https://bel.sputnik.by/20240404/putsn-nazva-galonuyu-metu-zakazchyka-terakta--krokuse--vdea-1085211958.html
Пуцін назваў галоўную мэту заказчыкаў тэракта ў "Крокусе" – відэа
Пуцін назваў галоўную мэту заказчыкаў тэракта ў "Крокусе" – відэа
Sputnik Беларусь
Іншых мэт, акрамя нанясення шкоды адзінству расійскага грамадства, следства не бачыць, і ўчыніць гэты тэракт не маглі ісламскія фундаменталісты, на якіх... 04.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-04T16:56+0300
2024-04-04T16:56+0300
2024-04-04T16:56+0300
тэракт у "крокус сити холл"
відэа
уладзімір пуцін
тэракт
грамадства
бяспека
масква
расія
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/04/1085211724_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_5a41aa4592957b335b9b8974e2f4ddba.jpg
Аб заказчыках тэракта ў "Крокус Сити Холл" прэзідэнт РФ выказаўся ў чацвер падчас XII з’езда Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі.Ісламскія фундаменталісты здзейсніць гэты тэракт не маглі, яны наогул не разглядаюць Расію як аб’ект для атак з улікам таго міжканфесіянальнага адзінства, якое існуе ў краіне – такім чынам расійскі лідар пракаменціраваў выказванні шэрага заходніх палітыкаў і медыярэсурсаў аб датычнасці ІД* да трагедыі, якая адбылася ў "Крокусе".Акрамя таго, Пуцін дадаў, што нягледзячы на ўсе складанасці, якія ўзнікаюць, Расія не пераводзіць сваю эканоміку на ваенныя рэйкі, хоць і канцэнтруе намаганні і рэсурсы на развіцці абаронных галін.Тэракт у "Крокусе"Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі, з іх шасцёра дзяцей. Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.*прызнана тэрарыстычнай і забаронена ў РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/04/1085211724_120:0:1080:720_1920x0_80_0_0_e4ba8a6262d45c5cf23727d17bb43a90.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, уладзімір пуцін, тэракт, грамадства, бяспека, масква, расія, здарэнні, видео
відэа, уладзімір пуцін, тэракт, грамадства, бяспека, масква, расія, здарэнні, видео
Пуцін назваў галоўную мэту заказчыкаў тэракта ў "Крокусе" – відэа
Іншых мэт, акрамя нанясення шкоды адзінству расійскага грамадства, следства не бачыць, і ўчыніць гэты тэракт не маглі ісламскія фундаменталісты, на якіх пераводзяць стрэлкі на Захадзе, лічыць расійскі лідар.
Аб заказчыках тэракта ў "Крокус Сити Холл" прэзідэнт РФ выказаўся ў чацвер падчас XII з’езда Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі.
"Мяркуючы па тым, што цяпер дае следства, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што галоўнай мэтай заказчыкаў крывавага жудаснага тэрарыстычнага акта ў Маскве было якраз нанясенне ўрону нашаму адзінству. Іншых мэт і не праглядаецца, іх і няма", - заявіў прэзідэнт РФ.
Ісламскія фундаменталісты здзейсніць гэты тэракт не маглі, яны наогул не разглядаюць Расію як аб’ект для атак з улікам таго міжканфесіянальнага адзінства, якое існуе ў краіне – такім чынам расійскі лідар пракаменціраваў выказванні шэрага заходніх палітыкаў і медыярэсурсаў аб датычнасці ІД* да трагедыі, якая адбылася ў "Крокусе".
Акрамя таго, Пуцін дадаў, што нягледзячы на ўсе складанасці, якія ўзнікаюць, Расія не пераводзіць сваю эканоміку на ваенныя рэйкі, хоць і канцэнтруе намаганні і рэсурсы на развіцці абаронных галін.
Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.
Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі, з іх шасцёра дзяцей. Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
*прызнана тэрарыстычнай і забаронена ў РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"