https://bel.sputnik.by/20240408/fsb-pakazala-vdea-dopyta-padazronykh-u-teraktse--krokuse-1085282984.html
ФСБ паказала відэа допытаў падазроных у тэракце ў "Крокусе"
ФСБ паказала відэа допытаў падазроных у тэракце ў "Крокусе"
Sputnik Беларусь
Усе чацвёра выканаўцаў тэракта ў "Крокусе" пацвердзілі на допыце, што планавалі ўцячы ва Украіну, на мяжы іх павінны былі "сустрэць", "дапамагчы" дабрацца да... 08.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-08T11:03+0300
2024-04-08T11:03+0300
2024-04-08T11:03+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
відэа
фсб
допыт
бяспека
грамадства
расія
спецаперацыя
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/08/1085277972_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_ce074da1dda6efa2a0ba5450596ac2c8.jpg
Абвінавачаныя ў здзяйсненні тэракта ў "Крокус Сити Холл" назвалі імя каардынатара. На сувязь з імі выходзіў нейкі Сайфула, які і паабяцаў ім па 1 млн рублёў кожнаму за нападзенне на канцэртную залу, гэта вынікае з відэакадраў допыту, апублікаваных расійскай ФСБ.Каардынатар, па словах абвінавачаных, не толькі забяспечыў іх зброяй, але і даў маршрут адыходу. На ўкраінскай мяжы былі падрыхтаваны два калідоры. Украінскія войскі размініравалі мясцовасць адразу ў двух месцах Сумскай вобласці. Выканаўцы тэракта павінны былі спаліць машыну і прайсці па размініраванай УСУ тэрыторыі."Калі ў гэты час мы ехалі па дарозе, Сайфула тым часам нам… галасавыя: "Куды вы едзеце?" Мы адказалі, што едзем у бок Кіева.Ён нам сказаў: "Едзьце ў бок Кіева, і калі даберацеся да мяжы, недалёка ад мяжы кідайце сваю машыну і набярыце мяне, я вам далей дапамагу", - распавёў на допыце адзін з тых, хто нападаў – Шамсідзін Фарыдуні."Павінны былі чакаць грошы, па адным мільёне рублёў, кожны разумеў, што перайсці мяжу будзе цяжка. Сайфула сказаў, што там вас будуць чакаць на мяжы з Украінай рабяты, якія дапамогуць нам перайсці мяжу і даехаць у Кіеў", - распавёў іншы падазроны Мухамадсабір Файзаў.Па прыбыцці на мяжу, група павінна была звязацца з нейкім Картатам, які б дапамог ім трапіць ва Украіну, распавёў на допыце яшчэ адзін падазроны Рачабалізада Саідакрамі.Разлічыцца за ўчынены тэракт з баевікамі павінны былі ўжо па прыбыцці ў Кіеў.Паводле інфармацыі ФСБ РФ, пасля тэракта ў "Крокус Сити Холле" была заўважана павышаная актыўнасць УСУ і агентаў украінскіх спецслужбаў у прымежжы паблізу вёсак Чуйкаўка і Сопыч Сумскай вобласці, там размініравалі частку тэрыторыі для адыходу баевікоў.Увечары 22 сакавіка людзі ў камуфляжы напалі на канцэртную залу "Крокус Сити Холл", дзе павінен быў прайсці канцэрт групы "Пикник", яны расстрэльвалі гледачоў і кідалі запальныя шашкі, у выніку пачаўся моцны пажар і дах канцэртнай залы абваліўся. Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта 145 чалавек загінулі, яшчэ 551 атрымаў раненні. 70 чалавек да гэтага часу застаюцца ў бальніцах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/08/1085277972_185:0:1145:720_1920x0_80_0_0_1777b759c9d5521cf91a42d246151f1c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, відэа, фсб, допыт, бяспека, грамадства, расія, спецаперацыя, украіна, видео
тэракт, відэа, фсб, допыт, бяспека, грамадства, расія, спецаперацыя, украіна, видео
ФСБ паказала відэа допытаў падазроных у тэракце ў "Крокусе"
Усе чацвёра выканаўцаў тэракта ў "Крокусе" пацвердзілі на допыце, што планавалі ўцячы ва Украіну, на мяжы іх павінны былі "сустрэць", "дапамагчы" дабрацца да Кіева і там перадаць грошы за тэракт.
Абвінавачаныя ў здзяйсненні тэракта ў "Крокус Сити Холл" назвалі імя каардынатара. На сувязь з імі выходзіў нейкі Сайфула, які і паабяцаў ім па 1 млн рублёў кожнаму за нападзенне на канцэртную залу, гэта вынікае з відэакадраў допыту, апублікаваных расійскай ФСБ.
Каардынатар, па словах абвінавачаных, не толькі забяспечыў іх зброяй, але і даў маршрут адыходу. На ўкраінскай мяжы былі падрыхтаваны два калідоры. Украінскія войскі размініравалі мясцовасць адразу ў двух месцах Сумскай вобласці. Выканаўцы тэракта павінны былі спаліць машыну і прайсці па размініраванай УСУ тэрыторыі.
"Калі ў гэты час мы ехалі па дарозе, Сайфула тым часам нам… галасавыя: "Куды вы едзеце?" Мы адказалі, што едзем у бок Кіева.
Ён нам сказаў: "Едзьце ў бок Кіева, і калі даберацеся да мяжы, недалёка ад мяжы кідайце сваю машыну і набярыце мяне, я вам далей дапамагу", - распавёў на допыце адзін з тых, хто нападаў – Шамсідзін Фарыдуні.
"Павінны былі чакаць грошы, па адным мільёне рублёў, кожны разумеў, што перайсці мяжу будзе цяжка. Сайфула сказаў, што там вас будуць чакаць на мяжы з Украінай рабяты, якія дапамогуць нам перайсці мяжу і даехаць у Кіеў", - распавёў іншы падазроны Мухамадсабір Файзаў.
Па прыбыцці на мяжу, група павінна была звязацца з нейкім Картатам, які б дапамог ім трапіць ва Украіну, распавёў на допыце яшчэ адзін падазроны Рачабалізада Саідакрамі.
Разлічыцца за ўчынены тэракт з баевікамі павінны былі ўжо па прыбыцці ў Кіеў.
Паводле інфармацыі ФСБ РФ, пасля тэракта ў "Крокус Сити Холле" была заўважана павышаная актыўнасць УСУ і агентаў украінскіх спецслужбаў у прымежжы паблізу вёсак Чуйкаўка і Сопыч Сумскай вобласці, там размініравалі частку тэрыторыі для адыходу баевікоў.
Увечары 22 сакавіка людзі ў камуфляжы напалі на канцэртную залу "Крокус Сити Холл", дзе павінен быў прайсці канцэрт групы "Пикник", яны расстрэльвалі гледачоў і кідалі запальныя шашкі, у выніку пачаўся моцны пажар і дах канцэртнай залы абваліўся. Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта 145 чалавек загінулі, яшчэ 551 атрымаў раненні. 70 чалавек да гэтага часу застаюцца ў бальніцах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"