https://bel.sputnik.by/20240403/patrusha-slyady-terakta--krokuse-vyaduts-da-spetssluzhba-ukrany-1085156763.html
Патрушаў: сляды тэракта ў "Крокусе" вядуць да спецслужбаў Украіны
Патрушаў: сляды тэракта ў "Крокусе" вядуць да спецслужбаў Украіны
Sputnik Беларусь
Па словах сакратара Савета бяспекі РФ, цяпер усім спрабуюць навязаць меркаванне, што Кіеў да тэракта не мае дачынення. 03.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-03T12:58+0300
2024-04-03T12:58+0300
2024-04-04T13:01+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
бяспека
спецслужбы
мікалай патрушаў
расія
разведка
украіна
шас
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0d/1057155030_0:94:2969:1764_1920x0_80_0_0_c65abd49bd6bb37f77d1c8d883455d9f.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Сляды тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холл" вядуць да спецслужбаў Украіны, якія цалкам кантралююцца ЗША, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў на XIX штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў-членаў ШАС, якая праходзіць у Астане."Нам спрабуюць навязаць, што тэрарыстычны акт быў здзейснены не кіеўскім рэжымам, а прыхільнікамі радыкальнай ісламскай ідэалогіі, магчыма, членамі афганскага філіяла ІДІЛ (забароненая ў РФ тэрарыстычная арганізацыя)", - сказаў ён.Паводле яго слоў, таму вельмі важна ўстанавіць, хто быў заказчыкам і спонсарам гэтага злачынства.Пры гэтым ён нагадаў: неабходна ўлічваць, што ІДІЛ, як "Аль-Каіда" (забаронена ў РФ) і іншыя тэрарыстычныя арганізацыі, былі створаны Вашынгтонам.Сакратар Савета бяспекі РФ таксама заявіў: паказальны той факт, што адразу пасля паведамленняў аб тэракце Захад стаў актыўна прасоўваць тэзіс аб недатычнасці Украіны да яго.Тэракт у "Крокусе"Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі. Па неапазнаных целах працягваюцца генетычныя экспертызы.Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.У Маскве арыштаваны 10 абвінавачаных у здзяйсненні тэракта, трое з іх падалі апеляцыйныя скаргі.Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240401/fsb-zatrymanyya--dagestane-baevk-fnansaval-terarysta-z-krokusa-1085081490.html
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0d/1057155030_153:0:2882:2047_1920x0_80_0_0_62064d440ea7ecce9ef060adaef7b522.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, бяспека, спецслужбы, мікалай патрушаў, расія, разведка, украіна, шас, навіны , зша, спецаперацыя
тэракт, бяспека, спецслужбы, мікалай патрушаў, расія, разведка, украіна, шас, навіны , зша, спецаперацыя
Патрушаў: сляды тэракта ў "Крокусе" вядуць да спецслужбаў Украіны
12:58 03.04.2024 (абноўлена: 13:01 04.04.2024) Па словах сакратара Савета бяспекі РФ, цяпер усім спрабуюць навязаць меркаванне, што Кіеў да тэракта не мае дачынення.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Сляды тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холл" вядуць да спецслужбаў Украіны, якія цалкам кантралююцца ЗША, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў на XIX штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў-членаў ШАС, якая праходзіць у Астане.
"Нам спрабуюць навязаць, што тэрарыстычны акт быў здзейснены не кіеўскім рэжымам, а прыхільнікамі радыкальнай ісламскай ідэалогіі, магчыма, членамі афганскага філіяла ІДІЛ (забароненая ў РФ тэрарыстычная арганізацыя)", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, таму вельмі важна ўстанавіць, хто быў заказчыкам і спонсарам гэтага злачынства.
"Яго сляды вядуць да ўкраінскіх спецслужбаў. Але ўсім добра вядома, што кіеўскі рэжым не з’яўляецца самастойным і цалкам кантралюецца ЗША", - адзначыў Патрушаў.
Пры гэтым ён нагадаў: неабходна ўлічваць, што ІДІЛ, як "Аль-Каіда" (забаронена ў РФ) і іншыя тэрарыстычныя арганізацыі, былі створаны Вашынгтонам.
Сакратар Савета бяспекі РФ таксама заявіў: паказальны той факт, што адразу пасля паведамленняў аб тэракце Захад стаў актыўна прасоўваць тэзіс аб недатычнасці Украіны да яго.
Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.
Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі. Па неапазнаных целах працягваюцца генетычныя экспертызы.
Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
У Маскве арыштаваны 10 абвінавачаных у здзяйсненні тэракта, трое з іх падалі апеляцыйныя скаргі.
Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"