https://bel.sputnik.by/20240403/bezalternatyna-vybrany-krank-deputatskkh-kamsy-1085162530.html
Безальтэрнатыўна выбраны кіраўнікі дэпутацкіх камісій
Безальтэрнатыўна выбраны кіраўнікі дэпутацкіх камісій
Sputnik Беларусь
За вылучаных кіраўнікоў камісій дэпутаты галасавалі практычна аднагалосна. 03.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-03T16:11+0300
2024-04-03T16:11+0300
2024-04-03T16:11+0300
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
грамадства
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031764_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_f849dbb5c2bb2c729d3f7491a88496bf.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выбрала кіраўнікоў усіх 14 дэпутацкіх камісій.Выбранне прайшло на безальтэрнатыўнай аснове. У выніку камісію па эканамічнай палітыцы ўзначаліў дэпутат Віктар Мікалайкін, які быў дэпутатам папярэдняга склікання.Камісію па бюджэце і фінансах узначаліў дэпутат Васіль Панасюк, ён таксама раней працаваў у парламенце. А Камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ будзе ўзначальваць Мікалай Бузін, раней ён быў памочнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў.Камісію па аграрнай палітыцы ўзначаліў Іван Маркевіч, да гэтага чатыры гады быў дэпутатам сёмага склікання.Камісію па нацыянальнай бяспецы ўзначаліў Генадзь Ляпешка, былы кіраўнік ваеннай акадэміі.Старшынёй Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні выбрана дэпутат Жанна Чарняўская, яна раней была намеснікам старшыні гэтай камісіі. Камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце ўзначаліў Васіль Семяняка, ён таксама ўжо мае вопыт працы дэпутатам сёмага склікання.Марына Лянчэўская, якая была дэпутатам сёмага склікання, узначаліла камісію па заканадаўстве. Камісію па адукацыі, культуры і навуцы ўзначаліў Ігар Марзалюк, ён працуе ў парламенце ўжо трэці дэпутацкі тэрмінБылы міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч узначаліла Профільную камісію, а камісію па ахове здароўя, фізкультуры і сямейнай і маладзёжнай палітыцы ўзначаліў былы міністр аховы здароўя Валерый Малашка.Юрый Панфілаў выбраны кіраўніком Камісіі па прамысловасці, ПЭК, транспарце і сувязі, раней ён узначальваў адзін з адміністрацыйных раёнаў Віцебска.Юрый Наркевіч выбраны кіраўніком камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.Старшынёй камісіі па міжнародных справах стаў былы сенатар Сяргей Рачкоў, кадравы дыпламат.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240403/vazhny-dzen-u-avalnay-zale-vybrayuts-kranko-deputatskkh-kamsy-1085149100.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031764_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_83ffe2ee36a6d06493d5274880f1ce8c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
Безальтэрнатыўна выбраны кіраўнікі дэпутацкіх камісій
За вылучаных кіраўнікоў камісій дэпутаты галасавалі практычна аднагалосна.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выбрала кіраўнікоў усіх 14 дэпутацкіх камісій.
Выбранне прайшло на безальтэрнатыўнай аснове. У выніку камісію па эканамічнай палітыцы ўзначаліў дэпутат Віктар Мікалайкін, які быў дэпутатам папярэдняга склікання.
Камісію па бюджэце і фінансах узначаліў дэпутат Васіль Панасюк, ён таксама раней працаваў у парламенце. А Камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ будзе ўзначальваць Мікалай Бузін, раней ён быў памочнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Камісію па аграрнай палітыцы ўзначаліў Іван Маркевіч, да гэтага чатыры гады быў дэпутатам сёмага склікання.
Камісію па нацыянальнай бяспецы ўзначаліў Генадзь Ляпешка, былы кіраўнік ваеннай акадэміі.
Старшынёй Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні выбрана дэпутат Жанна Чарняўская, яна раней была намеснікам старшыні гэтай камісіі. Камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце ўзначаліў Васіль Семяняка, ён таксама ўжо мае вопыт працы дэпутатам сёмага склікання.
Марына Лянчэўская, якая была дэпутатам сёмага склікання, узначаліла камісію па заканадаўстве. Камісію па адукацыі, культуры і навуцы ўзначаліў Ігар Марзалюк, ён працуе ў парламенце ўжо трэці дэпутацкі тэрмін
Былы міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч узначаліла Профільную камісію, а камісію па ахове здароўя, фізкультуры і сямейнай і маладзёжнай палітыцы ўзначаліў былы міністр аховы здароўя Валерый Малашка.
Юрый Панфілаў выбраны кіраўніком Камісіі па прамысловасці, ПЭК, транспарце і сувязі, раней ён узначальваў адзін з адміністрацыйных раёнаў Віцебска.
Юрый Наркевіч выбраны кіраўніком камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.
Старшынёй камісіі па міжнародных справах стаў былы сенатар Сяргей Рачкоў, кадравы дыпламат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"