https://bel.sputnik.by/20240402/shaygu-usu-stratsl-80-tys-vayskotsa-z-pachatku-goda-1085113981.html
Шайгу: УСУ страцілі 80 тысяч вайскоўцаў з пачатку года
Шайгу: УСУ страцілі 80 тысяч вайскоўцаў з пачатку года
Sputnik Беларусь
Расійскія войскі працягваюць адсоўваць украінскія ўзброеныя фарміраванні, вызваляючы населеныя пункты ў Данбасе. 02.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-02T15:14+0300
2024-04-02T15:14+0300
2024-04-02T15:22+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей шайгу
расія
украіна
міністэрства абароны рф
бяспека
навіны
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0a/1083528042_0:0:2800:1575_1920x0_80_0_0_e60df33f100545c3de4b4301851920d7.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Страты ўкраінскай арміі з пачатку 2024 года перавысілі 80 тыс чалавек, паведаміў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.На нарадзе з кіруючым складам Узброеных сіл ён таксама заявіў, што за гэты час Кіеў таксама страціў 14 000 адзінак рознага ўзбраення, у тым ліку звыш 1 200 танкаў і іншай бронетэхнікі.Вызваленне населеных пунктаўКіраўнік Мінабароны РФ адзначыў, што ўкраінскія войскі пасля правалу летняга контрнаступлення спрабуюць замацавацца на асобных напрамках фронту, аднак ім гэта не ўдаецца. Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы ўсё больш адсоўваюць УСУ на захад.Шайгу праінфармаваў, што толькі за сакавік у ДНР былі вызвалены чатыры пасёлкі, а таксама адзін населены пункт у Запарожскай вобласці.Асіметрычны адказЁн звярнуў увагу на тое, што апошнім часам Кіеў спрабуе перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю Расіі, каб пераканаць Захад у сваёй здольнасці супрацьстаяць расійскай арміі. Для гэтага ўкраінскія ўлады і вайскоўцы выкарыстоўваюць розныя метады – здзяйсняюць тэракты, абстрэльваюць мірнае насельніцтва, канстатаваў Шайгу.Расійскі міністр абароны падкрэсліў, што УС РФ даюць асіметрычны адказ. Паводле яго слоў, у сакавіку па тэрыторыі Украіны былі нанесены 190 групавых і два масіраваныя ўдары з выкарыстаннем высокадакладнай зброі і БПЛА. Знішчаны аб’екты ваеннай і энергетычнай інфраструктуры.Вясенні прызыў у РасііШайгу таксама пракаменціраваў падпісаны Уладзімірам Пуціным указ аб вясеннім прызыве ў армію. У адпаведнасці з дакументам прызыву падлягаюць 150 тыс чалавек. Ва ўсіх рэгіёнах Расіі сфарміраваны 2 646 прызыўных камісій. Мерапрыемствы па наборы на тэрміновую ваенную службу будуць праходзіць у Расіі з 1 красавіка па 15 ліпеня.Генерал арміі акцэнтаваў увагу, што да ўдзелу ў СВА прызыўнікі прыцягвацца не будуць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/putsn-ke-sprabue-adtsyagnuts-dyversyam-ad-svakh-parazhennya-u-zone-sva-1084542277.html
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0a/1083528042_109:0:2598:1867_1920x0_80_0_0_eaf3d47b9b452225f0033b775016aa58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей шайгу, расія, украіна, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны , данбас
спецаперацыя, сяргей шайгу, расія, украіна, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны , данбас
Шайгу: УСУ страцілі 80 тысяч вайскоўцаў з пачатку года
15:14 02.04.2024 (абноўлена: 15:22 02.04.2024) Расійскія войскі працягваюць адсоўваць украінскія ўзброеныя фарміраванні, вызваляючы населеныя пункты ў Данбасе.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Страты ўкраінскай арміі з пачатку 2024 года перавысілі 80 тыс чалавек, паведаміў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.
На нарадзе з кіруючым складам Узброеных сіл ён таксама заявіў, што за гэты час Кіеў таксама страціў 14 000 адзінак рознага ўзбраення, у тым ліку звыш 1 200 танкаў і іншай бронетэхнікі.
Вызваленне населеных пунктаў
Кіраўнік Мінабароны РФ адзначыў, што ўкраінскія войскі пасля правалу летняга контрнаступлення спрабуюць замацавацца на асобных напрамках фронту, аднак ім гэта не ўдаецца. Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы ўсё больш адсоўваюць УСУ на захад.
Шайгу праінфармаваў, што толькі за сакавік у ДНР былі вызвалены чатыры пасёлкі, а таксама адзін населены пункт у Запарожскай вобласці.
"Усяго з пачатку года пад наш кантроль перайшло 403 квадратныя кіламетры тэрыторыі новых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі", - сказаў генерал арміі.
Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам Кіеў спрабуе перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю Расіі, каб пераканаць Захад у сваёй здольнасці супрацьстаяць расійскай арміі. Для гэтага ўкраінскія ўлады і вайскоўцы выкарыстоўваюць розныя метады – здзяйсняюць тэракты, абстрэльваюць мірнае насельніцтва, канстатаваў Шайгу.
Расійскі міністр абароны падкрэсліў, што УС РФ даюць асіметрычны адказ. Паводле яго слоў, у сакавіку па тэрыторыі Украіны былі нанесены 190 групавых і два масіраваныя ўдары з выкарыстаннем высокадакладнай зброі і БПЛА. Знішчаны аб’екты ваеннай і энергетычнай інфраструктуры.
Шайгу таксама пракаменціраваў падпісаны Уладзімірам Пуціным указ аб вясеннім прызыве ў армію. У адпаведнасці з дакументам прызыву падлягаюць 150 тыс чалавек. Ва ўсіх рэгіёнах Расіі сфарміраваны 2 646 прызыўных камісій. Мерапрыемствы па наборы на тэрміновую ваенную службу будуць праходзіць у Расіі з 1 красавіка па 15 ліпеня.
Генерал арміі акцэнтаваў увагу, што да ўдзелу ў СВА прызыўнікі прыцягвацца не будуць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"