзе ў ахове здароўя. Я казаў, што там у нас рэперных кропак шмат, кланаў звышдастаткова, любяць "паплаваць" так , як зручна, начальнікаў абслужыць. Парадак трэба наводзіць", - канстатаваў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Беларусі хапае і ўрачоў, і медсясцёр. Проста асобныя людзі жадаюць заробак атрымліваць, як заходнія медыкі, а працаваць, як у нас.
"Дык яны суткамі працуюць, асабліва моладзь. Гэта я ведаю дакладна. Суткамі працуюць. Але яны і зарабляюць", - падкрэсліў Лукашэнка.
Пасля чаго нагадаў, што падчас пандэміі каронавіруса беларускія медыкі атрымалі даплату. Цяпер урачы павінны і самастойныя дзеянні распачынаць.
"Выдатная прафесія, цудоўная спецыяльнасць. Лепш, напэўна, у свеце няма. Вядома, і адказнасць, і паварушыцца трэба. Пераразмяркуецеся і працуйце як след", - прапанаваў беларускі лідар.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які падчас пандэміі быў міністрам аховы здароўя, нагадаў аб тым, як Лукашэнка дапамог урачам.
"Цяпер мала хто ўспамінае, але я добра памятаю, што нашы прапановы па матэрыяльным стымуляванні ў пандэмію вашай рукой былі павялічаны ў некалькі разоў. Мы нават столькі не прапаноўвалі", - расказаў кіраўнік рэгіёна.
У абласным цэнтры новая медустанова будуецца, таму што другая гарадская бальніца размяшчаецца ў манастыры XIX стагоддзя, і старажытны будынак складана адаптаваць пад сучасныя патрабаванні.
Беларускі лідар азнаёміўся з планамі завяршэння ўзвядзення новай гарадской бальніцы ў 2027 годзе і запатрабаваў завяршыць работы за два гады.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у новай бальніцы плануецца размясціць аддзяленні ў асноўным тэрапеўтычнага профілю з кабінетамі эндаваскулярнай хірургіі, а таксама дыягнастычныя аддзяленні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"