https://bel.sputnik.by/20240404/mklashevch-u-belarus-padtrymlvaetstsa-kanstytutsyyny-pravaparadak-1085190585.html
Міклашэвіч: у Беларусі падтрымліваецца канстытуцыйны правапарадак
Міклашэвіч: у Беларусі падтрымліваецца канстытуцыйны правапарадак
Sputnik Беларусь
У Беларусь для ўдзелу ў канферэнцыі прыбылі дэлегацыі канстытуцыйных судоў Расіі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана і Кыргызстана. 04.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-04T11:39+0300
2024-04-04T11:39+0300
2024-04-04T11:39+0300
канстытуцыйны суд рб
пётр міклашэвіч
навіны
канстытуцыя рэспублікі беларусь
навуковая канферэнцыя
у беларусі
беларусь
грамадства
снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/04/1085180492_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_16482db18ef4642773287623e9b47afe.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч адзначыў важнасць таго, што ў краіне падтрымліваецца правапарадак і захоўваюцца правы і свабоды.У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыйнага суда, у якой бяруць удзел дэлегацыі КС з шэрага краін СНД.Ён падкрэсліў, што ў краіне дзейнічае нацыянальная прававая сістэма, якая забяспечвае і гарантуе свабоды і правы грамадзян.Паводле слоў Міклашэвіча, Асноўны закон, які быў прыняты больш як 30 гадоў таму, яшчэ тады вызначыў галоўныя прынцыпы – захаванне суверэнітэту, дэмакратычную, сацыяльную, прававую дзяржаву. На канстытуцыйным узроўні быў зацверджаны інстытут прэзідэнцтва, які забяспечвае эфектыўнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады.Кіраўнік КС таксама адзначыў значнасць для краіны існавання інстытута канстытуцыйнага кантролю, які забяспечвае вяршэнства Канстытуцыі.Прывітанне прэзідэнтаНамеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс зачытала прывітанне кіраўніка дзяржавы, якое ён накіраваў удзельнікам канферэнцыі."Самабытны характар Канстытуцыі шмат у чым вызначаецца выбарам народа, зробленым на рэферэндумах на карысць захавання традыцый сапраўднай дэмакратыі, гістарычнай праўды, духоўна-маральных арыенціраў", - гаворыцца ў прывітанні.Прэзідэнт адзначыў, што Канстытуцыйны суд Беларусі ўносіць важкі ўклад у абарону дзяржаўнага ладу, умацаванне правапарадку, а таксама ў забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці.У канферэнцыі бяруць удзел намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч, намеснік генпракурора Аляксей Стук, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240404/maryn-u-belarus-prayshla-surznaya-kanstytutsyynaya-reforma-1085187176.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/04/1085180492_22:0:1159:853_1920x0_80_0_0_8d1e05f8e8afa1255e209fcca830507d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канстытуцыйны суд рб, пётр міклашэвіч, навіны , канстытуцыя рэспублікі беларусь, навуковая канферэнцыя, у беларусі, беларусь, грамадства, снд
канстытуцыйны суд рб, пётр міклашэвіч, навіны , канстытуцыя рэспублікі беларусь, навуковая канферэнцыя, у беларусі, беларусь, грамадства, снд
Міклашэвіч: у Беларусі падтрымліваецца канстытуцыйны правапарадак
У Беларусь для ўдзелу ў канферэнцыі прыбылі дэлегацыі канстытуцыйных судоў Расіі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана і Кыргызстана.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч адзначыў важнасць таго, што ў краіне падтрымліваецца правапарадак і захоўваюцца правы і свабоды.
У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыйнага суда, у якой бяруць удзел дэлегацыі КС з шэрага краін СНД.
"Можна з поўнай падставай сцвярджаць, што ў Беларусі пабудавана суверэнная, дэмакратычная, сацыяльная дзяржава для народа", - заявіў Міклашэвіч на адкрыцці канферэнцыі.
Ён падкрэсліў, што ў краіне дзейнічае нацыянальная прававая сістэма, якая забяспечвае і гарантуе свабоды і правы грамадзян.
Паводле слоў Міклашэвіча, Асноўны закон, які быў прыняты больш як 30 гадоў таму, яшчэ тады вызначыў галоўныя прынцыпы – захаванне суверэнітэту, дэмакратычную, сацыяльную, прававую дзяржаву. На канстытуцыйным узроўні быў зацверджаны інстытут прэзідэнцтва, які забяспечвае эфектыўнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады.
Кіраўнік КС таксама адзначыў значнасць для краіны існавання інстытута канстытуцыйнага кантролю, які забяспечвае вяршэнства Канстытуцыі.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс зачытала прывітанне кіраўніка дзяржавы, якое ён накіраваў удзельнікам канферэнцыі.
"Самабытны характар Канстытуцыі шмат у чым вызначаецца выбарам народа, зробленым на рэферэндумах на карысць захавання традыцый сапраўднай дэмакратыі, гістарычнай праўды, духоўна-маральных арыенціраў", - гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт адзначыў, што Канстытуцыйны суд Беларусі ўносіць важкі ўклад у абарону дзяржаўнага ладу, умацаванне правапарадку, а таксама ў забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці.
У канферэнцыі бяруць удзел намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч, намеснік генпракурора Аляксей Стук, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"