https://bel.sputnik.by/20240404/dzeyuchae-sklkanne-saveta-respublk-budze-pratsavats-da-10-krasavka-1085203876.html
Дзеючае скліканне Савета Рэспублікі будзе працаваць да 10 красавіка
Дзеючае скліканне Савета Рэспублікі будзе працаваць да 10 красавіка
Sputnik Беларусь
Большасць дзеючых сенатараў рыхтуюцца да заканчэння работы, а некаторыя новыя могуць перайсці ў Савет Рэспублікі на прафесійнай аснове. 04.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-04T14:03+0300
2024-04-04T14:03+0300
2024-04-04T14:03+0300
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/04/1085200076_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_2a535e6631e531708137597bb1085961.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Некаторыя выбраныя ад Мінска сенатары могуць перайсці ў Савет Рэспублікі на пастаянную працу, не выключыла дзеючы старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава, адказваючы на пытанне Sputnik.Спікер згодна з тым, што гэтыя людзі могуць узначаліць камісіі. Гэта азначае дзейнасць на прафесійнай аснове, гэта значыць для такіх сенатараў Савет Рэспублікі стане асноўным месцам працы, а ранейшыя пасады яны пакінуць.Аднак пакуль што не скончыліся паўнамоцтвы папярэдняга, сёмага, склікання. Качанава растлумачыла, што фінальная сесія гэтага складу закрыецца 10 красавіка.Спікер нагадала, што некаторыя з іх ужо ўваходзілі ў склад верхняй палаты."Упэўнена, што члены Савета Рэспублікі прымуць абсалютна правільныя рашэнні, калі будуць выбіраць старшынь камісій, старшыню Савета Рэспублікі, намесніка старшыні Савета Рэспублікі", - лічыць яна.Качанава таксама ўвойдзе ў новы склад верхняй палаты. Яна была выбрана ў аўторак, 4 красавіка, ад Мінска. Акрамя яе ў Савет Рэспублікі ад беларускай сталіцы трапілі:Усе члены новага, восьмага, склікання, як і дэпутаты Мінгарсавета, стануць дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240404/baska-bznes-ne-zasdy-razumee-neabkhodnasts-sponsarstva-1085191715.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/04/1085200076_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_893aab3659d37d3440c85d5e30907a98.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
Дзеючае скліканне Савета Рэспублікі будзе працаваць да 10 красавіка
Большасць дзеючых сенатараў рыхтуюцца да заканчэння работы, а некаторыя новыя могуць перайсці ў Савет Рэспублікі на прафесійнай аснове.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Некаторыя выбраныя ад Мінска сенатары могуць перайсці ў Савет Рэспублікі на пастаянную працу, не выключыла дзеючы старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава, адказваючы на пытанне Sputnik.
Спікер згодна з тым, што гэтыя людзі могуць узначаліць камісіі. Гэта азначае дзейнасць на прафесійнай аснове, гэта значыць для такіх сенатараў Савет Рэспублікі стане асноўным месцам працы, а ранейшыя пасады яны пакінуць.
Аднак пакуль што не скончыліся паўнамоцтвы папярэдняга, сёмага, склікання. Качанава растлумачыла, што фінальная сесія гэтага складу закрыецца 10 красавіка.
"Лічу, гэта вельмі прафесійныя, кваліфікаваныя, пісьменныя людзі (новыя сенатары ад Мінска - Sputnik), якія прайшлі пэўныя этапы ў сваім прафесійным росце", - адзначыла яна.
Спікер нагадала, што некаторыя з іх ужо ўваходзілі ў склад верхняй палаты.
"Упэўнена, што члены Савета Рэспублікі прымуць абсалютна правільныя рашэнні, калі будуць выбіраць старшынь камісій, старшыню Савета Рэспублікі, намесніка старшыні Савета Рэспублікі", - лічыць яна.
Качанава таксама ўвойдзе ў новы склад верхняй палаты. Яна была выбрана ў аўторак, 4 красавіка, ад Мінска. Акрамя яе ў Савет Рэспублікі ад беларускай сталіцы трапілі:
галоўурач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірына Абельская,
кіраўнік прадстаўніцтва ТАА "Акумулятарны Альянс", былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў,
галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук,
дырэктар гімназіі №13 Марына Ільіна,
галоўурач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктар Кандратовіч,
дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо,
старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве (сёмае скліканне) Сяргей Сівец.
Усе члены новага, восьмага, склікання, як і дэпутаты Мінгарсавета, стануць дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"